Пошукавая аптымізацыя (англ.: search engine optimization, SEO) — працэс карэктыроўкі HTML-кода, тэкставага напаўнення (кантэнту), структуры сайта, кантролю знешніх фактараў, якія ўлічваюцца ў алгарытмах сістэм пошуку, з мэтай падняцця пазіцый сайта ў выніках пошуку ў сістэмах пошуку па асобных зваротах карыстальнікаў.
Чым вышэй пазіцыя сайта ў выніках пошукаў, тым патэнцыйна больш патрэбных карыстальнікаў можа яго наведаць.
Для развіцця інтэрнэт-праекта выкарыстоўваюць метады ўнутранай аптымізацыі і знешняй. Спосаб унутранага ўдасканалення заключаецца ў працы з метатэгамі і распрацоўцы схем сайта. Найважнейшы этап у такім метадзе — дакладна аформіць галоўную старонку вэб-праекта, карты і навігацыйнае меню. Ключавым словам надаюць асаблівую ўвагу, іх выкарыстоўваюць у семантычным ядры, і размяркоўваюць па старонках інтэрнэт-праекта. Пры выкананні знешняй аптымізацыі ставіцца мэта нарошчвання вагі знешніх спасылак на інтэрнэт-праект.
Пошукавая аптымізація з’яўляецца асноўным інструментам пошукавага маркетынгу.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пошукавая аптымізацыя, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.