Плаўт

Плаўт — Ціт Макцый Плаўт (~254—184 да н.э.) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыем, рымскіх паэтаў-камедыёграфаў.

Плаўт
лац.: T. Maccius Plautus
Плаўт
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 250 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці 184 да н.э.
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька невядома
Маці невядома
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці камедыёграф, драматург, пісьменнік
Мова твораў лацінская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб жыцці Плаўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэння і згадвае, што ён дажыў да старасці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павел Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёння антычныя крыніцы) паведамляе, што Плаўт паходзіў з нярымскай сям'і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Плаўт авалодаў надзіва добра.

Плаўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камедыі» (перадусім Менандра), чые п'есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Гелія, у яго часы Плаўту прыпісвалася каля 130 камедый, аднак спрэчкі аб сапраўднасці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасці; Варон паведамляе, што толькі 21 п'есу прыпісвалі Плаўту ўсе і згодна. Нам сёння вядомыя тэксты 20 камедый Плаўта, некаторыя з іх х лакунамі (усе — з ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Плаўтавых»; з іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).

Выявай Плаўта, магчыма, з'яўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай ў Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасейдзіп).

Плаўт аказаў значны ўплыў на Шэкспіра; у прыватнасці, шэкспірава «Камедыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на плаўтавай камедыі Menaechmi.

Творы

Традыцыйны збор з 21 камедыі Плаўта ў алфавітным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:

  • Amphitryon
  • Asinaria
  • Aulularia (Збаночак; канец камедыі згублены)
  • Bacchides (пачатак камедыі згублены)
  • Captivi
  • Casina
  • Cistellaria
  • Curculio
  • Epidicus
  • Menaechmi
  • Mercator
  • Miles Gloriosus (Ваяр-выхваляка)
  • Mostellaria
  • Persa
  • Poenulus
  • Pseudolus (Псеўдол)
  • Rudens
  • Stichus
  • Trinummus
  • Truculentus
  • Vidularia (захаваліся толькі фрагменты)

Спасылкі

Зноскі

  • а б Любкер Ф. Plautus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1059.
  • выгрузка даных FreebaseGoogle.
  • Introduction // Plautus, vol. I., edited and translated by W. de Melo. Harward University Press, 2011.
  • Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Плаўт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    184 да н.э.254 да н.э.КамедыяСтаражытны РымТэрэнцый

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Міхась ПазнякоўДавід (Мікеланджэла)Юліян Талька-ГрынцэвічПаўлінкаМядзведзь белыКвэньяАнальны сексКоўзанкаЯн XVМастацтваМінская вобласцьЧасавы поясСафійскі сабор (Полацк)Плошчы МінскаАлесь ПетрашкевічКальзбергМікола МятліцкіСлонімСымон-музыкаПурпурны колерІнтэрнацыянал (гімн)Верхняя ТураШышкінаУладзімір КараткевічАлег Антонавіч ЛойкаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікТалька (вёска)Генадзь Пятровіч ПашкоўІгар Аляксандравіч МакараўПомнік Якубу Коласу (Мінск)Іван ШамякінБеларусыБелавежская пушчаІнданезіяУладзімір СцяпанПлошча Незалежнасці (Мінск)КнігаўкаГрупавы сексСпіс беларускіх фільмаўЛуўрynjs4ДабрыняПалушэЧасціца (часціна мовы)ДробПечы (Барысаў)Атон II Руды24 снежняГалоўная старонкаФістынгПрымаўкаСексАRedditСербіяПятрусь БроўкаТалявічыІспанская моваАзербайджанНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаАральны сексБелсатКаленік МішкавічДзеепрыслоўеЭрнэст ХемінгуэйКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіГорад на правах паветаАлесь БадакТаіса Мікалаеўна БондарАлесь ПісьмянкоўКрасавікПрэмія імя СахараваЖураўліны крыкЧарот🡆 More