Імператар Бразіліі Педру I

Педру I (парт.: Pedro I; 12 кастрычніка 1798, палац Келуш — 24 верасня 1834, палац Келуш) — імператар Бразільскай імперыі c 12 кастрычніка 1822 па 7 красавіка 1831, рэгент з 7 верасня па 12 кастрычніка 1822.

З 10 сакавіка 1826 па 3 сакавіка 1828 кароль Партугаліі (рэгент пры сваёй дачцэ Марыі з 3 сакавіка па 3 ліпеня 1828 і з 15 сакавіка 1830 па 20 верасня 1834) як Педру IV (парт.: Pedro IV), неўзабаве пасля смерці бацькі Жуана VI перадаў прастол дачцэ Марыі II.

Педру I
парт.: Pedro I
парт.: Pedro I do Brasil
Імператар Бразіліі Педру I
Імператар Бразіліі Педру I
манарх Партугаліі
10 сакавіка 1826 — 12 мая 1826
імператар Бразіліі[d]
7 верасня 1822 — 7 красавіка 1831
Нараджэнне 12 кастрычніка 1798(1798-10-12)[…]
Смерць 24 верасня 1834(1834-09-24)[…] (35 гадоў)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Жуан VI
Маці Карлота Жаакіна
Жонка Марыя Леапальдзіна Аўстрыйская[d] і Амелія Лёйхтэнбергская[d]
Дзеці Марыя II[d], Infante Miguel of Portugal[d], Prince João Carlos, Prince of Beira[d], Princess Januária, Countess of Aquila[d], Princess Paula of Brazil[d], Princess Francisca of Brazil[d], Педру II, Princess Maria Amélia of Brazil[d], Isabel Maria de Alcântara, Duchess of Goiás[d], Rodrigo Delfim Pereira[d], Maria Isabel de Alcântara Brasileira[d], Pedro de Alcántara Brasileiro[d], Maria Isabel de Alcântara, Countess of Iguaçu[d] і Pedro de Alcántara Brasileiro[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
Дзейнасць палітык, кампазітар, паэт, манарх
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера музыка і кампазітар
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1798 года ў Лісабоне. Сын партугальскага караля Жуана VI і іспанскай інфанты Карлоты Жуакіны. Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Франсішку Антоніу Жуан Карлуш Шаўер ды Паўлу Мігел Рафаэл Жуакін Жазэ Ганзага Пашкуал Кіпрыяну Серафін ды Браганса і Бурбон (Pedro de Alcântara Francisco António João Carlos Xavier de Paula Miguel Rafael Joaquim José Gonzaga Pascoal Cipriano Serafim de Bragança e Bourbon).

У 1808 годзе бег ад французскіх войскаў разам з бацькам — каралём Жуанам VI у Бразілію. З гэтай краінай апынуўся звязаны ўвесь яго далейшы лёс. У 1820 годзе, пасля рэвалюцый у Іспаніі і Партугаліі, у Бразіліі, як і ва ўсёй Лацінскай Амерыцы, пачаліся вялікія хваляванні. Сярод афіцэраў і жыхароў Рыа-дэ-Жанэйра было шмат прыхільнікаў незалежнасці. Педра спагадаў іх планам, так што ў яго твары яны бачылі свайго правадыра. У 1821 годзе Жуан VI вярнуўся ў Еўропу, пакінуўшы прынца замест сябе кіраваць калоніямі. У лютым 1822 Педру склікаў дарадчы сход і даручыў яму распрацаваць канстытуцыю для Бразіліі. У чэрвені ён сабраў Устаноўчы сход і звярнуўся да бразільцаў з заклікам да вызвалення. Пры гэтым ён высунуў лозунг: «Незалежнасць або смерць!». У кастрычніку жыхары Рыа-дэ-Жанэйра абвясцілі яго імператарам.

Імператар Бразіліі Педру I 
Імператар Педру I, які абвяшчае незалежнасць Бразіліі ў 1822. Карціна працы Франсуа-Рэнэ Маро, 1844 (фрагмент).

Да канца 1823 года ўладу новага імператара прызналі ўсе правінцыі Бразіліі, уключаючы паўночныя, якія даўно марылі пра стварэнне ўласнай дзяржавы. У 1825 годзе кароль Жуан прызнаў незалежнасць Бразіліі.

Пасля гэтага паводзіны Педру змянілася. Імператар ігнараваў палату дэпутатаў, прызначаў і змяняў міністраў паводле свайго меркавання і наогул паводзіў сябе як неабмежаваны манарх. Душыў рэспубліканскі рух, заахвочваў пранікненне англійскага капіталу.

У той жа час прыйшла вестка пра смерць Жуана ў Партугаліі. Прастол перайшоў да Педру, як да старэйшага сына. Чакалі, што ён адмовіцца ад яго на карысць свайго малодшага брата Мігела. Але Педру стаў дзейнічаць па-іншаму. У сакавіку 1828 ён адрокся ад партугальскай кароны на карысць сваёй дачкі Марыі, якой тады было ўсяго сем гадоў. Каб прымірыць усе партыі, ён заручыў яе з братам Мігелам. Але падзеі развіваліся зусім не так, як бы хацелася Педру — у 1828 годзе Мігел здзейсніў пераварот і абвясціў сябе каралём. Марыя, так і не ўступіўшы ў свае правы, павінна была бегчы з краіны. Тады ў Партугаліі вызначыліся дзве партыі: кансерватары — за Мігела, а лібералы — за Марыю. Апошніх узначаліў Педру. Але толькі ў маі 1834 пасля шэрагу паражэнняў і ўступлення іспанскіх войскаў у Партугалію Мігел адрокся ад прастола і адплыў у Геную. У жніўні Марыю абвясцілі каралевай, а Педру — рэгентам.

24 верасня 1830 года быў узнагароджаны ордэнам Св. Андрэя Першазванага.

Страціў Педру і бразільскі прастол. Прыхільнікі незалежнасці Бразіліі падазрона ставіліся да жадання Педру ўдзельнічаць у партугальскіх падзеях. Асцерагаліся, што ён, стаўшы каралём Партугаліі, ізноў аб’яднае абедзве дзяржавы. У 1830 годзе ў правінцыі Мінас-Жэрайс пачалося паўстанне, якое перакінулася потым на сталіцу. З-за гэтага Педру 7 красавіка 1831 года вымушаны быў адрачыся ад прастола на карысць свайго малалетняга сына Педру. Праз некалькі дзён ён з’ехаў у Еўропу.

Вайна падарвала здароўе Педру, і скончыў ён яе смяротна хворым. 24 верасня 1834 года Педру памёр ад сухот у палацы Келуш, дзе і нарадзіўся.

Пад уплывам Партугала, Нуньеса Гарсіі і Нейкома імператар у свабодны час сачыняў музыку. Сярод яго твораў «Credo» для салістаў, хору і аркестра, уверцюра «Te Deum», шматлікія маршы, а таксама «гімн незалежнасці Бразіліі», які ў часы кіравання Педру меў статус дзяржаўнага.


Асабістае жыццё

У 1817 годзе Педру ажаніўся з аўстрыйскай эрцгерцагіняй Марыяй Леапальдзінай (1797—1826), дачкой імператара Франца II. У іх нарадзіліся сямёра дзяцей, з якіх выжылі:

  • Марыя (1819—53), каралева Партугаліі пад імем Марыі II,
  • Жануарыя (1822—1901), у 1844 выйшла замуж за сіцылійскага прынца Людовіка,
  • Паўла (1823—1833),
  • Франсіска (1824—98), у 1843 выйшла замуж за Франсуа Арлеанскага, прынца дэ Жуанвіля;
  • Педру (1825—91), імператар Бразіліі Педру II.

У 1829 годзе ажаніўся другі раз з Амаліяй (1812—1873), дачкой Яўгенія Багарнэ, герцага Лейхтэнбергскага. У шлюбе нарадзілася адзіная дачка:

  • Марыя Амелія (1831—1853)

Зноскі

  • а б Lundy D. R. Dom Pedro IV de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в г Musica Brasilis Project
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • http://www.abmusica.org.br/academico.php?id=76
  • Карабанов П. Ф. Списки замечательных лиц русских / [Доп.: П. В. Долгоруков]. — М.: Унив. тип., 1860. — 112 с. — (Из 1-й кн. «Чтений в О-ве истории и древностей рос. при Моск. ун-те. 1860»)
  • Sousa, Otávio Tarquínio de. A vida de D. Pedro I (парт.). — Rio de Janeiro: José Olímpio, 1972.
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Педру I (імператар Бразіліі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Імператар Бразіліі Педру I БіяграфіяІмператар Бразіліі Педру I Асабістае жыццёІмператар Бразіліі Педру I ЛітаратураІмператар Бразіліі Педру I10 сакавіка12 кастрычніка15 сакавіка179818221826182818301831183420 верасня24 верасня3 ліпеня3 сакавіка7 верасня7 красавікаЖуан VIПалац КелушПартугальская моваПартугалія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Георгій МарчукКрыж Ефрасінні ПолацкайАчэрэтынэАркаДзікСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічПатрыятызмЛеанід Міхайлавіч ГалубовічВікіПарадокс ФерміХрыстос прызямліўся ў ГародніПётр Міронавіч МашэраўМіхась БашлакоўКалгасЯн ВермерЗалаты КупідонКузьма ЧорныРодны склонБеларускі алфавітДзітваАлесь РазанаўМіхаіл Сцяпанавіч ВысоцкіБерасцянкаНёманКанстытуцыйная камісія (2021)Алесь ПетрашкевічРаскіданае гняздо (п’еса)Слуцк115-ы зенітна-ракетны полкПолымя (часопіс)Рэч ПаспалітаяЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаАлесь БачылаCourage (фільм)Беларуская міфалогіяКалі кветкі не маўчацьДзікае паляваннеЛявон ВольскіВуліца Дзяржынскага (Барысаў)Францішак БагушэвічStreit Group SpartanКанадаМужыцкая праўдаПалеская вобласцьMuhriaВасіль БыкаўАляксандр II (імператар расійскі)Папараць-кветкаРагвалодСент-Стывен (Нью-Брансуік)АмонімНацыянальная бібліятэка ФранцыіIKEAМікіта Сяргеевіч ХрушчоўСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЗлучнікГаліна Радзівонаўна ЛукашэнкаЗмітрок БядуляВасіль Аляксеевіч ЖуковічНарысШчасцеБелгазпрамбанкУладзімір Васільевіч ГніламёдаўБрэсцкая вобласцьГлобус БеларусіПеніс чалавекаДзікае паляванне караля СтахаСінонімыБеларуская вёскаЗямляВейшнорыяМінскМірскі замакСвабодныя матэрыялыЮраўскі карагод🡆 More