Прасніца

Пра́сніца, прасліца, потась — драўляная прылада для трымання кудзелі пад час прадзення воўны, льна, пянькі.

Прасніца
Прасніцы першай паловы XX стагоддзя. Музей старажытнабеларускай культуры

Апісанне

Кудзеля мацавалася на прасніцы, якую звычайна рабілі са смалістай дошкі. Уяўляла сабой стойку (ножка, капыл), у верхняй частцы якой знаходзілася лопасць («пяро»). Вышыня стойкі складала ад 90 см да 1 м, часам трохі болей. Капыл мацаваўся да донца («дно», «садно», «днішча», «дэнчышча», «крывулька») — дошкі даўжынёй 55-60 см. На донца садзілася жанчына пад час прадзення.

Віды прасніц

Вядомыя чатыры асноўныя тыпы: лапатападобная, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. На Беларусі найбольш пашыраныя лапатападобная і прасніца-грэбень (Прыпяцкае Палессе). Сустракаліся таксама веслападобныя (Лідскі раён), мечападобныя (Брэсцкая вобласць), прасніца-дошчачка, якая мацавалася да калаўрота, і інш.

Прасніцу аздаблялі рознымі відамі разьбы — фігурнай апрацоўкай ножак, выпілоўкай краёў лопасці, ступеньчатымі выпіламі на днішчы ў месцы злучэння з лопасцю і да т.п. Арнаментальныя матывы — геаметрычныя, раслінныя, салярныя, зааморфныя і складаныя. Асаблівым багаццем і разнастайнасцю разнога дэкору вызначаюцца прасніцы з Брэсцкай вобласці.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Прасніца АпісаннеПрасніца Віды прасніцПрасніца ЛітаратураПрасніцаВоўнаЛён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чалавек пасярэдзінеГаліна Аляксандраўна БарташэвічМіхась ЛынькоўМінская вобласцьБеларусы ў Афганскай вайнеРадзіма мая дарагаяАнатоль Сяргеевіч КазлоўШвагерНовы ізраільскі шэкельАркадзь Барысавіч ЭскінПартыя свабоды (Нідэрланды)КафляМузей гісторыі заапарка і льва (Познань)Iva SativaПолымя (часопіс)Уладзімір Пятровіч БутрамееўМашэкаГлыбокая глотка (секс)СексКансерваваны смехМаксім ТанкАляксандр Васільевіч ДухновічІгар Міхайлавіч ПракаповічМаскваЛітаратурныя жанрыАлесь Мікалаевіч КарлюкевічАлесь РазанаўАлесь ЖукЦыклы МіланкавічаТаварыства вольных літаратараўПарнаграфіяТочка BYПаэзіяБеларуская ВікіпедыяКупаллеАляксей ДудараўУладзімір ДубоўкаБелсатУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)КрасавікАлесь БелыМікалай Фёдаравіч ЖлобаВудстак (Антарыа)КнігаўкаАнатоль ВярцінскіАліна КоўшыкМарфалогія мовыБудзьма беларусамі!ШпалерыХто смяецца апошнім (п’еса)Аркадзь КуляшоўГамер СімпсанБрэсцкая вобласцьАдам МіцкевічКалыханка (тэлеперадача)Henningsomyces candidusApraxiaВіцебскВольфганг Амадэй МоцартХод каралевы (міні-серыял)ЭлектралітЛетнія Алімпійскія гульні 1920Трэцяе пакаленне гульнявых сістэмІван НавуменкаПарнафільмМностваКасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Будслаў)Алаіза Пашкевіч24 красавікаАдраджэннеРадзімаДзядыЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Спіс беларускіх імёнКіслародБеларускае нацыянальнае адраджэннеБабруйск🡆 More