Нельсан Піке

Нельсан Піке Соўту Маёр (парт.: Nelson Piquet Souto Maior; нар.

17 жніўня 1952, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія) — бразільскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету ў класе Формула-1 (1981, 1983, 1987). Бацька гоншчыка Нэльсана Піке-малодшага.

Нельсан Піке
Нельсан Піке
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя аўтаспорт
Нарадзіўся 17 жніўня 1952(1952-08-17) (71 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 174 см
Вага 67 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нельсан — малодшае дзіця ў сям’і, у яго ёсць два старэйшых брата і адна сястра.

Бацька гоншчыка — Эстасіа Гансалвес Соўту Маёр, бразільскі дзяржаўны дзеяч, міністр аховы здароўя ў 1961—1964 гадах пры прэзідэнце Жуане Гуларце. Бацька быў супраць захаплення сына аўтагонкамі, жадаючы, каб той стаў тэнісістам. Нельсан пачаў гуляць у тэніс у 11 гадоў, выйграваў некаторыя юнацкія турніры ў Бразіліі, займаўся ў тэнісным цэнтры ў Каліфорніі, дзе вывучыў англійскую. Аднак супраць волі бацькі Нельсан усё ж выбраў кар’еру аўтагоншчыка, і таму ў юнацтве выкарыстаў дзявоцкае прозвішча маці, злёгку яго змяніўшы. Прыйшоў у Формулу-1 праз нацыянальны чэмпіянат па картынгу і чэмпіянат Формула-3000.

У чэмпіянаце свету па аўтагонках у класе Формула-1 удзельнічаў бесперапынна на працягу 14 сезонаў. Тройчы за сем гадоў (1981, 1983 і 1987) станавіўся чэмпіёнам свету, што робіць яго адным з найбольш паспяховых гоншчыкаў сучаснасці. Акрамя трох тытулаў чэмпіёна яшчэ адзін раз быў у чэмпіянаце другім і двойчы трэцім. Характэрна, што ў кожным з сваіх чэмпіёнскіх сезонаў Піке атрымліваў усяго па тры перамогі. Асабліва ўпартай для Піке атрымалася барацьба за першы тытул у 1981 годзе — аргенцінец Карлас Райтэман адстаў усяго на адно ачко, а чэмпіён свету 1980 года аўстраліец Алан Джонс — на 4. У той жа год, калі Піке атрымаў максімальныя за кар’еру 4 перамогі (1986), бразілец застаўся толькі на трэцім месцы ў чэмпіянаце.

Зноскі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Нельсан Піке, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

17 жніўня1952БразіліяПартугальская моваРыа-дэ-ЖанейраЧэмпіёны Формулы-1

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

115-ы зенітна-ракетны полк28 красавікаНацыянальная бібліятэка БеларусіМаскваГаўрыіла (Глухава)Медаль Францыска СкарыныХто смяецца апошнім (п’еса)Монктанскі ўніверсітэтЗлучнікАлесь КажадубАтрыйГербы гарадоў БеларусіУ краіне райскай птушкіБелы буселПубліцыстыкаЛітаратурныя жанрыІнструкцыя па транслітарацыіМастурбацыяСідрСтаражытны РымРодны склонПрыродаНарматыўны кантрольПапараць-кветкаРасціслаў ЗавістовічСпіс птушак БеларусіНавіяльАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўВіцебскАлег Антонавіч ЛойкаСеутаЧайка (значэнні)Ян ТысевічАнтон Гадзімавіч МатолькаПольшчаВасіль ЦяпінскіМаксім ТанкПулемецкае возераБеларуская граматыка (1934)Сінагога ў Задзвінні (Віцебск)Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаНазоўнікХатыньРаман Аляксандравіч СкірмунтХведар Хведаравіч ГурыновічІгар Хведаравіч СідарукІван ПташнікаўТадзіяна Тодараўна КляшторнаяЛарыса ГеніюшІван Шамякінh8kpjАперацыя «Баграціён»ПалесцінцыПеніс чалавекаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічЧасціны мовыЛабокБеларускі лацінскі алфавітБеларуская фанетыкаМоваПомнік літары «Ў»Плошча Якуба КоласаПаўднёвая АмерыкаУладзімір Аляксеевіч АрлоўПрамысловасцьІнданезіяGoogle searchТэорыя адноснасціВасіль Аляксеевіч ЖуковічГерб Беларускай Народнай РэспублікіПарадокс ФерміУярЯўхім Фёдаравіч КарскіAP$ENTЯнка СіпакоўГерб АстраўцаЛінейны карабель🡆 More