Піндар

Піндар (стар.-грэч.: Πίνδαρος; 522 да н.э., Фівы — 438 да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.

Піндар
стар.-грэч.: Πίνδαρος
Піндар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 517 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 437 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, міфограф, пісьменнік
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчасць

Паходзіць з роду жрацоў Апалона, якія абслугоўвалі знакаміты храм у Дэльфах. Сын Дыфанта (або Скапеліна) і Клеодзікі.

Быў вядомы як аўтар пераможных гімнаў на гонар атлетаў, якія паспяхова выступалі на Алімпійскіх і Дэльфійскіх гульнях. Вершы характарызуюцца як архаічна-кансерватыўныя і цяжкавагавыя. На знак павагі да паэта, яго дом адзіны быў пакінуты цэлым, калі Аляксандр разбурыў Фівы.

Адзін з найлепшых твораў Піндара — «Дзесятая піфійская ода» — прысвечаны расповеду пра гіпербарэйцаў, народ, з якога паходзіць Лета-Латона, маці Апалона ды Артэміды. Менавіта ў Гіпербарэю адлятаў на зіму Апалон — сонечны бог. Паэт не пераказвае ўсяго міфа, а толькі нагадвае пра яго яркімі вобразамі.

Піндар з падазронасцю ставіўся да філасофіі, а таксама да пошукаў вучоных свайго часу. З'явы, што даследуюцца вучонымі, для паэта — цуды багоў, а чалавеку, на яго думку, не варта ўмешвацца ў іх справы. Прыгажосць для Піндара — гэта найбольш дасканалыя словы, якія багі дазволілі яму ўжыць для раскрыцця сваіх думак. Прычым стыль Піндара заўсёды лічыўся надзвычай цяжкім: ён пазбягаў звычайнай, размоўнай лексікі, выказваўся ўзвышана. Увогуле ён быў выразнікам арыстакратычных ідэалаў — перш за ўсё сумлення, гонару, вернасці абавязку. Піндар — і першы сярод аўтараў харавой лірыкі — твораў, прысвечаных багам і героям: дыфірамбаў (у гонар бога Дыяніса), пеанаў (у гонар Апалона), гімнаў (у гонар цароў і алімпійскіх чэмпіёнаў).

Існуюць шматлікія скульптурныя выявы, якія атаясамляюцца з Піндарам, але дастатковай пэўнасці ў аніводным выпадку няма

Зноскі

  • а б Brockhaus Enzyklopädie Праверана 22 жніўня 2023.
  • а б Партрэты…
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Піндар, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    438 да н.э.522 да н.э.ПаэтСтаражытнагрэчаская моваСтаражытная ГрэцыяФівы (Грэцыя)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Эштан КутчэрСажалкаАстанаСарган IIДзень ВоліЯхвеАсіміляцыя (мовазнаўства)Раскіданае гняздо (п’еса)Гарады-героіХанс Крысціян АндэрсенТрайчасты нервБеларуская фанетыкаДагестанРадаўніца1978Эстэр ЛедэцкаяБеларуская энцыклапедыяУладзімір СцяпанМігель СерветДжэрсіВялікдзеньРужаныБаграшкёльВялікабрытаніяКаласы пад сярпом тваімТунісБелгазпрамбанкМузычны альбомБеларускі нацыянальны касцюмНарвасадатаМесны склонЗнак бядыПортАнтычнасцьВільнюсНаш крайЛіс Мікіта (мультсерыял)МахачкалаJavaScript1706Данута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваРасціслаў ЛапіцкіГерб ЛітвыУННВЗюзяОршаПятро ВасючэнкаВырайПрасніцаГБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўБеларускі нацыяналізмВікіпедыяДжодзі Фостэр2023Уварванне Расіі ва Украіну (2022)Ігнат Яўхімавіч ГрынявіцкіПрыказкаМірскі замакПавел Антонавіч ШурмейСпіс беларускіх імёнГенадзь Пятровіч ПашкоўРасійская імперыяБеларуская народная самапомачГарбачэва (Вілейскі раён)Швагер18Каранёвыя атожылкіФларыян ЧарнышэвічАнглійская моваІнфарматыкаЙКакаКарлес Пучдэмон🡆 More