Пётр Міхайлавіч Стафано́ўскі (2 студзеня 1903, пасёлак Пакроўка, які пераселены ў в.
Чыркавічы цяпер Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці — 23 лютага 1976) — лётчык-выпрабавальнік, генерал-маёр авіяцыі (1944), Герой Савецкага Саюза (1948). У 1941—1942 гг. камандаваў заходнім сектарам проціпаветранай абароны Масквы. Першым у свеце выканаў вышэйшы пілатаж на рэактыўным самалёце.
Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1976 (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Ваенна-паветраныя сілы СССР |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | 402-і знішчальны авіяцыйны полк[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і, скончыў сельскую школу. З юнацкага ўзросту працаваў у сельскай гаспадарцы, потым рабочым у Бабруйску (Магілёўская вобласць). Захапіўся авіяцыяй, назіраючы за практыкаваннямі пілотаў на Бабруйскім аэрадроме. З 1925 года на вайсковай службе. Скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу лётчыкаў (1927), 1-ую Качынскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў (1929). З 1928 года — лётчык-інструктар, затым — лётчык-выпрабавальнік у Навукова-даследчым інстытуце Ваенна-паветраных сіл (НДІ ВПС) СССР.
Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года — камандзір 402-га знішчальнага авіяпалка асаблівага прызначэння, які склаў з добраахвотнікаў. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. З ліпеня 1941 года — намеснік камандзіра 6-га знішчальнага корпуса проціпаветранай абароны па Заходняму сектару Масквы. Здзейсніў 150 баявых вылетаў, збіў асабіста 4 самалёты праціўніка. У маі 1942 года адазваны ў НДІ ВПС. Намеснік начальніка аддзела, затым — намеснік начальніка упраўлення выпрабавання самалётаў НДІ ВПС імя В. П. Чкалава, лётчык-выпрабавальнік І-га класа.
Правёў 238 выпрабаванняў, у тым ліку пікіруючага бамбардзіроўшчыка Пе-2, далёкага вышыннага бамбардзіроўшчыка ТБ-7, рэактыўных знішчальнікаў Як-15 і Міг-19, першага стратасфернага самалёта БОК-1 і іншых. Здзейсніў 16 першых вылетаў на новых тыпах самалётаў. За перыяд службы выканаў 13 500 палётаў, авалодаў 317 тыпамі самалётаў.
З 1954 года П. М. Стафаноўскі ў запасе, затым у адстаўцы. Жыў і працаваў у Маскве. Аўтар кніг.
У Чыркавічах і горадзе Шчолкава Маскоўскай вобласці Расіі імем П. Стэфаноўскага названы вуліцы. Яго імя носіць сярэдняя школа ў Чыркавічах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пётр Міхайлавіч Стафаноўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.