Нырэц Чырвананосы

Нырэц чырвананосы, нырок чырвананосы (Netta rufina) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.

Нырэц чырвананосы
Нырэц Чырвананосы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Netta rufina (Pallas, 1773)

Ахоўны статус
Нырэц Чырвананосы
Сістэматыка
на Віківідах
Нырэц Чырвананосы
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175234
NCBI  30387
EOL  45513548
FW  369007

Апісанне

Даўжыня цела 53-60 см, размах крылаў 84-98 см. Самка крыху меншая за самца.

Самец у шлюбным уборы з вялікай, рыжа-ржавага колеру галавой, чорнымі грудзьмі і жыватом, белымі бакамі і ярка-чырвонай дзюбай. Самка і маладыя аліўкава-карычневыя з цёмным верхам галавы і белымі шчокамі. Самец у негнездавы перыяд падобны да самкі, але з чырванаватай дзюбай. У палёце белае люстэрка дасягае амаль канца крыла. Голас: у самцоў далікатныя, хрыплыя гукі, у самак — траскучае «кёрр».

Пашырэне

Лакальна сустракаецца ў розных пунктах Паўднёвай i Цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Каспійскага мора і ад Вялікабрытаніі да Польшчы), а таксама ў Малой і Цэнтральнай Азiі. На Беларусі вельмі рэдкі залётны від.

У Еўропе пасяляецца на вялiкiх, плыткіх або сярэдняй глыбіні азёрах з добра развiтай надводнай і падводнай раслiннасцю. Пад час лiнькi — вялiкiх, малазарослых азёрах (напр., некаторыя азёры ў Швейцарыі, Галандыі і Іспаніі). Гняздзіцца, таксама на невялікіх балотах, каля павольных рэк, на марскіх узбярэжжах, у дэльтах і затоках (нават салёных), на рыбных ставах, і нават на часовых разлівах. У Азіі часта жыве паблізу салёных, саланаватых або шчолачных стэпавых вадаёмаў.

Паўднёвыя папуляцыi аселыя, паўночныя — пералётныя. Месца зiмовак: басейн Мiжземнага мора (галоўным чынам Іспанія) i Паўднёвая Азiя.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць на сплавінаах, участках са зрэзаным трыснягом; звычайна ў цэнтральнай частцы возера ў месцах, дзе ўчасткi трыснягу мяжуюць з невялiчкiмi акенцамі вады. Зрэдку ладзіць яго на беразе або залiтых вадой лугах. Выпадкова гняздуе ў калоніях чаек або крачак. Будуе гняздо са сцёблаў і лістоў трыснягу, прысутнічае багатая высцiлка ў выглядзе валiка вакол яек.

Яйкi (6-17) пераважна акруглыя, алiўкава-карычневыя або шараватыя.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Tags:

Нырэц Чырвананосы АпісаннеНырэц Чырвананосы ПашырэнеНырэц Чырвананосы Асаблівасці біялогііНырэц Чырвананосы ЛітаратураНырэц Чырвананосы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ліза МіскоўскіРыфма2022ПрыслоўеГваздэцьНаркамаўкаКіраўнікі МінскаBingМахатма ГандзіПацукіБеларуская фанетыкаНавагрудакАляксей ДудараўПольшчаЁТрагедыя ў НалібокахGoogle MapsВермахтПеніс чалавекаУладзімір Мікалаевіч КарватІван ШамякінСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Белы легіёнСправа менеджараў БелгазпрамбанкаПарнаграфіяЭрэбуні (аэрапорт)СексМастурбацыяПа што ідзеш, воўча?Сінільная кіслатаВульваПінскБелая сітаўкаЮры Туронак27 красавікаКвэньяПятрусь БроўкаЧарнобыльскі шляхНідэрландская моваЛексікаАкупацыя Ірака (2003—2011)Samsung InternetМаркемУкраінаВасіль Фёдаравіч ХомчанкаБлогАчэрэтынэКелі КларксанНіна Васільеўна ГаліноўскаяФутджобПаца-ВацаСяргей Васілевіч БесарабБагародзіца (гімн)Несцер Фёдаравіч СакалоўскіHTMLКатастрофа на Чарнобыльскай АЭСКазімір IV ЯгелончыкСпіс колераўЮрась СвіркаНацыянальнае аб’яднанне (Латвія)Тарас Рыгоравіч ШаўчэнкаХартыя'97Ларыса ГеніюшКаскадныя табліцы стыляўГеаграфія БеларусіІпацій ПацейЯзэп Нарцызавіч ДраздовічТомас КромвельМсціслаўПаддзягцярняАляксандр БранцэвічMetro-Goldwyn-MayerЧарнобыльская АЭСЯнка КупалаМалітва ГасподняяАнатоль Вярцінскі🡆 More