Северн: рака ў Вялікабрытаніі

Се́верн (англ.: Severn, вал.: Hafren, лац.: Sabrina) — самая вялікая па працягласці рака ў Вялікабрытаніі.

Северн
англ. Severn
Северн: рака ў Вялікабрытаніі
Характарыстыка
Даўжыня 354 км
Басейн 11 420 км²
Расход вады 61,17 м³/с
Вадацёк
Выток Плінлімана
 • Вышыня 610 м
 • Каардынаты HGЯO
Вусце Брыстальскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Кельцкае мора
Краіна
physical
Северн
Северн
Северн: рака ў Вялікабрытаніі — выток, Северн: рака ў Вялікабрытаніі — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня плыні ракі складае 354 км. Северн пачынаецца каля ўсходняга схіла Плінлімана ва Уэльсе, у сваім верхнім цячэнні, якое накіроўваецца на паўночны ўсход, утварае некалькі вадаспадаў, а ад Уэлшпула, у 244 км ад вусця, Северн становіцца суднаходнай для барак. Накіроўваючыся далей на ўсход, Северн цячэ па даліне шырынёй у 1,5 км, перасякае ўрадлівую раўніну Шрусберы, а ў сваім паўднёва-ўсходнім, а да канца — паўднёва-заходняй ніжняй плыні акружана лясістымі горамі. Ніжэй Вустэра Северн уступае ва ўрадлівую раўніну Глостэра, пры вусці разліваецца ў шырокі ліман і паміж мысам Брын-Даўн і Лавернак упадае ў Брыстальскі заліў.

Падчас прыліваў вада пры вусці паднімаецца часам на 18 метраў, плаціны абараняюць тут краіну ад паводак. Дзякуючы збудаванаму каналу марскія судны ў 300 тон дасягаюць Глостэра. Разам са сваімі прытокамі Эйван, Эск і Уай Северн утварае басейн у 21 027 км²; каналамі Северн злучана з Тэмзай, Трэнтам, Хамберам і Мерсі.

Велічыня максімальнага сізігійнага прыліва ў эстуарыі Северна роўная 14,6 метраў — самая вялікая ў Вялікабрытаніі і другое месца ў свеце пасля заліва Фандзі (Канада). Утвараецца на прыліўным участку ракі ў вусцевай вобласці ракі Северн прыліўны бор, вышынёй больш за 2 метра (максімальная — 2,8 метра) у перыяд вясновых сізігійных прыліваў ніжэй па цячэнню ад горада Глостэр.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Англійская моваВалійская моваВялікабрытаніяЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзве душыПалесцінцыФранцыск СкарынаБелы легіёнБлогУнутраны светРуская літаратураСтрававальная сістэма чалавекаПлошчы МінскаДжордж КрукшэнкАкіянЦіхаакіянскі прыбярэжны ўніверсітэт навук аб здароўі на працоўным месцыПраспект Машэрава (Мінск)ЗлучнікКацярына Ігараўна ГумянюкРадаўніцаІрына ХадарэнкаКлайпедаКіеўская РусьВянок (зборнік)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінАндрыс ВілксМазырЧасціца (часціна мовы)ПрыметнікАльгердЕўрапейскі СаюзДзева МарыяХто смяецца апошнім (п’еса)Дом урада (Мінск)АмурайсуЭль-НіньёВіктар Анатолевіч ШніпАмонімТальвегМінская вобласцьЛандышБеларускі рубельІнданезіяБеларускі нацыяналізмСібВера Аляксандраўна Палякова-МакейБеларуская моваЗмітрок АстапенкаІгар Міхайлавіч ПракаповічВясёлка (часопіс)ПавецьВавёрка звычайнаяM8L8THБеларуская ВікіпедыяВагінальны сексСпадарШэраньГеаграфія БеларусіУладзімір КараткевічЗвычайны прэзідэнтГанна КаліноўскаяАлесь БадакЯнка ЖурбаSabatonМарыя Магдалена РадзівілНазоўны склонРуская моваГарадзенская ратушаМоваАбстрактны экспрэсіянізмІдалБелы буселКузьма ЧорныБудаўнік Мінск (валейбольны клуб)ГамеланSorbus torminalisТроіцкі заходні ўніверсітэт🡆 More