Патэнт

Патэнт (лац.: patens — адкрыты) — пасведчанне аб прызнанні заяўленага прадмета вынаходствам, перавазе вынаходства, аўтарстве і выключным праве на вынаходства.

Выдаецца ўпаўнаважанай дзяржаўнай установай. У Беларусі выдаецца аўтару і яго правапераемнікам на 20 гадоў.

Патэнт
Патэнтны статут Венецыі 1474 г.

Міжнароднае рэгуляванне ажыццяўляюць Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, якая выконвае, у тым ліку, адпаведныя функцыі пры ААН, Аб'яднаныя міжнародныя бюро па ахове інтэлектуальнай уласнасці і іншыя. У Сусветнай гандлёвай арганізацыі гэтыя адносіны рэгулююцца, у тым ліку, «Пагадненнем па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці».

Пад вынаходствам разумеецца тэхнічнае рашэнне ў любой вобласці, якое адносіцца да прадукту (у прыватнасці, прылады, рэчыва), спосабу (працэсу ажыццяўлення дзеянняў над матэрыяльным аб'ектам з дапамогай матэрыяльных сродкаў) або ўжывання (у прыватнасці, ужыванне ўжо вядомага прадукту ці працэсу па новым прызначэнні).

Прававая ахова, якую падае патэнт, абараняе рашэнне, а не задачу. Напрыклад, Джэймс Уат, каб вырашыць задачу пераўтварэння зваротна-паступальнага руху ў вярчальны і абысці патэнт на крывашыпна-шатуновы механізм, ужыў у сваёй першай мадэлі паравой машыны, замест крывашыпа, планетарную перадачу.

Беларусь

На пачатак 2011 г. дзейнічала 3,8 тыс. патэнтаў на вынаходствы ад імя беларускіх праваўладальнікаў (звыш 4 на 10 000 жыхароў), 2,5 тыс. — на карысныя мадэлі  (англ.) (каля 3 на 10 000 жых.), 591 патэнт — на прамысловыя ўзоры  (англ.) (звыш 6 на 100 000 жых.).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

АўтарВынаходстваЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская народная дэманалогіяТрэці рэйхАкупацыя Ірака (2003—2011)Brockhaus EnzyklopädieЗянон ПазнякЯлтаБагданаўка (Лунінецкі раён)Рональд РосБеларуская энцыклапедыяГербы гарадоў БеларусіНародны АльбомЕва ВежнавецМалая базілікаОршаМузей старажытнабеларускай культурыНаш крайНародЯнка СіпакоўІталіяГерб СеўтыГульня тронаў (раман)Sony Music EntertainmentМанголіяСяргей Васілевіч БесарабЭякуляцыя на чалавекаРымская імперыяКандрат КрапіваПалац Сапегаў (Гродна)РамаданПортЭтнічная тэрыторыя беларусаўВасіль ВіткаПагоняМарыя ПшаздзецкаяРэкі і каналы БеларусіБеларускі нацыянальны касцюмГруня Яфімаўна Сухарава29 сакавікаМаксім БагдановічБеларуская міфалогіяУільям ШэкспірБарысаглебская царква (Гродна)Расціслаў ЛапіцкіБерасцянкаКірыліцаСкорасць гуку1978ЛесГуканне вясныАўтамагістраль АмурМарыяна РахойАнглійская моваНігілізмПімен ПанчанкаНадвор’еЛюксембургМінскАперацыя «Цыклон»39Паўсаній (географ)МагілёўБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Лявон ВольскіЖаўнаIva SativaКнут ВіксельУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаДагестанГісторыя КітаяУварванне Расіі ва Украіну (2022)КрывічыГалоўная старонкаКіншаса🡆 More