Паўночны Сентынельскі Востраў

Паўночны Сентынельскі востраў (англ.: North Sentinel Island) — адзін з Андаманскіх астравоў у Бенгальскім заліве.

Ён знаходзіцца на захад ад паўднёвай часткі Паўднёвага Андамана і мае плошчу 72 км². Афіцыйна востраў кіруецца Індыяй, як частка аб’яднанай тэрыторыі Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў (з 1947 года).

Паўночны Сентынельскі востраў
англ. North Sentinel Island
Дэталь здымка NASA 2003 (з МКС) Паўночнага Сентынельскага вострава; ахоўныя махры каралавага рыфа вострава вельмі добра бачныя. Здымак зроблены да цунамі 2004 года ў Індыйскім акіяне, якое разбурыла большую частку рыфа.
Дэталь здымка NASA 2003 (з МКС) Паўночнага Сентынельскага вострава; ахоўныя махры каралавага рыфа вострава вельмі добра бачныя. Здымак зроблены да цунамі 2004 года ў Індыйскім акіяне, якое разбурыла большую частку рыфа.
Характарыстыкі
Плошча72 км²
Насельніцтва42 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва0,58 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
АкваторыяБенгальскі заліў
Краіна
РэгіёнАндаманскія і Нікабарскія астравы
Паўночны Сентынельскі востраў (Індыя)
Паўночны Сентынельскі востраў
Паўночны Сентынельскі востраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паўночны Сентынельскі Востраў
Дэталь здымка NASA 2003 (з МКС) Паўночнага Сентынельскага вострава; ахоўная махра каралавага рыфа выспы вельмі добра бачная. Заўважце, гэты здымак зроблены да Цунамі 2004 года ў Індыйскім акіяне, якое разбурыла вялікую частку рыфа.

Паўночны Сентынельскі востраў — радзіма сентынельцаў — абарыгенаў, якія пражываюць на ім, колькасць якіх у цяперашні час ацэньваецца прыблізна паміж 50 і 400 чалавек. Яны адхіляюць любыя кантакты з іншымі людзьмі па-за іх цывілізацыі. Паколькі ніколі не было ніякага пагаднення з жыхарамі гэтага вострава, ні якіх-небудзь запісаў аб фізічнай акупацыі, з дапамогай якіх жыхары вострава прызналі б суверэнітэт Індыі, востраў існуе ў цікаўным стане нявызначанасці, у адпаведнасці з устаноўленым міжнародным правам і можа быць прадстаўлены як суверэнная тэрыторыя пад індыйскім пратэктаратам. Таму ён адзін з дэ-факта аўтаномных рэгіёнаў Індыі.

Лакальны ўрад Андаманскіх і Нікабарскіх астравоў нядаўна пастанавіў, што ў яго няма намераў ўмешвацца ў жыццё сентынельцаў і іх асяроддзе пражывання. Хоць востраў, верагодна, і пацярпеў ад цунамі 2004 года ў Індыйскім акіяне, наяўнасць тых людзей, што выжылі, была пацверджана, калі праз некалькі дзён пасля цунамі верталёт індыйскага ўрада назіраў некалькіх жыхароў, якія пускалі стрэлы ў верталёт, які завіс, з відавочным намерам адагнаць яго.

Паўночны Сентынельскі Востраў
Бенгальскі заліў, з Андаманскімі астравамі на поўдзень ад М'янмы

У 2014 годзе расійскі тэлевядучы Цімафей Бажэнаў наведаў адзін з Андаманскіх выспаў (верагодна, Паўночны Сентынельскі). У сваёй паездцы ён не сустрэў карэнных жыхароў выспы. Зрэшты, перад Бажэнавым не стаяла задача пошуку сентынельцаў, ён адправіўся на востраў, каб знайсці ў мангравых зарасніках глейкага скакуна — рыбу, якая вядзе земнаводны лад жыцця і здольную перасоўвацца па сушы і дрэвам.

Забойства

17 лістапада 2018 года быў забіты стралой амерыканскі місіянер Джон Чау, які хацеў звярнуць мясцовых жыхароў у хрысціянства. Паліцыяй былі арыштаваныя рыбакі, якія даставілі місіянера на востраў.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Англійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Старажытнабеларуская літаратураІван ШамякінБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСалігорскКрыптавалютаЗянон Станіслававіч ПазнякШэраньЛірыкаПінскі раёнГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)БукакэТлумачальны слоўнік беларускай мовыПолацкЧайка (значэнні)Дэцыметровыя хваліЗлучаныя Штаты АмерыкіАлесь ТуровічМаксім ГарэцкіПраспект Машэрава (Мінск)Адміністрацыйны падзел БеларусіПінская мадонна (карціна)Дом урада (Мінск)ЭдынбургШавельФранцішка Уршуля РадзівілПедру I (імператар Бразіліі)Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікДабрыняКлайпедаКароль ВырвічАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіМаладняк (літаратурнае аб’яднанне)Руская літаратураЯгайлаАлесь ЖукАкцёрРаскіданае гняздо (п’еса)КанадаТрусы (жывёлы)12 маяДамініканская РэспублікаНаваполацкМедаль да стагоддзя БНРДзяржава ПалесцінаПалесцінаВіктар КазькоКірыла ТураўскіСаюз пісьменнікаў Беларусі (2005)Белая РусьСлуцкЭдуар Анры АўрыльЗвычайны прэзідэнтПолк КаліноўскагаМаркетынгМікола МаляўкаПеніс чалавекаВостраў слёзЛюдзі на балоце (фільм)Савецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьДранікіСексМядзведзіКамсамольская вуліца (Віцебск)Францыск СкарынаФонд ВікімедыяСтрававальная сістэма чалавекаПатрыятызмSabatonНёман (часопіс)Брэсцкая вобласцьАлег Уладзіміравіч Салтук🡆 More