Пячатка

Пяча́тка, або пяча́ць — прадмет з выразанымі знакамі для адбітку іх на гліне, сургучы, воску, паперы і інш., а таксама адбітак гэтых знакаў, зроблены, каб надаць якому-небудзь дакументу верагоднасць і юрыдычную сілу.

Пячаткі вывучае сфрагістыка.

Пячатка
Пячаць Познані з гербам, XIV ст.

Пячаткі вядомы з 4 тысячагоддзя да н.э. у краінах Старажытнага Усходу. У Старажытнай Грэцыі і Рыме пячаткі рабілі з каштоўнага каменю — т.зв. гемы, якія як узоры мастацтва вывучае гліптыка. Рымляне карысталіся таксама пячаткамі-пярсцёнкамі. З канца IV ст. ў Рыме былі віслыя пячаткі — булы, якія адціскаліся на свінцовых, сярэбраных, залатых пласцінках і прывешваліся на шнурках да дакументаў.

У канцы X ст. праз Візантыю трапілі на Русь. Найбольшая колькасць віслых пячатак знойдзена ў Ноўгарадзе, а свінцовых пячатак для тавараў (пломбаў) — у Драгічыне на Бугу (цяпер у Падляскім ваяводстве Польшчы).

Беларусь

Пячатка 
Пячатка Ефрасінні Полацкай з Ноўгарада
Пячатка 
Мельнскі дагавор, да якога з боку Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага да было прывешана каля 120 віслых пячатак

Знойдзены пячаткі XII ст. — Ефрасінні Полацкай і яе маці Сафіі, полацкіх епіскапаў Дыянісія і Міны. Пячаткі і з выявамі расквітнелага крыжа і Святога Глеба належалі менскаму князю Глебу Усяславічу. У Тураве знойдзена пячатка кіеўскага мітрапаліта Кірылы XIII ст. У першай палове XIV ст. ў Полацку карысталіся свінцовымі буламі, у канцы XIV —XV стст. ужываліся віслыя і прыкладныя васковыя пячаткі. Паводле тыпаў пячатак XIV—XV стст. былі княжацкія, епіскапскія, гарадскія, баярскія і іншыя.

У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. ужываліся асабістыя пячаткі-пярсцёнкі (сыгнеты). З прыняццем магдэбургскага права ў XIV—XVII стст. многія беларускія гарады мелі пячаткі з выявамі гербаў. Старажытныя адбіткі пячатак падзяляюцца на металічныя (X—XV ст.), васковыя (XIV—XVII ст.), сургучныя (з канца XVII ст.), курадымныя (XVIII—XIX стст.). У канцы XIX ст. ўзніклі каўчуковыя штэмпелі і спецыяльная масціка, каб рабіць адбітак на паперы.

У Рэспубліцы Беларусь існуюць гербавыя і простыя пячаткі. На гербавай назва дзяржаўнай арганізацыі ці органа, якія яе выкарыстоўваюць, і выява дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. На простых пячатках няма выявы герба, імі звычайна карыстаюцца грамадскія арганізацыі, недзяржаўныя прадпрыемствы і асобы (напрыклад, урачы). Адзін з відаў простай пячаткі — вуглавы і іншыя штампы.

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Пячатка БеларусьПячатка ЗаўвагіПячатка ЛітаратураПячатка СпасылкіПячаткаВоскГлінаДакументПапераСфрагістыкаЮрыдычная сіла

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

MrBeastВялікае БушкаваАдамЧырвоным па БелымЛінцДжэніфер ЛоўрэнсСяргей Яўгенавіч ПукстМарат Сяргеевіч МаркаўКандрат КрапіваБеларускі арабскі алфавітДагавор аб космасеЭпітэтЛітаратурная моваПарэміялогіяПеруДжэрэмі РэнерКістаНайбольшы агульны дзельнікMuroveiРаян РэйнальдсВасіль БыкаўБальніцаFlipping BangersОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Рамантычны фільмТэнісАфіцыйна-дзелавы стыльПорцік АктавііНанатэхналогіяПершая Аўстрыйская РэспублікаЛішайнікіІнданезіяГанімед (спадарожнік)Грэчаская моваФонд ВікімедыяПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтКазуля еўрапейскаяАсташын2022Ідзі і глядзіХто смяецца апошнім (п’еса)Карла ТальявініВалянцін Паўлавіч ТаўлайМ. ЦяцерскіЖазефіна БагарнэАўген КалубовічНастаўніцкая газетаПятрусь БроўкаПлаваннеНасякомыяСцягФабіа КанавараШтучны інтэлектТайгаБорыс ДжонсанКацярына Ігараўна ГумянюкАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўСцяг Вялікага Княства ЛітоўскагаРымска-Каталіцкая ЦаркваПрафесійны саюзТаджыкіМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічЭталонная мадэль OSIАртрозТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаКасцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Заслаўе)ВікіслоўнікАфра БазальдэлаКастусь КаліноўскіДу ФуДжуліяна МурЗборная Расіі па футболе🡆 More