Рыбасома

Рыбасома — немембранная арганела клеткі ўсіх жывых арганізмаў, якая складаецца з РНК і бялку; элементарны апарат сінтэзу бялковых малекул.

Падзяляюцца на цытаплазматычныя і мітахандрыяльныя. Асноўная функцыя рыбасомы — зборка бялковых малекул з амінакіслот, якія дастаўляюцца малекуламі транспартных РНК (тРНК). У клетцы да некалькіх дзясяткаў мільёнаў рыбасом.

Рыбасома
Рыбасома

Вельмі малыя (15—30 нм), змяшчаюцца як у эўкарыятычных клетках, так і ў клетках пракарыёт (бактэрый). Колькасць рыбасом у розных тыпах клетак складае ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў.

Рыбасома складаецца з дзвюх субадзінак — вялікай і малой. Кожная субадзінка ўяўляе сабой комплекс рыбасомных РНК (рРНК) з бялкамі. Субадзінкі рыбасом фарміруюцца ў ядры, а затым праз ядзерныя поры выходзяць у цытаплазму. На рыбасомах ажыццяўляецца зборка малекул бялкоў з амінакіслот.

Вялікія і малыя субадзінкі рыбасом размяшчаюцца ў цытаплазме асобна адна ад другой і аб'ядноўваюцца толькі для сінтэзу бялку. Ініцыятарам зборкі рыбасомы з'яўляецца малекула інфармацыйнай (матрычнай) РНК (іРНК, мРНК), якая змяшчае інфармацыю аб структуры таго бялку, які трэба сінтэзаваць.

Сфарміраваныя рыбасомы могуць знаходзіцца ў свабодным стане ў гіялаплазме або прымацоўвацца да паверхні эндаплазматычнай сеткі ці ядра. Свабодныя рыбасомы сінтэзуюць бялкі, неабходныя для патрэб самой клеткі. Рыбасомы, прымацаваныя да эндаплазматычнай сеткі і абалонкі ядра, сінтэзуюць бялкі, прызначаныя для вывядзення з клеткі, а таксама розныя мембранныя бялкі.

Літаратура

Tags:

АмінакіслотыБялкіКлеткаРНК

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПралескаДамінік РудніцкіЯварMediaWikiВялікдзеньАб’яднаныя Арабскія ЭміратыКаўнасЭнцыклапедыяПрастытуцыяВаенная прысягаМіхась БашлакоўСтакгольмМіхась ЧаротЗгуртаванне беларусаў КанадыАгнэта ФэльтскугЯнка Купала120-я зенітна-ракетная брыгадаРыгор АстапеняГеркуланумБеларускае нацыянальнае адраджэннеКаханак Вялікай МядзведзіцыТворны склонАўстралія (кантынент)Ян БаршчэўскіЮгаславіяБеларуска-літоўскія летапісыБеларускі калабарацыянізм у Другой сусветнай вайнеГенрык Ібсенo09ukБела-чырвона-белы сцягЖалезаGemeinsame NormdateiЧэмпіянат свету па футболе 2022Настаўніцкая газетаТроіцкая царква (Слонім)OasisГіпатаніяРазбуры турмы мурыМустафа IМонатэізмЮджынія ЧарлзЭтымалогіяМаксім ГарэцкіАбвал моста Лісіньша (2024)Аляксандр Валер’евіч ХаджаеўAgrale MarruáПестаПріорбанкЗборная Калумбіі па футболеІнданезіяГалілеа ГалілейВалерый Дзмітрыевіч МаракоўВялікдзень ва Украіне2000Яўгенія ЯнішчыцІван Іванавіч НасовічЛідсЁдНгуен Ван ЦхьеуАхова птушак БацькаўшчыныЛунцікМязень (горад)Трыганаметрычныя функцыіВікіпедыяПутумаёВікіслоўнікЧарадзейныя казкіТадэвуш КасцюшкаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Бапба ГокленДругая сусветная вайнаУладзімір Пятровіч ЖданаўНанатэхналогіяМТБанкБаба-Яга🡆 More