інданезія

Індане́зія (індан.: Indonesia), Рэспу́бліка Індане́зія (індан.: Republik Indonesia) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17 508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея.

Інданезія
 Лепшыя артыкулы  Партал  Абмеркаванне  Удзельнікі
правіць 

Інданезія

інданезія

Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа — Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн кв. км. Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (17 жніўня 1945).

Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. У кастрычніку 2014 года пасаду прэзідэнта заняў Джока Відода, віцэ-прэзідэнта — Юсуф Кала.

Інданезія мае значную этнакультурную разнастайнасць. Каля 88 % насельніцтва — мусульмане, што робіць яе краінай з найбольшым мусульманскім насельніцтвам у свеце.

Адміністрацыйны падзел: 33 адміністрацыйныя адзінкі (31 правінцыя, 2 адмысловыя адміністрацыйныя акругі — Джакарта і Джак’якарта).

Незалежнасць краіны абвешчана 17 жніўня 1945. У 1942—1945 гадах яна знаходзілася пад японскай акупацыяй, а да таго была каланіяльным уладаннем Нідэрландаў, якія пачалі яе асваенне ў першай палове XVII ст. і аб’ядналі большую частку тэрыторыі сучаснай Інданезіі пад сваёй уладай да пачатку XX ст.



правіць 

Новыя артыкулы

Як я магу дапамагчы

Карысная інфармацыя

інданезія
Адміністрацыйная карта Інданезіі.
правіць 

Рознае

  • Будынак у Джакарце, у якім у кастрычніку 1928 года прайшоў кангрэс маладзёжных арганізацый, зараз — музей Клятвы моладзі;
  • Рэканструіраваная галава пітэкантрапа належала яванскаму малпачалавеку;
  • Пітэр Бот з’яўляецца першым генерал-губернатар Галандскай Ост-Індыі (XVII стагоддзе).
правіць 

Удзельнікі праекта

інданезія
Калі Вы жадаеце ўдзельнічаць у праекце, калі ласка, пішыце «# ~~~~» ніжэй:


правіць 

Роднасныя парталы


Tags:

Інданезійская моваІнданезійская рупіяБалі (востраў)КалімантанМалайзіяМалайскі архіпелагНовая ГвінеяПапуа — Новая ГвінеяПаўднёва-Усходняя АзіяСпіс краін паводле насельніцтваСпіс краін паводле плошчыСулавесі (востраў)СуматраУсходні ТыморЯва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БаранаВейшнорыяYouTubeВіктар Францавіч КучынскіВіртуальная машынаНіл ГілевічАртур ВольскіБерасцянкаIKEAЧыр (суп)Злучаныя Штаты АмерыкіДзікае паляванне караля Стаха (фільм)ApraxiaOnliner.byВіктар КарамазаўГерб Новага Двара (Сакульскі павет)Уладзімір Іванавіч КарызнаЛявон ВольскіМіхась ВасілёкФрэдэрыктанскі ўніверсітэтУвасабленнеРэч ПаспалітаяУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуМікіта Сяргеевіч ХрушчоўБеларускі нацыянальны касцюмКастрычніцкая рэвалюцыяКатоўскае (возера)Жукіўка (Канатопскі раён)У краіне райскай птушкіДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьPornhubКіеўViva BraslavКансорцыум Сусветнага павуцінняІгнат Уладзіміравіч Канчэўскі2024ШаленстваМінская ратушаГербы гарадоў БеларусіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)СімвалАповесцьІнструкцыя па транслітарацыіЭлектронікаПлошча Перамогі (Мінск)Кірыла ТураўскіЛютаўская рэвалюцыяКанюшынаПастава на каленяхВялікдзеньБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВасіль ВіткаГерб Беларускай Народнай РэспублікіІгар Хведаравіч СідарукЭль-НіньёПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Пагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)Ефрасіння ПолацкаяУсебеларускі народны сходГенадзь ТумашСучаснасцьНаша Ніва (1906)ЦягнікОрдэн Дружбы народаў (СССР)СпадарЧайка (значэнні)Секс без пранікненняСімвалы БеларусіУладзімір Мінавіч МазгоЗінаіда Аляксандраўна БандарэнкаВацлаў ЛастоўскіРымскі форумАпострафМаксім ГарэцкіАльгерд🡆 More