Сейшэльскія Астравы: астраўная краіна ў Афрыцы

Сейшэ́льскія Астравы (фр.: Seychelles, па-крэольску: Sesel) — астраўная дзяржава ў Індыйскім акіяне, за 1600 км на ўсход ад узбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Мадагаскару.

Самы вялікі востраў — Маэ, дзе знаходзіцца сталіца краіны Вікторыя і міжнародны аэрапорт. Афіцыйная валюта — сейшэльская рупія.

Рэспубліка Сейшэльскія Астравы
фр.: République des Seychelles
англ.: Republic of Seychelles
сейш.: Repiblik Sesel
Сейшэльскія Астравы: Дзяржаўны лад, Гісторыя, Геаграфія Герб Сейшэльскіх Астравоў
Сцяг Сейшэльскіх Астравоў Герб Сейшэльскіх Астравоў
Сейшэльскія Астравы: Дзяржаўны лад, Гісторыя, Геаграфія
Дэвіз: «Finis Coronat Opus (лац.: Канец — справе вянок
Гімн: «Koste Seselwa»
Дата незалежнасці 29 чэрвеня 1976 года (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовы французская і англійская
Сталіца Вікторыя
Найбуйнейшы горад Вікторыя
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Дэні Фор
Джозеф Бельмонт
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
180-я ў свеце
455 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2022)
Шчыльнасць

100 447 чал. (182-я)
193 чал./км²
ВУП
  • Разам (2006)
  • На душу насельніцтва

$1404 млн.  (165-ы)
$25990
Валюта Сейшэльская рупія
Інтэрнэт-дамен .sc
Код ISO (Alpha-2) SC
Код ISO (Alpha-3) SYC
Код МАК SEY
Тэлефонны код +248
Часавыя паясы +4

Дзяржаўны лад

Сейшэльскія Астравы — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1993 года. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які выбіраецца насельніцтвам на 5 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму Нацыянальнаму сходу (34 дэпутаты; 25 выбіраюцца ўсеагульнымі галасаваннем, 9 назначаюцца прэзідэнтам).

Гісторыя

Сэйшэльскія астравы былі вядомы арабскім і індыйскім мараплаўцам. Першымі людзьмі на астравах былі арабы. Яны з'явіліся тут у Х стагоддзі. У 1505 г. тут высадзіліся партугальцы. У 1609 г. тут высадзіліся англійскія маракі. У 1742 г. годзе французскі губернатар Маўрыкію Бертран Франсуа Мах дэ Ла Бурданэ, выслаў на астравы даследчую экспедыцыю. Некаторыя час Сейшэлы былі пірацкай базай, да 1756 г., калі другая французская экспедыцыя не далучыла астравы да сваіх каланіяльных уладанняў. Назва астравоў мае паходжанне ад імя французскага міністра фінансаў пры двары караля Людовіка ХV, Жана Марэ дэ Сейшэле. З 1794 г. Сейшэлы былі акупаваныя брытанцамі, а пасля заканчэння напалеонаўскіх войнаў, перайшлі ў іх поўнае ўладанне. Пачаткова Сейшэлы ўваходзілі ў склад калоніі Маўрыкій, але з 1903 г. сталі асобнай брытанскай калоніяй. Унутраную аўтаномію астравы атрымалі ў 1975 г. у выніку чаго была створана Заканадаўчая Асамблея. 29 чэрвеня 1976 г. Вялікабрытанія прызнала незалежнасць Рэспублікі Сэйшэльскія Астравы, яе прэзідэнтам стаў лідар Дэмакратычнай партыі Дж. Мэнчэм, прэм'ер-міністрам — кіраўнік Аб'яднанай партыі Сейшэлаў (АПС, з 1978 г. Прагрэсіўны фронт народа Сейшэлаў, ПФНС) Ф. А. Рэнэ. У чэрвені 1977 г. АПС здзейсніла дзяржаўны пераварот, прэзідэнтам краіны стаў Ф. А. Рэнэ. У 1979 г. прынята новая канстытуцыя, якая абвясціла краіну «суверэннай сацыялістычнай рэспублікай», а адзінай дазволенай партыяй — ПФНС. З пачатку 1990-х гадоў пачалася дэмакратызацыя палітычнага жыцця. Канстытуцыя 1993 г. замацавала шматпартыйнасць. На выбарах 1993 г. і 1998 г. перамог ПФНС, а Ф. А. Рэнэ двойчы абраны прэзідэнтам краіны.

Дыпламатычныя адносіны з Беларуссю ўстаноўлены ў кастрычніку 2001 г.

Геаграфія

Сейшэльскія Астравы: Дзяржаўны лад, Гісторыя, Геаграфія 
Пляж на востраве Ла-Дыг

Уваходзяць 40 гарыстых (да 912 м на востраве Маэ), складзеных з крышталічных парод, і 50 нізінных каралавых астравоў. Клімат субэкватарыяльных з вельмі вільготным летам і менш вільготнай зімой. Сярэднія месячныя тэмпературы ад 26 да 28 °C. Выпадае 2000-4000 мм ападкаў у год. Ва ўнутраных частках астравоў захаваліся трапічныя лясы (11 % плошчы краіны) з пальмамі, панданусамі, дрэвападобнымі папарацямі. Вялікія плошчы пад другаснымі хмызнякамі. Каля трэці відаў флоры эндэмічныя. У жывёльным свеце вылучаюцца вялікія сухапутныя (Aldabrachelys gigantea) і марскія чарапахі. Адсутнічаюць мясцовыя млекакормячыя, няма насякомых, якія лётаюць. Шмат марскіх птушак. Мора багатае рыбай. Рэзерват астравоў Альдабра і нацыянальны парк Вале-дэ-Маі на востраве Праслен уключаны ЮНЕСКА ў Спіс Сусветнай спадчыны; марскі нацыянальны парк Сент-Ан, на востраве Кузен птушыны запаведнік.

Насельніцтва

Сейшэльскія Астравы: Дзяржаўны лад, Гісторыя, Геаграфія 
Рынак

Асноўны народ сейшэльцы, або крэолы Сейшэльскіх Астравоў — нашчадкі афрыканцаў, малагасійцаў, французаў, выхадцаў з краін Азіі, складаюць каля 90 % насельніцтва. Жывуць таксама індыйцы, кітайцы і англічане. Вернікі пераважна каталікі (90 %) і англікане (8 %). Сярэднегадавы прырост 0,6 % (1999). Сярэдняя шчыльнасць 174,3 чал./км². Населены толькі 33 найбуйнейшыя астравы, на востраве Маэ каля 65 тыс.чалавек, у тым ліку ў г. Вікторыя — каля 25 тыс. (2000). Гарадское насельніцтва 63 %. У прамысловасці занята 19 % працаздольных, у абслугоўванні — 57 %, у кіраванні — 14 %. у сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве і лясной гаспадарцы — 10 %.

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сейшэльскія Астравы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Сейшэльскія Астравы Дзяржаўны ладСейшэльскія Астравы ГісторыяСейшэльскія Астравы ГеаграфіяСейшэльскія Астравы НасельніцтваСейшэльскія Астравы ЛітаратураСейшэльскія АстравыІндыйскі акіянАстраўная дзяржаваАфрыкаАэрапортВостраў МаэВікторыя (Сейшэльскія Астравы)Крэольская моваМадагаскарСейшэльская рупіяФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі нацыянальны касцюмМіхась СтральцоўСяргей Іванавіч ГрахоўскіЯндэксСвабодныя матэрыялыВісарыён Сцяпанавіч ГарбукРагвалодМастацкая літаратура (выдавецтва)Напады на пасольства Лівіі ў МінскуМоваКарла ТальявініУсебеларускі народны сходАлесь БадакЭякуляцыяФранцішак БагушэвічБеларуская фанетыкаМінская ратушаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўПаўстанне 1863—1864 гадоўМінская вобласцьСасык (Кундук)АўстраліяЗмагары (палітычнае клішэ)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаТрайчасты нервУ краіне райскай птушкіКрыж Ефрасінні ПолацкайАфарызмБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваАндрэй Паўлавіч ХудыкМаксім ТанкЮрый Анатольевіч РыдкінЛацінская моваСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаХведар Хведаравіч ГурыновічПласт ГаліцынаЗлучаныя Штаты АмерыкіЧалавекВасіль Ісакавіч ТалашМоўная інтэрферэнцыяСанкт-ПецярбургКарфагенГеоргій МарчукСтары ЗапаветЧарнаярскі раёнПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)26 красавікаАлесь ТаболічСказБеларускі лацінскі алфавітІван МележСвятлана Аляксандраўна АлексіевічКалядыHromadske.TVУярПартызанскі праспект (Мінск)Гарадзенская ратушаЮлія Анатолеўна АрцюхСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУЯнка КупалаАстравецБеларуская энцыклапедыяКаталіцтва ў БеларусіАлесь АдамовічКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Hippomane mancinellaВольга Славаміраўна БондараваГабелен векуІван НавуменкаГенадзь ТумашПа што ідзеш, воўча?🡆 More