Рамелу Лукаку: бельгійскі футбаліст

Рамелу Менама Лукаку (фр.: Romelu Menama Lukaku; нар.

13 мая 1993, Антверпен, Бельгія) — бельгійскі футбаліст, нападнік італьянскага клуба «Рома» (у арэндзе з англійскага «Чэлсі») і нацыянальнай зборнай Бельгіі.

Футбол
Рамелу Лукаку
Рамелу Лукаку: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рамелу Менама Лукаку
Нарадзіўся 13 мая 1993(1993-05-13) (30 гадоў)
Грамадзянства Рамелу Лукаку: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Бельгія
Рост 191 см
Вага 101 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Італія Рома
Нумар 90
Маладзёжныя клубы
1999—2003 Бельгія Рупель Бум
2003—2006 Бельгія Льерс
2006—2009 Бельгія Андэрлехт
Клубная кар’ера
2009—2011 Бельгія Андэрлехт 73 (33)
2011—2014 Англія Чэлсі 10 (0)
2012—2013   Англія Вест Бромвіч Альбіён 35 (17)
2013—2014   Англія Эвертан 31 (15)
2014—2017 Англія Эвертан 110 (53)
2017—2019 Англія Манчэстэр Юнайтэд 66 (28)
2019—2021 Італія Інтэрнацыянале 72 (47)
2021— Англія Чэлсі 26 (8)
2022—2023   Італія Інтэрнацыянале 25 (10)
2023—   Італія Рома
Нацыянальная зборная
2008 Бельгія Бельгія (да 15) 4 (1)
2011 Бельгія Бельгія (да 18) 1 (0)
2009 Бельгія Бельгія (да 21) 5 (1)
2010— Бельгія Бельгія 108 (75)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Бронза Расія 2018
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Калі Лукаку споўнілася 16 гадоў 13 мая 2009 года, ён падпісаў прафесійны кантракт з «Андэрлехтам» да 2012 года. Усяго толькі праз 11 дзён ён дэбютаваў у чэмпіянаце Бельгіі матчам 24 мая супраць «Стандарда», выйшаўшы на 69-й хвіліне замест абаронцы Віктара Бернардэса. «Андэрлехт» прайграў матч з лікам 1:0.

На наступны сезон Рамелу стаў іграком асноўнага складу, забіўшы свой ​​першы гол на высокім узроўні ў матчы супраць «Зюлтэ-Варэгема» на 89-й хвіліне. Усяго за сезон Про Лігі 2009/10 Рамелу забіў 15 галоў і яшчэ 4 у матчах Лігі Еўропы.

У жніўні 2011 года Лукаку далучыўся да англійскага «Чэлсі». Лонданскі клуб выкупіў трансфер іграка за 12 млн еўра. Лукаку атрымаў 18 нумар і падпісаў кантракт на пяць гадоў. Дэбютаваў у хатнім матчы супраць «Норвіч Сіці» (2:1) на 83-й хвіліне, выйшаўшы на замену Фернанда Торэсу.

Аднак замацавацца футбаліст у «Чэлсі» не здолеў, таму некалькі гадоў правёў у арэндах у іншых англійскіх клубах. 30 ліпеня 2014 года «Эвертан» абвясціў пра падпісанне з Лукаку пяцігадовага кантракта. Сума трансферу склала 28 млн фунтаў. У складзе «Эвертан» замацаваўся ў аснове і стаў галоўным бамбардзірам каманды, чым прыцягнуў увагу вядучых еўрапейскіх клубаў.

У ліпені 2017 года «Манчэстэр Юнайтэд», выйграўшы барацьбу ў «Чэлсі», абвясціў аб падпісанні пяцігадовага кантракта з Лукаку. Сума адступных, па неафіцыйных звестках, склала 75 млн фунтаў плюс 15 млн фунтаў у якасці магчымых бонусаў.

У жніўні 2019 года перайшоў у італьянскі «Інтэрнацыянале». У сезоне 2020/21 разам з клубам стаў чэмпіёнам Італіі.

У жніўні 2021 года зноў стаў іграком «Чэлсі», сума пераходу склала 115 млн еўра. У чэрвені 2022 года на правах арэнды вярнуўся ў «Інтэрнацыянале», а ў жніўні 2023 года быў арандаваны «Ромай».

Міжнародная кар’ера

24 лютага 2010 года Лукаку дэбютаваў у складзе зборнай Бельгіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Харватыі. 17 лістапада 2010 года адзначыўся першымі двума галамі ў таварыскім матчы супраць зборнай Расіі.

Дасягненні

«Андэрлехт»

«Інтэрнацыянале»:

«Чэлсі»

Крыніцы

  • Romelu Lukaku // FBref.com
  • https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/romelu-lukaku?pageTab=biography Праверана 24 красавіка 2022.
  • Lukaku: Je sais que je serai récompensé de mes efforts. FootGoal.net.
  • Standard is opnieuw kampioen van België. Sporza.
  • Chelsea 3–1 Norwich. BBC Sport.
  • Лукаку подписал 5-летний контракт с «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
  • Лукаку перешел в «Интер». by.tribuna.com.
  • Футбол. "Челси" купил Ромелу Лукаку у "Интера" за 115 млн евро Архівавана 12 жніўня 2021.. pressball.by.
  • Ромелу Лукаку снова футболист "Интера". football.by.
  • Ромелу Лукаку воссоединился с Жозе Моуринью в "Роме" (руск.). football.by (31 жніўня 2023). Праверана 31 жніўня 2023.
  • Romelu Lukaku est officiellement Diable Rouge. DH.be.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Рамелу Лукаку, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Рамелу Лукаку Клубная кар’ераРамелу Лукаку Міжнародная кар’ераРамелу Лукаку ДасягненніРамелу Лукаку КрыніцыРамелу Лукаку СпасылкіРамелу Лукаку13 мая1993АнтверпенБельгіяЗборная Бельгіі па футболеФК РомаФК ЧэлсіФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сімвалы БеларусіКансоль (архітэктура)АдраджэннеГеаграфія сельскай гаспадаркіВацлаў ЛастоўскіНацыянальны музей АманаСродкі вытворчасціЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаСяргей Іванавіч ЗаконнікаўПінскДакладныя навукіЧорны замак АльшанскіБеларускі алфавітБарацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 годаЮрка ГолубФелікс МендэльсонЯнка КупалаКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічУладзімір ДубоўкаБела-чырвона-белы сцягУніверсітэт Святой Марыі (Калгары)ЗасухаМаксім ТанкЯгелонскі ўніверсітэтЭдзі АгняцветАндрэй МакаёнакФранцыск СкарынаСезон 2014/2015 БДЭУ-РЦАРСтрававальная сістэма чалавекаІван Шамякін25 красавікаМайк ПенсМахатма ГандзіПраспект Незалежнасці (Мінск)Сарата (рака)Слуцкі поясТворны склонСяргей Кужугетавіч ШайгуАна ІванавічДом урада (Мінск)Давальны склонРазбітае сэрца пацанаСідрДзікае паляванне караля СтахаАлесь РазанаўВільнюсСвята-Васкрасенскі сабор (Барысаў)TheriaСуфлеФранцішка Уршуля РадзівілАдам МіцкевічЗакаханасцьСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)СонцаГуканне вясныВісарыён Сцяпанавіч ГарбукТыянептынЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаВярбаЗайменнікСмаргоньГіпертрафіяStreit Group CougarНаследаванне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у ЗШАБабруйскЛітаратурная моваГарады-героіСымон-музыкаКансерваваны смехГімн УкраіныЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьПошукавая аптымізацыяЭтанолКрэўскі замакУладзімір Іванавіч КарызнаСтупені параўнання🡆 More