Ява — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданезіі (сталіца Інданезіі, Джакарта, размешчана на востраве Ява).
Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кіламетраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.
Ява | |
---|---|
індан. Jawa | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 132 000 км² |
Насельніцтва | 124 000 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 939,39 чал./км² |
Размяшчэнне | |
HGЯO | |
Акваторыі | Індыйскі акіян, Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ява — самы населены востраў у свеце (124 млн чал., 2005), шчыльнасць насельніцтва складае 979 чал./км². Карэнныя народы — сунды, бадуі, тэнгеры, яванцы і бетаві. На паўночным усходзе таксама шчыльна жывуць мадурцы, а на паўднёвым усходзе — балійцы. Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданезійская.
На Яве знаходзіцца каля 120 вулканаў, з іх 30 дзейсных.
На востраве выгадоўваюць адзін са знакамітых гатункаў кавы — Копі Лювак.
На востраве Ява знаходзіцца галоўная выбітнасць Інданезіі — ступа Барабудур. Гэта святыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабой мадэль будысцкай касмалогіі. Храм уваходзіць у спіс найважных архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЕСКА і адносіцца да аб’ектаў сусветнай спадчыны.
Дзеянне рамана «Амок» (1930) беларускага пісьменніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ява, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.