Рэсіфі (парт.: Recife) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку.
Рэсіфі знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці працаўнікоў і значных прыватных інвестыцый спрыяла развіццю медыцынскай сферы горада, такім чынам, што на сёння Рэсіфі з’яўляецца другім паводле велічыні медыцынскім цэнтрам Бразіліі пасля Сан-Паўлу. Шпіталі з самым сучасным абсталяваннем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаў.
| ||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Рэсіфі. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Рэсіфі. Насельніцтва складае 1533580 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 218 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7.035 чал./км². Свята горада — 12 сакавіка.
Горад з’яўляецца адным з гарадоў, якія прынялі матчы чэмпіянату свету па футболу 2014 года.
Наваколлі Рэсіфі сталі месцам адных з першых пасяленняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразілію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвесціравання ў такую вялікую і далёкую калонію, таму вырашылі даручыць гэту задачу прыватным прадпрымальнікам. Аднак гэтая ідэя не мела значнага поспеху.
Пернамбуку квітнела ад цукровай прамысловасці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырошчваліся ў Еўропе да пачатку XIX стагоддзя. У той час у Еўропе плантацыі цукровага трыснягу можна было трымаць толькі ў Андалусіі і Алгарві.
Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Іспаніі і Партугаліі былі аб’яднаны пад уладай адзінага караля. Іспанія была ўцягнута ў вайну супраць Нідэрландаў і таму закрыла гандаль бразільскага цукру для нідэрландцаў. У адказ на гэта нідэрландцы вырашылі захапіць некалькі бразільскіх гарадоў — цэнтраў вытворчасці цукру, у тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрландаў, тут была створана Галандская Бразілія.
Рэсіфі з’яўляецца адным з галоўных бізнес-цэнтраў Бразіліі, у асноўным таму, што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародныя порты. Адзін з іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кіламетрах ад Рэсіфі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рэсіфі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.