Памакі

Пама́кі (балг.: Помаци, грэч.

Жывуць пераважна ў Балгарыі, на поўначы Грэцыі, паўночным захадзе Турцыі. Агульная колькасць (2023 г.) — 493 500 чал.

Памакі
(Помаци)
Памакі
Агульная колькасць 493 500 (2023 г.)
Рэгіёны пражывання Памакі Турцыя - 366 000
Памакі Балгарыя - 33 000
Памакі Грэцыя - 66 000
Мова балгарская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы іншыя балгары, гараны, торбешы

Гісторыя

Памакі лічацца нашчадкамі старажытных славян, якія мігрыравалі ў Фракію ў VI - VIII стст., прынялі праваслаўнае хрысціянства, уваходзілі ў склад дзяржаўных аб'яднанняў Візантыі і Балгарыі. З 1352 г. населеныя імі землі ўключаліся ў склад Асманскай імперыі.

Першая ўзгадка пра фракійскіх вясковых жыхароў, што прымалі іслам, адносіцца да XV ст. Лічыцца, што назва памакі паходзіць ад турэцкага слова «Yemaek». Так у Асманскай імперыі называлі паўлікіян або тых, хто змяняў веру. Назва памакі мела афіцыйны характар і шырока ўжывалася ў дакументах. Падобна іншым мусульманам, яны мелі сацыяльныя прывілеі і служылі ў асманскай арміі.

У XIX ст. памакі падтрымлівалі асманскі ўрад падчас барацьбы балгарскага і грэчаскага насельніцтва за незалежнасць, удзельнічалі ў задушэнні Красавіцкага паўстання 1876 г. Падчас Балканскіх войн у 1913 г. падтрымалі паўстанне мусульман у Заходняй Фракіі. Далучэнне зямель памакаў да Балгарыі і Грэцыі суправаджалася масавым зыходам памакаў ва Усходнюю Фракію і Анатолію.

Улады Грэцыі і Балгарыі рабілі захады для хрысціянізацыі мусульман-тубыльцаў. У Балгарыі было арганізавана некалькі буйных кампаній па асіміляцыі мусульман у 1912, 1940-х, 1960 - 1970-х гг. Яны прадугледжвалі змену веры, імён і прозвішчаў. У Грэцыі аказваўся моўны ўціск, прымушэнне ў выкарыстанні грэчаскай мовы, было прынята далучаць памакаў да валахадаў. Пасля 1989 г. у Балгарыі многія памакі аддалі перавагу турэцкай ідэнтычнасці і мове ў адукацыі, паколькі гэта давала магчымасць эміграцыі ў Турцыю. Было заўважана, што пасля пераезда ў гарады, памакі часцяком прымалі балгарскую ідэнтычнасць, хаця захоўвалі мусульманскую рэлігію, звычаі і традыцыі.

У 2012 г. у балгарскім горадзе Смолян была створана няўрадавая арганізацыя Еўрапейскі інстытут - ПАМАК (балг.: Европейски институт – ПОМАК).

Асаблівасці культуры

Памакі 
Сучасная вёска на мяжы Балгарыі з Грэцыяй

Традыцыйна памакі насялялі горныя ізаляваныя мясцовасці. Іх заняткамі здаўна былі дробнае земляробства, жывёлагадоўля, нарыхтоўка лясной драўніны, адыходніцкая праца на шахтах. Для вёсак характэрна раскіданая планіроўка.

Памакі адрозніваліся ад астатніх балгар абліччам. Мужчыны карысталіся ваўнянай вопраткай, апраналі плашчы з каптурамі, цюрбаны, чырвоныя паясы. Жанчыны насілі доўгія кашулі, камізэлькі, шалікі, хусткі, наміткі, упрыгожвалі вопратку бісерам і манетамі. Мужчыны галілі галаву, але застаўлялі бараду. Жанчыны запляталі мноства касічак, фарбавалі пазногці і зубы.

Лад жыцця памакаў быў сфармаваны прыналежнасцю да іслама, звычаёвым правам, залежнасцю ад вясковай абшчыны і сваяцтвам. З аднаго боку, нават у час эканамічных рэформ і палітычнага пераследу гэта дапамагала захоўваць спецыфічныя культурныя асаблівасці. Але ў выніку геаграфічная і сацыяльная ізаляванасць не спрыялі агульнай кансалідацыі.

Фальклор знакаміты баладамі і любоўнымі песнямі.

Рэлігія

Вернікі спавядаюць іслам суніцкага накірунку. Захоўваюцца некаторыя хрысціянскія звычаі, у тым ліку адсутнасць працы падчас хрысціянскіх святаў.

Мова

Памакі размаўляюць на некалькіх дыялектах балгарскай мовы. У Грэцыі яны часам разглядаюцца як асобная паўднёваславянская мова.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Памакі ГісторыяПамакі Асаблівасці культурыПамакі РэлігіяПамакі МоваПамакі СпасылкіПамакіІсламБалгарская моваБалгарыБалгарыяГрэцыяГрэчаская моваТурцыяТурэцкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Новая зямля (паэма)ПарфенонБудаўнік Мінск (валейбольны клуб)ЯндэксУвасабленнеУладзімір Іванавіч КарызнаГамеланХраналогія суданскага канфлікту (2024)МініяцюраIP-адрасМінскАнтыкамуністычны партызанскі рух у Эстоніі (1940—1953)Ігар Пятровіч ТурКірыла ТураўскіМіжнародны стандартны кніжны нумарБахрэйнБелавежская пушчаКанфлікт у Судане (з 2023)Сяргей Іванавіч ГрахоўскіМалады ФронтБярозка (часопіс)Зубр у БеларусіЖальетПапараць-кветкаВалянціна Браніславаўна КараткевічБеларускі нацыянальны касцюмAv.byПадуяА хто там ідзе?Наша Ніва (1906)Спіс беларускіх імёнПрагаАндрэй ПачобутНарысМінская вяснаРускі драматычны тэатр (Чэбаксары)Рагнеда РагвалодаўнаКрыптавалютаГарады БеларусіПлошча Перамогі (Мінск)Мірскі замакЛідаАповесцьЗянон Станіслававіч ПазнякСівая легендаІван ЧыгрынаўНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеКлуб Сяргея АлейнікаваБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Людміла РублеўскаяСям’яФК СандэрлендКунілінгусМТБанкАлесь БадакСцяг БеларусіАлесь БачылаАнілінгусHTMLКампазіцыя (літаратуразнаўства)Чарнобыльская катастрофаФонд ВікімедыяМайкл Кларк ДунканЛявон Цімафеевіч БаразнаВацлаў ЛастоўскіАдольф Гітлер УунонаПалац Рэспублікі (Мінск)СкланеннеІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіУнутраны светВячка (князь кукенойскі)3 маяНіна Іосіфаўна Мацяш🡆 More