Пакістанская Кухня

Пакістанская кухня (урду پاکستانی پکوان‎‎) — сукупнасць кулінарных традыцый народаў Пакістана, якая ўвабрала ў сябе дэталі шматлікіх кухняў Паўднёвай Азіі.

Пакістанская кухня вылучаецца пажыўнасцю і яркімі смакаараматычнымі ўласцівасцямі.

Пакістанская Кухня
Курынае кары
Пакістанская Кухня
Кашмірскі плоў

Рэгіянальная кухня вельмі разнастайная і адлюстроўвае этнічную і культурную шматаблічнасць Пакістана. Заходнія рэгіёны (Белуджыстан, Гілгіт-Балтыстан) у кулінарыі блізкія да Афганістана і Ірана, усходнія і, у некаторай ступені, паўночна-заходнія — да поўначы Індыі (мясцовая кухня, званая таксама магольскай, вастрэйшая за астатнія пакістанскія разнавіднасці, але меней вострая, чым паўночна-індыйская).

Пры гатаванні страў выкарыстоўваюцца кардамон, карыца, гваздзік, чорны перац, мушкатовы арэх, кмен, лаўровы ліст, каляндра і заправа гарам масала. Кардамон, чорны перац, коз, ячмень і пшаніцу вырошчваюць у даліне Інда. З-за частага выкарыстання чырвонага перцу многія стравы маюць яркія колеры.

Пакістанцы ўжываюць у сярэднім утрая больш мяса, чым жыхары Індыі. Асноўныя разнавіднасці мяса, у парадку памяншэння папулярнасці, — кураціна, казляціна, бараніна і ялавічына. Кожная трапеза суправаджаецца пшанічнымі аладкамі «році» або наан, акрамя таго, пакістанцы гістарычна спажываюць шмат пшаніцы і рысу. Сярод традыцыйнай гародніны — бабы, цыбуля, бульба, артышокі, шпінат, баклажаны, карняплоды і агуркі; сярод садавіны — манга, яблыкі, абрыкосы, вінаград, бананы, апельсіны, грэйпфруты, гранаты, гуава, персікі, слівы і ягады. Пакістанскую кухню часта характарызуюць як тлустую з-за багацця смажаных у алеі або на сметанковым масле страў. Агулам у Пакістане ядуць мала морапрадуктаў, але яны папулярныя ў прыбярэжных раёнах Сінд і Мекран.

Пакістанцы прымаюць ежу тры разы на дзень. Сняданак звычайна багаты, на сняданак могуць падаваць смажаныя і салодкія стравы. Традыцыйны абед уключае мясное кары або «році» з рысам. Прымаць ежу звычайна збіраецца ўся сям’я.

Стравы

Пакістанская Кухня 
Пакістанскія абедзенныя стравы

Пакістанскі фаст-фуд — пападам, шаўрма, самса.

Сярод хлебных страў трэба адзначыць чапаці, наан, році, паратху, пуры.

Папулярныя таксама супы дал і шурпа; рыс з машам кічры, рыс з мясам ці рыбай бір’яні, фрыкадэлькі кюфта, рагу корма, запечаныя кураняты, кебабы, рыс з фасоллю раджма, каша халім. Кожнае застолле абавязкова ўключае страву з гародніны, прыгатаванай з ёгуртам «дахі» і мноства соусаў. Аснова святочнай кашмірскай трапезы — вазван.

Напоі — ліманады, сокі, у прыватнасці, з цукровага трыснягу, шарбет, фалуда, ласі. Вельмі папулярны чорны і зялёны чай, якія гатуюць з малаком, а таксама чай са спецыямі.

Дэсерты — шарыкі з сухога малака гулаб джамун, халва, марожанае кульфі, джалебі, фірні, ладу.

Tags:

ПакістанПаўднёвая Азія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЛічэбнікРужаныВолатГерб ЛідыАндрусь ТакіндангГрунвальдская бітваАляксей ДудараўЦім БёртанЕгіпетЗубр еўрапейскіМастурбацыя18Ніжняя сківіца1ПарыжАфіныБалгарыяКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)Кастрычніцкая рэвалюцыяЗайменнікТэарэма Грына — ТаоБеларускія народныя танцыПравы рэваншКалінінградСлуцкі поясКуфарМарокаМіхась ПазнякоўКарусь КаганецБароўка (Лепельскі раён)Беларускі нацыяналізмКузьма ЧорныТадэвуш КасцюшкаМіхаіл БачылаIPhone 5АхметаўМТБанкКрэолыБайнэтУладзіслаў СыракомляСяргей БульбаАперацыя «Цыклон»Гасдрубал БаркідАдольф ГітлерКнут ВіксельГісторыя КітаяРональд РосЯкуб ТатаркевічВасіль БыкаўВікі2 красавікаPhoenix theophrastiiАўгуст Аляксандр ЧартарыйскіЗюзяБалты (дынастыя)Беларуская фанетыкаГруня Яфімаўна СухараваГубыПрыказкаТрыўмфальная арка ЦітаМір (арбітальная станцыя)ГерманіяБутанМаксім ЛужанінЛіс Мікіта (мультсерыял)BetfairЭндру Джон УайлсЗамкавая царква (Мінск)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінДзядыСтарыя ДарогіЛюдовік VII МаладыБеларусыБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЧабор звычайныМесны склон🡆 More