Сабор Парыжскай Божай Маці

Сабор Парыжскай Божай Маці (Нотр-Дам дэ Пары; фр.: Notre Dame de Paris) — каталіцкі сабор у Парыжы, помнік ранняй французскай готыкі.

Пабудаваны ва ўсходняй частцы вострава Сітэ. Ён з’яўляецца кафедральным саборам архідыяцэзіі Парыжа. Адна з самых папулярных турыстычных славутасцяў Еўропы. На ўзор cабора Парыжскай Божай Маці пабудавана шмат храмаў у Францыі і іншых краінах.

Хрысціянскі сабор
Сабор Парыжскага Божай Маці
Notre Dame de Paris
Сабор Парыжскай Божай Маці
HGЯO
Краіна Сабор Парыжскай Божай Маці Францыя
Горад Парыж
Канфесія Каталіцызм
Епархія Парыжскае архібіскупства
Благачынне Q125621429?
Тып будынка сабор
Архітэктурны стыль Готыка
Архітэктар Жан дэ Шэль, П’ер дэ Мантрой[d], Pierre de Chelles[d], Jean Ravy[d] і Raymond du Temple[d]
Заснавальнік Марыс дэ Сюлі[d]
Дата заснавання 1163
Будаўніцтва 11631345 гады
Вышыня 69 м або 90 м
Матэрыял белы камень[d]
Стан Невядомы (Вялікая шкода ад пажару)
Сайт notredamedeparis.fr/inde…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Пабудаваны ў 1163—1257 гадах на месцы першай хрысціянскай царквы Парыжа — базілікі Святога Стэфана, пабудаванай, у сваю чаргу, на месцы гала-рымскага храма Юпітэра. Інтэр’ер і фасады перабудаваны ў XVII—XVIII ст. Сабор значна падноўлены рэстаўрацыяй XIX ст. (арх. Ж. Б. Ласю, Э. Э. Віяле-ле-Дзюк). Фрагментарна захаваліся вітражы (ружы заходняга, паўднёвага і паўночнага фасадаў, XIII ст.) і скулыпура (на фасадах, каля 1165—1225; у хоры, XIII—XIV ст.).

Сабор Парыжскай Божай Маці 
Пажар у cаборы Парыжскай Божай Маці 15 красавіка 2019 года

Збор сродкаў на рэстаўрацыю сабора каталіцкая царква Францыі пачала ў 2018 годзе. Сабор знаходзіўся на рэстаўрацыі, ля сцен былі ўсталяваныя будаўнічыя рыштаванні. У красавіку 2019 будаўнікі працавалі на даху, спрабуючы аднавіць гістарычны выгляд шпіля.

15 красавіка каля 18:50 па мясцовым часе тут пачаўся моцны пажар. Ён хутка распаўсюдзіўся па ўсім будынку, агонь перакінуўся на паўночную вежу сабора. Абрынуліся дах і шпіль. Агонь знішчыў дзве траціны даху і гадзіннік сабора. Вежу і структуру сабора Нотр-Дам пажарныя змаглі ўратаваць. Пажар быў лакалізаваны, а затым пагашаны супрацоўнікамі экстраных служб да раніцы 16 красавіка. Таксама ацалелі каштоўныя рэліквіі, якія захоўваюцца ў саборы. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запусціў міжнародную кампанію для збору сродкаў на аднаўленне храма.

Архітэктура

5-нефавая базіліка з кароткім трансептам, хорам з двайным абыходам і вянком капэл, 2 вежамі, што фланкіруюць заходні фасад. У саборы праяўляецца дваістасць стылістычных уплываў: з аднаго боку, прысутнічае водгалас раманскага стылю Нармандыі (гарызантальныя чляненні фасадаў, часткова неапрацаваныя паверхні сцен, прастата архітэктурнага дэкору), а з другога, — выкарыстаныя наватарскія архітэктурныя дасягненні гатычнага стылю (стральчатая арка, аркбутаны), якія надаюць будынку лёгкасць і ствараюць ўражанне прастаты вертыкальнай канструкцыі. Вышыня інтэр’ера — 35 м, даўжыня — 130 м, шырыня — 48 м, вышыня званіц — 69 м, вага звона Эмануэль ва ўсходняй вежы — 13 тон, яго языка — 500 кг.

Зноскі

  • zviazda.by
  • nashaniva.by
  • nashaniva.by
  • nashaniva.by
  • zviazda.by
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Сабор Парыжскай Божай Маці, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Сабор Парыжскай Божай Маці ГісторыяСабор Парыжскай Божай Маці АрхітэктураСабор Парыжскай Божай Маці ЛітаратураСабор Парыжскай Божай МаціВостраў СітэГотыкаПарыжФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Эль-НіньёВілейкаНафтаКанюшынаСібусава ЭіціАлаіза ПашкевічГанаровыя грамадзяне ПолацкаСпіс памерлых у 2024 годзеЖукіўка (Канатопскі раён)Знак бядыНе бойся!СексНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Запазычаныя словыМаксім ТанкПершы падзел Рэчы ПаспалітайСправа «0 праміле»Пеніс чалавекаЛявон ВольскіЧарнаярскі раёнПрымыканне (лінгвістыка)Сям’яСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўReform.byАлесь ЖукNode.jsАгнешка Рамашэўска-ГузыАфіцыйна-дзелавы стыльТэорыя адноснасціРэч ПаспалітаяОўручAP$ENTАндаракПётр Міронавіч МашэраўІгар Уладзіміравіч ГолубеўНасельніцтва БеларусіВасіль Аляксеевіч ЖуковічЛеанід Міхайлавіч ГалубовічC++Катоўскае (возера)МіндоўгДудка беларускаяБеларуская граматыка (1934)Якуб КоласБелсатЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтДагаворДругая сусветная вайнаСпіс птушак БеларусіСказМарк ШагалМінскі інавацыйны ўніверсітэтПлошча Незалежнасці (Мінск)Ларыса ГеніюшПрыметнікАнглійская моваЛюдзі на балоце (фільм)ПрыродаБеларуская энцыклапедыяЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаМонктанскі ўніверсітэтСінонімыMacOSПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)115-ы зенітна-ракетны полкБалтыйскі домСімвалы БеларусіРаскіданае гняздо (п’еса)Антон Гадзімавіч МатолькаКупалінка (песня)25 красавіка🡆 More