Неапаль: горад у Італіі

Неа́паль (ад грэч.: Νέα Πόλις — новы горад; італ.: Napoli) — трэці па велічыні горад Італіі пасля Рыма і Мілана і самы буйны горад паўднёвай Італіі.

Горад
Неапаль
Napoli
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Неапаль: Гісторыя, Транспарт, Прамысловасць
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Кіраўнік
Плошча
117 км²
Вышыня цэнтра
17 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
963 357 чалавек (2009)
Шчыльнасць
12820 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+39 081
Паштовы індэкс
80100
Аўтамабільны код
NA
Афіцыйны сайт
comune.napoli.it (італ.)
Неапаль на карце Італіі ±
Неапаль (Італія)
Неапаль
Неапаль (Кампанія‏‎)
Неапаль

Неапаль з'яўляецца сталіцай рэгіёна Кампанія. Насельніцтва самога Неапаля складае прыкладна адзін мільён чалавек, а разам з прыгарадамі вакол Неапаля жывуць тры мільёны чалавек. Горад размешчаны на беразе Неапалітанскага заліва ў непасрэднай блізкасці ад знакамітага вулкана Везувій. Неапаль мае міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт. Ваенна-марская база.

Гісторыя

Заснаваны каля 600 да н.э. як грэчаская калонія выхадцамі з г. Кумы. У 326 да н.э. заваяваны рымлянамі. У канцы V ст. н.э. ў складзе остгоцкай дзяржавы. 3 сярэдзіны VI ст. тут замацаваліся візантыйцы. У 1139 г. горад быў заваяваны нарманамі і далучаны да Сіцылійскага каралеўства, пасля 1266 г. яго сталіца. У 1268 г. быў захоплены французскім герцагам Карлам Анжуйскім. У 1282—1442, 1501—04 сталіца Неапалітанскага каралеўства. 3 1504 г. — у складае Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1799 г. тут абвешчана Партэнапейская рэспубліка. У 1806—15 Неапаль — сталіца залежнага ад Францыі Неапалітанскага каралеўства, з 1815 — Каралеўства Абедзвюх Сіцылій.

Неапаль — адзін з цэнтраў рэвалюцыі 1848—49 у Італіі. У 1860 г. горад быў вызвалены войскамі Дж. Гарыбальдзі і ўвайшоў у склад аб'яднанага Італьянскага каралеўства. У час фашысцкай дыктатуры Б. Мусаліні — буйная ваенна-марская база. Пасля выхаду Італіі з ІІ Сусветнай вайны акупаваны ў 1943 г. нямецкімі войскамі; вызвалены ў выніку паўстання (т.зв. Чатыры дні Неапаля).

Транспарт

Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт у Неапалітанскім заліве Тырэнскага мора. Міжнародны аэрапорт.

Метрапалітэн.

Прамысловасць

Нафтаперапрацоўка і нафтахімія, металургія, машынабудаванне, лёгкая, харчовая прамысловасць (вялікія макаронныя фабрыкі).

Навука, адукацыя, культура

Неапалітанскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха II дзейнічае з 1224 года. Кансерваторыя. Абсерваторыі. Батанічны сад. Марскі акварыум. Нацыянальны музей, буйнейшы ў Еўропе археалагічны музей, мастацкія галерэі. Оперны тэатр «Сан-Карла». Цэнтр міжнарднага турызму.

Планіроўка і архітэктура

Размешчаны амфітэатрам на прыбярэжных пагорках. У цэнтральнай частцы захавалася антычная рэгулярная планіроўка.

Сярод помнікаў: раннехрысціянскія катакомбы з фрэскамі (II—V ст.), баптыстэрый Сан-Джавані з мазаікамі (V ст.), замкі Кастэль дэль Ова (з XII ст.) і Кастэль Нуова (1279—84, перабудаваны ў 1443—53, Г. Сагрэра; трыумфальная арка Альфонса Арагонскага са статуямі і рэльефамі, 1452—67, арх. і скульпт. Г. Сагрэра, скульпт. Ф. Лаўрана, П. да Мілана, рэнесанс), гатычныя касцёлы, часткова перабудаваныя ў стылі барока, — Сан-Ларэнца, Сан-Даменіка (абодва XIII ст.), Санта-Марыя дэль Карміне (1283—1300), сабор (1294—1323); палацы і касцёлы ў стылях рэнесансу і барока; у стылі класіцызму — кляштар Чэртоза ды Сан-Марціна (1325, Ф. ды Віта, Т. ды Камаіна; 1580—1623, Дж. Дозіо, са зборам неалалітанскага і еўрапейскага жывапісу XVII—XVIII ст.), тэатр «Сан-Карла» (1737—1816), касцёл Сан-Франчэска ды Паала (1817—46, П. Б'янкі). 3 пабудоў XX ст. вылучаюцца будынак вакзала (1954—60, арх. Дж. Вакара, М. Кампанела, інж. П. Л. Нерві і інш.) і інш.

Славутасці

Наваколлі

Каля Неапаля руіны старажытнарымскіх гарадоў Пампеі і Геркуланум, Палацца Рэале ў Казерце (з 1752, Л. Ванвітэлі).

Выдатныя асобы

Зноскі

Літаратура

Tags:

Неапаль ГісторыяНеапаль ТранспартНеапаль ПрамысловасцьНеапаль Навука, адукацыя, культураНеапаль Планіроўка і архітэктураНеапаль СлавутасціНеапаль НаваколліНеапаль Выдатныя асобыНеапаль ЛітаратураНеапальІтальянская моваІталіяГорадГрэчаская моваМіланРым

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Барбара РадзівілСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіVII Усебеларускі народны сходРагнеда РагвалодаўнаЕва (карціна)Карпэнкавэ (Канатопскі раён)Маладосць (часопіс)Канстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўЛісты з-пад шыбеніцыУладзімір Уладзіміравіч ПуцінНюшаМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)РамантызмПастава на каленяхСымон БудныРаслінаводстваУладзімір Георгіевіч МулявінЛарыса ГеніюшАлесь ПетрашкевічЭякуляцыяФранцыяФінгерынг30 красавікаПомнік Якубу Коласу (Мінск)ГедзімінВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Паўстанне 1794 годаКастусь ЖукМіхась ЛынькоўПраспект Ракасоўскага (Мінск)Марыя Магдалена РадзівілПеракладВікіГерб Беларускай Народнай РэспублікіГаспадарчыя заняткі беларусаўРымскі форумВіктар МарціновічРуская моваIKEAПлошча Незалежнасці (Мінск)Герб БеларусіМінская ратушаІван НавуменкаSandvineСвятлоАперацыйная сістэмаЛабокЯнка КупалаБеларуская Народная РэспублікаТрагедыя ў НалібокахГлобус БеларусіКанюшынаБелая РусьbyovqВасіль Ісакавіч ТалашАлесь ТаболічAP$ENTУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіДзікае паляваннеМечыслаў ПароўскіПлошча Перамогі (Мінск)ВікісховішчаГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)РагвалодАвантуры Пранціша ВырвічаЗлучнікГроднаАфіцыйна-дзелавы стыльАлег Антонавіч ЛойкаЮлія Анатолеўна АрцюхПрыназоўнікНіл ГілевічВярба🡆 More