Неапазнаны лятаючы аб’ект — НЛА (англ.: unindified flying objekt, UFO).
Найбольш дакладнае азначэнне НЛА даў даследчык непазнанага Джозэф Ален Хайнэк: «успрыяцце аб’екта ці святла, бачнага ў небе ці космасе, альбо над зямной паверхняй; феномен, выгляд, траекторыя і характар свячэння якога не знаходзяць лагічнага, агульнапрынятага тлумачэння, з’яўляецца таямніцай не толькі для сведак, але і застаецца нявытлумачаным нават пасля пільнага вывучэння ўсіх даступных сведчанняў спецыялістамі, здольнымі, калі гэта магчыма, ідэнтыфікаваць з’яву з кропкі гледжання здаровага сэнсу».
Інакш кажучы, калі з’яўляецца паведамленне аб назіранні над зямлёй якой-небудзь незвычайнай з’явы, і выпадак не быў атаясамлены ні з якой вядомай навуцы метэаралагічнай ці астранамічнай з’явай, а таксама не было ўстанаўлення доказаў фальсіфікацыі, то кажуць, што гаворка ідзе аб неапазнаным лятаючым аб’екце, аб НЛА. Калі ж тлумачэнне з’яве знойдзена, то кажуць аб апазнаных лятаючых аб’ектах (АЛА). Большасць жа лятаючых аб’ектаў усе ж знаходзіць тлумачэнне і становяцца АЛА. З усіх паведамленняў аб незразумелых лятаючых аб’ектах неапазнанымі застаюцца толькі 5-10 %. Асобныя аб’екты застаюцца неапазнанымі толькі з-за недахопу інфармацыі аб іх.
Паколькі з ліку задакументаваных назіранняў лятаючых аб’ектаў асобныя апазнаць не атрымалася, найбольшы скептыцызм звычайна выклікае не паведамленне аб назіранні чаго-небудзь неапазнанага, а сцверджанні аб іншапланетным паходжанні аб’ектаў.
У розных краінах існуе шмат грамадскіх ініцыятыўных арганізацый і энтузіястаў, якія займаюцца рэгістрацыяй і аналітыкай з’яўленняў НЛА.
У шматлікіх краінах (у тым ліку ЗША і СССР), выпадкі назірання НЛА фіксаваліся ўпаўнаважанымі ваеннымі і грамадзянскімі дзяржаўнымі структурамі, у тым ліку ў рамках дзеяння засакрэчаных спецыяльных праграм (Праект «Сіняя кніга» і ААЯ).
У той час, як прыхільнікамі іншапланетнага паходжання назіраных НЛА з’яўляецца толькі невялікая колькасць навукоўцаў, афіцыйнае навуковае грамадства свету мае шырокую праграму пошуку пазаземнага розуму SETI, якая дапускае магчымасць выяўлення дзейнасці пазаземнага розуму ў межах даследаванняў праяўленняў гэтага тэхнічнымі сродкамі ў далёкім космасе. З развіццём камп’ютарных тэхналогій і інтэрнэту ў праграме стала весціся размеркаваная апрацоўка інфармацыі на тысячах простых карыстальніцкіх камп’ютараў.
У масавай культуры пад НЛА часцей за ўсё маецца на ўвазе неапазнаны лятаючы аб’ект, з’яўленне якога асацыюецца з візітам на Зямлю разумных істот. Шмат хто з людзей, у тым ліку афіцыйныя асобы і навукоўцы, скептычна ставяцца да магчымасці такіх візітаў і ўпэўненыя (ці, згодна з меркаваннем уфолагаў, робяць выгляд, што ўпэўненыя) у тым, што з’яўленне НЛА з’яўляецца анамальнай прыроднай з’явай. Наадварот, асобныя былыя афіцыйныя асобы, ваенныя і касманаўты (у тым ліку лунны астанаўт Эдгар Мітчэл), захапіўшыйся потым парапсіхалогіяй, пасля сыхода са службы робяцца публічнымі прыхільнікамі іншапланетнага паходжання НЛА.
Шматлікія паведамленні аб назіранні НЛА звычайна недакладныя: ў іх можа не зазначацца дакладнай даты, месца, характарыстык аб’ектаў. Атрымаць у сведкі максімальна дакладную інфармацыю аб падзеі — задача уфолага. Часта відавочцы падчас апісанняў могуць сыходзіць з іх асабістых уяўленняў аб прыродзе НЛА. (Уфолаг Джэні Рэндэлс [анг. Jenny Randles] прыводзіць фразу відавочцы, якая на пытанне: «Магчыма, гэта было воблака?» адказала: «Так, я ведаю, што яно выглядала так, але я лічу, што гэта быў НЛА, замаскіраваны пад воблака».) Менавіта таму уфолагамі менш за ўсё цэняцца сведчанні адзіночных відавочцаў, не падмацаваныя ані сведчаннямі іншых відавочцаў, ані фатаграфіямі. Уфолагі раяць у выпадку назірання НЛА, калі ёсць такая магчымасць, перш за ўсё, прыцягнуць увагу да НЛА іншых людзей і сфатаграфаць яго, запомніць яго месцазнаходжанне. Найбольш надзейнымі лічацца сведчанні лётчыкаў і навукоўцаў. Асобныя сведкі гэтай з’явы сцвярджаюць, што мелі непасрэдны кантакт з пазаземным розумам у выглядзе асабістай сустрэчы з НЛАнаўтамі (у тым ліку выкраданне імі) ці мысленныя размовы з імі (так званыя кантакцёры).
Падчас кантактаў з НЛА і пасля іх асобныя людзі прад’яўлялі апёкі, яны могуць пакутаваць ад млоснасці, галаўнога болю. Падчас асабліва блізкіх кантактаў (глядзіце «Класіфікацыю кантактаў з НЛА») у сведак паводле іх слоў з’яўлялася дэпрэсія, парушалася арыентацыя ў прасторы, узнікала павышаная ўзбуджанасць.
24 чэрвеня 1947 года амерыканскі бізнесмен Кенет Арнальд заўважыў дзевяць ляцячых аб’ектаў, падобных да талерак. Гэта быў першы выпадак сустрэчы чалавека з НЛА.
Найбольшую вядомасць у грамадстве атрымалі (у тым ліку ў мностве кніг і фільмаў) такія з’явы НЛА, як:
У сярэдзіне мая 2008 года ўрад Вялікабрытаніі адкрыў доступ да сакрэтных матэрыялаў аб «кантактах з іншапланетнікамі» з 1978 па 1987. Дакументы змяшчаюць апавяданні відавочцаў аб «кантактах з іншапланетнікамі», але дакладных пацвержанняў гэтым сведчанням няма. Акрамя таго, самыя цікавыя часткі гэтых дакументаў практычна заўсёды заштрыхаваныя, часта пад штрыхамі знаходзяцца цэлыя абзацы і зразумець, што знаходзіцца пад замаляваным тэкстам непадрыхтаванаму чалавеку даволі складана. Неўзабаве былі часткова рассакрэчаны новыя партыі дакументаў, у тым ліку выпадак баявога кантакту.
У Францыі нацыянальнае касмічнае агенцтва апублікавала на сваім сайце аналагічныя матэрыялы. Сярод іх паліцэйскія справаздачы, фатаграфіі, сведчанні відавочцаў, пры дапамозе якіх навукоўцы спрабуюць растлумачыць узнікненне загадкавых аб’ектаў у небе.
Закрыты раней Кітай, які збіраў і апрацоўваў інфармацыю ваеннымі і навуковымі структурамі, упершыню афіцыйна апублікаваў відэаздымку НЛА 1987 года ў снежні 2008 года.
Матэрыялы аб НЛА раскрыла ў 2010 годзе Бразілія і Новая Зеландыя/
У пачатку красавіка 2011 года ФБР рассакрэціла дакументы па так званаму Розуэльскаму інцыдэнту. Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце ФБР, у 1947 годзе ў Нью-Мексіка былі знойдзены тры так званыя лятаючыя талеркі. Яны былі акруглай формы з прыпаднятым цэнтрам, каля 15,25 м у дыяметры. У кожнай з іх былі знойдзены тры целы ў вышыню каля 90 см. Згодна з асобнымі звесткамі, гэты дакумент — шырока вядомая фальшыўка.
Хоць упершыню матэрыялы аб НЛА ў афіцыйным савецкім друку з’явіліся ў 1977—1978 гадах, шырока публікаваць гэтага кшталту інфармацыю было дазволена толькі з часоў галоснасці. У апошні час стала з’яўляцца ўсё больш сведчанняў таго, што ваенныя актыўна вывучалі і збіралі інфармацыю аб НЛА. Напрыклад, ў 70-ых гадах мінулага стагоддзя па ваенным часткам была разаслана сакрэтная дырэктыва Генеральнага Штаба аб зборы сведчанняў пры з’яўленні НЛА.
З навуковага пункту гледжання, да гэтага часу няма ніводнага пацверджанага доказу таго, што НЛА нейкім чынам звязана з іншапланетным жыццём, першы афіцыйны кантакт пакуль застаецца доляй фантастыкі і будучыні.
Ніжэй даецца варыянт класіфікацыі паведамленняў аб кантактах з НЛА, прапанаваны уфолагам Джозэфам Аланам Хайнэкам.
Так называюць назіранні, калі відавочца і НЛА падзяляюць «сотні метраў і кіламетры». Сярод іх выдзяляюць:
Блізкімі кантактамі (англ.: CE - Close Enconters) называюць кантакты з НЛА «не далей за 200 метраў». Да іх адносяцца:
Асобныя элементы кантактаў з НЛА могуць выглядаць абсурднымі для відавочцаў ці даследчыкаў. Напрыклад, уфолаг Джон Кіль апісвае выпадак, калі жанчына заяўляла, што бачыла НЛА, на якім было напісана НЛА, вядомы выпадак, калі на НЛА была выява, падобная да стылізаванага малюнку маланкі на фоне круга; Кіль апісвае яшчэ «аўтамабілі без колаў, якія ездзяць па пустынных месцах на вышыні некалькіх цаляў над зямлёй», згадваў «аб гіганцкіх гандолападобных машынах са шматлікімі радамі ілюмінатараў, якія луналі над гарамі Кайтаціні на поўначы Нью-Джэрсі». Яшчэ ў паведамленнях аб «паветраных караблях» гаварылася, што з НЛА скідвалі недаабабраную бульбу, ці НЛА мог зачапіцца за што-небудзь «металічным якарам на канаце», які свісаў з яго, так, што хтосьці быў вымушаны спускацца з НЛА, каб той «канат» перарэзаць… Таксама ёсць не менш недарэчныя паведамленні аб прызямленні неапазнаных лятаючых аб’ектаў і аб з’яўленні каля іх чалавекападобных істот (энланаўтаў), якія ўступалі ў кантакт з відавочцамі, збіралі расліны ці глебу, паводле слоў відавочцаў, «гулялі» ці «шпацыралі» каля НЛА. У асобных выпадках відавочцы адзначалі нейкую «дураслівасць» у паводзінах энланаўтаў, ёсць сведчанні аб іх пазбаўленых, як здавалася, сэнсу паводзінах.
Асобныя аўтарытэтныя уфолагі, накшталт Алена Хайнэка ці Дональда Кіха, рэдка займаюцца расследаваннямі падобных выпадкаў. Але, згодна з меркаваннем Корала і Джыма Лорэнзэнаў (англ.: Lorenzen), кіраўнікі уфалагічнай арганізацыі АПРА, дадзеныя аспекты кантактаў з НЛА таксама патрабуюць такога ж, калі не большага, ўсебаковага вывучэння, паколькі з’яўляюцца неад’емнымі складнікамі феномена «лятаючых талерак» і могуць праліць святло на іх прыроду. Уфолаг Жак Вале вядомы тым, што збіраў, даследаваў і апісваў падобныя «абсурдныя» з’явы. У кнізе Passport to Magonia (1959 год) Вале супастаўляе падобныя выпадкі кантактаў з НЛА з фальклорнымі паведамленнямі аб кантактах з міфічнымі істотамі. Згодна з меркаваннем Д. Кіля, абсурдныя праяўленні феномена НЛА з’яўляюцца невыпадковымі і закліканы падарваць давер да паведамленняў відавочцаў. А ў кнізе «Паралельны свет» Вале развівае ідэю аб тым, што абсурдныя выпадкі з НЛА фарміруюць новы міф, а мэта невядомых творцаў «лятаючых талерак» заключаецца ў тым, каб пры дапамозе гэтага міфу на працягу тысячагоддзяў уздзейнічаць на падсвядомасць і ўводзіць чалавецтву рэфлексы і нейкі спосаб мыслення. Гэтую гіпотэзу Вале пацвярджае падабенствам рэплік энланаўтаў з псіхалагічнымі прыёмамі М. Эрыксана, падабенствам схемы выкрадання з абрадам пасвячэння ў патаемнае таварыства. Таксама, абсурднасць у паводзінах НЛА набліжае яго да іншых паранарамальных з’яў, у прыватнасці, да палтаргейсту.
«Цвёрдымі» аб’ектамі (англ.: «hard objeсt») заходнія уфолагі часта называюць НЛА, якія маюць выгляд цвёрдых цел, гэта значыць тыя, якія выглядаюць, як матэрыяльныя аб’ёкты. Асобныя з гэтых аб’ектаў могуць нават выглядаць як металічныя. Згодна з меркаваннем Дж. Кіля, выразна «цвёрдыя» аб’екты («траянскія коні») не з’яўляюцца сапраўднай формай НЛА, але існуюць выключна дзеля таго, каб адцягнуць увагу людзей ад дзеянняў «мяккіх» аб’ектаў.
Ніжэй прыведзены найбольш часта згадваемыя разнавіднасці «цвёрдых» неапазнаных лятаючых аб’ектаў. Усё ж магчымыя формы і віды апісаных у прэсе НЛА, вядома, імі не абмяжоўваюцца.
1. Дыскавідныя аб’екты. Дыскавідныя аб’екты могуць мець разнастайныя памеры. На дысках могуць быць падабенствы антэн, стабілізатараў ці ілюмінатараў. Дыскі могуць свяціцца, могуць блішчаць, як метал. У асобных выпадках дыскавідныя НЛА могуць выглядаць, як зробленыя з «металічных пласцін». Найбольш распаўсюджаныя віды:
2. Трохвугольныя аб’екты. Найбольш вядомымі трохвугольнымі НЛА з’яўляюцца так званыя «Бяльгійскія трохвугольнікі» — аб’екты, якія здольныя рэзка змяняць хуткасць і кірунак палёту, якія назіраліся ў Бельгіі ў 1989—1990 гадах і назіранне трохвугольных і бумерангападобных аб’ектаў з агнямі над аўтастрадамі і над АЭС у Хадсан-Вэлі (штата Нью-Ёрк) (выказваліся меркаванні, што НЛА тлумачацца містыфікацыяй, зладжанай лётчыкамі з стромфілдскага аэрадрому, які знаходзіцца ў тым жа штаце). Добра задакументаваным выпадкам назірання бумерангападобнага аб’екта таксама сталі так званыя Агні Фенікса
3. Верацёнападобныя аб’екты. — НЛА ў выглядзе двух конусаў з агульнай асновай. Такія аб’екты лёталі з воссю сіметрыі перпендыкулярна да зямлі, а зверху іншы раз адзначалася наяўнасць нейкіх «правадоў».
4. Яйкападобныя аб’екты Гл., напрыклад, «Выпадак у Сокара».
5. Лятальныя апараты. У асобных выпадках паведамляецца аб назіранні неапазнаных «лятальных апаратаў», накшталт самалётаў (напрыклад самалёты-прывіды), чорных верталётаў (гл. «Выпадак з Кэш і Пэндрумамі»), дырыжабляў (паветраныя караблі), ракет («ракеты-прывіды»), якія альбо не маюць апазнавальных знакаў, альбо маюць уласцівасці нехарактэрныя для вядомых навуцы лятальных апаратаў. Напрыклад, раніцай 28 лютага 1942 года над Лос-Анджэлесам з’явіліся невядомыя «самалёты», па якім супрацьпаветраная абарона ЗША пачала агонь з зенітных установак, выпусціўшы ў іх каля 1430 снарадаў. Адзін з аб’ектаў, паводле слоў відавочцаў, нерухома завіс, нягледзячы на тое, што снарады разрываліся каля яго, потым, паляцеў уздоўж узбярэжжа паміж Санта-Монікай і Лонг-Бічам з хуткасцю каля 6 міль у гадзіну. Пры гэтым загінулі трое чалавек, не лічачы ахвяр сардэчных прыступаў.
6. Шнэкі (ад англійскага «shank»), хоць англійская назва з’явы «Flying rod» стрыжняпадобныя аб’екты ад некалькіх сантыметраў да некалькіх дзясяткаў метраў. Рухаюцца, звычайна, ўздоўж лініі сваёй восі бязгучна і з вялікай хуткасцю — з-за чаго недаступныя для ўспрыяцця чалавекам, але дастаткова лёгка фіксуюцца фота- і відэаапаратурай. У шматлікіх выпадках шнэкі вакол стрыжня маюць утварэнне, падобнае на лопасці, накшталт корбы. Часта за шнэкі прымаюць палёт асобных відаў лятаючых насякомых, птушак, ракет, аптычныя эфекты і інш. Моднай з’яўляецца тэорыя аб тым, што шнэкі — гэта невядомыя навуцы біялагічныя віды.
«Мяккімі» аб’ектамі называюць НЛА, якія не робяць уражання зробленых з цвёрдага рэчыва, ў прыватнасці, таямнічае свячэнне, туман з незвычайнымі ўласцівасцямі, агеньчыкі. У кнізе «НЛА: аперацыя Траянскі конь» (англ.: «UFO: operation 'Troyan horse'») Джон Кіль робіць выснову, што неапазнаныя лятаючыя аб’екты маюць электрамагнітную прыроду, а з’яўленне іх у выглядзе згусткаў святла, найбольш адпавядае іх сапраўднаму выгляду. Сілуэты і аб’екты, якія свецяцца, набліжаюць НЛА і іх «абітальнікаў» да анёлаў і матэрыялізавальных падчас спірытычных сеансаў прывідамі, а кантакты з НЛА — з рэлігійнымі ўяўленнямі і медыумічным трансам.
Нягледзячы на тое, што НЛА назіраюцца паўсюль, існуюць раёны, дзе іх назіраюць асабліва часта — так званыя «вокны». Паняцце аб іх увёў французскі уфолаг Эме Мішель. Такія «вокны» знаходзяцца ў ЗША (Тэхас, Фларыда, паўночны захад ціхаакіянскага ўзбярэжжа, даліна Гудзона), у Аўстраліі (Кэрнс у Квінслэндзе, Кэмпсі ў Новым Паўднёвым Уэльсе, раўніна Налабор, Басаў праліў), Японіі (Хакайда), Францыі, Вялікабрытаніі (Лотіян, заліў Лус (Шатландыя), Пенінскія горы, Уормінстэр (Уілтшыр)) і ў Бразіліі, Аргенціне, Італіі, Іспаніі, Нарвегіі, Малайзіі, Пуэрта-Рыка і на Канарскіх астравах. У Афрыцы «вокан» не зафіксавана. Таксама, ў некаторыя перыяды паведамленні аб НЛА прыходзяць часцей (англ.: flaps)), чым у іншыя. Так, у ЗША «вокны» дзейнічалі ў 1947, 1950, 1952, 1965, 1967 і ў 1973 г., у Японіі — у 1958 г., у СССР — у 1962 і ў 1977-1979 гг. і г.д. Адзначаецца залежнасць: у маланаселеных раёнах НЛА назіраецца часцей.
Няма адзінага меркавання аб «вокнах». Асобныя даследчыкі схільны разглядаць у якасці падставы для «хваль» паведамленняў аб НЛА павышаную яркасць таго ці іншага астранамічнага аб’екта ў дадзены перыяд, напрыклад, Марса. Ёсць меркаванні аб тым, што «хвалі» такіх паведамленняў узнікаюць у дзяржавах, якія перажываюць тыя ці іншыя цяжкасці. (Напрыклад, усплёск паведамленняў аб «лятаючых талерках» у канцы 1940-ых гадоў можна патлумачыць халоднай вайной). Нехта лічыць, што захапленне насельніцтва новымі навукова-фантастычнымі творамі (напрыклад кінафільмамі) стымулюе з’яўленне апавяданняў аб назіранні НЛА.
«Хвалі» назіранняў НЛА ў другой палове XX стагоддзя | |
---|---|
1946 | Скандынавія («ракеты-прывіды») |
чэрвен-ліпень 1947 | захад ЗША |
жнівень 1952 | усход ЗША |
кастрычнік 1954 | Францыя |
лістапад 1957 | сярэдні захад і паўднёвы захад ЗША і Паўднёвая Амерыка |
чэрвень-жнівень 1959 | Аўстралія, захад Ціхага акіяна |
май-жнівень 1962 | Аргенціна |
лета 1965 — вясна 1966 | спачатку на сярэднім захадзе ЗША, потым усходней |
восень 1977 | усходняе ўзбярэжжа ЗША |
восень 1985 | Мехіка, Мексіка |
Тасама, шмат разоў прыводзіліся паведамленні, што, мяркуючы па частаце з’яўлення, НЛА праяўляюць павышаны інтарэс да ваенных баз, у першую чаргу да ракетных
Іншы раз згадвалася аб назіранні астраномамі з Зямлі неатаясамленых на сённяшні дзень аб’ектаў у космасе. У артыкулах «Зацямнённае сонца» і «Прадцечы „чорнага воблака“» (Аляксей Архіпаў), якія друкаваліся ў часопісе «Тэхніка - моладзі» за 1983 год (№ 12) дзе былі падабраныя такога кшталту выпадкі.
«Энюол рэджыста» за 1766 год, том 9, утрымлівае «Справаздачу аб вельмі незвычайнай з’яве, бачанай на дыске Сонца»:
9 жніўня 1762 года де Растан, … вымяраючы вышыню Сонца квадрантам у Лазане… заўважыў, што яно дае слабае і бледнае святло… Накіраваўшы чатырнаццаціфутавы тэлескоп, абсталяваны мікраметрам на Сонца, ён здзівіўся, заўважыўшы, што яго ўсходні край закрыты… туманнасцю, якая акружала нейкае цёмнае цела. Прыблізна праз дзве з паловай гадзіны паўднёвая частка вышэйзгаданага цела аддзялілася ад лімба Сонца, але паўночны край цела, якое мела форму верацяна шырынёй каля трох сонечных пальцаў і дзевяць у даўжыню, не вызваліла сонечны лімб. Гэтае верацяно захоўвала сваю форму, рухаючыся ўздоўж дыска Сонца з усходу на захад з хуткасцю, роўнай не больш за палову руха звычайных сонечных плям, да таго часу, пакуль не знікла 7 верасня пасля дасягнення заходняга лімба свяціла. Растан вёў назіранні амаль кожны дзень на працягу месяца, пры дапамозе камеры-абскуры вызначаючы форму і памеры цела…
Падобная з’ява на Сонцы назіралася і ў Базэльскім епіскапстве… Кастэ, сябар де Растана, скарыстаўшыся адзінаццаціфутавым тэлескопам, знайшоў у цела вераценападобную форму, як і де Растан, але не такую шырокую, што, верагодна, магло быць вынікам павелічэння і павароту цела каля мяжы яго бачнасці. Больш прыкметна тая абставіна, што выгляд цела на Сонцы не адпавядаў назіранаму з Лазаны: цела, такім чынам, мела значны паралакс… Гэта не пляма: яго рух быў значна больш павольным; аб’ект таксама не быў планетай ці каметай: яго форма даказвае супрацьлеглае.
28 ліпеня 1878 два астраномы: Льюіс Свіфт, дырэктар абсерваторыі Уорнэр, і Джэймс Ватсан, дырэктар абсерваторыі Мічыганскага ўніверсітэта, — вялі ў ЗША на адлегласці 185 міль адзін ад аднаго назіранне за поўным сонечным зацьменнем. Падчас назірання яны заўважылі паблізу ад Сонца два невядомых аб’екты чырвонага колеру, памерам трохі меншымі за Меркурый, астраномы дапусцілі, што заўважылі новыя планеты ў Сонечнай сістэме. Нейкі доктар Пітэрс абвяргаў магчымасць адкрыцця новых планет, абвясціўшы, што, Свіфт і Ватсан альбо назіралі зоркі, альбо нічога не назіралі. Астраном Джэсап Морыс (англ.: Jessup Morris) паўтарыўшы аналіз Пітэрса, прыйшоў да высновы, што аб’екты знаходзіліся на адлегласці 2000-20000 міль ад Зямлі, што большы і больш аддаленныx з аб’ектаў дасягаў у дыяметры больш за 1,5 міль, а меншы — на 90 % менш за яго
Сярод астранамічнага грамадства шырока вядомыя шматлікія выпадкі назірання ў тэлескопы неапазнаных аб’ектаў, якія рухаюцца па траекторыям, невытлумачаных для звычайных некіраваных нябесных цел, у калязямным космасе, каля Месяца і яго паверхні, якія атрымалі агульную назву кароткажывучыя анамальныя з’явы.
Таксама былі паведамленні аб назіранні НЛА ў адкрытым космасе ці аб здымках НЛА, якія здзяйсняліся штучнымі спадарожнікамі. Так у чэрвені 1965 года са здяйсняўшага 20-ы віток на каляземнай арбіце карабля «Джэміні-4» астранаўт Джэймс Макдзівіт назіраў нявызначаны аб’ект з якога «тырчалі доўгія рукі». Макдзівіт сфатаграфаў яго, але пасля праяўлення не здолеў знайсці гэты здымак.
Канспіралагічная контртэорыя луннай змовы гаворыць, што падчас экспедыцый па праграме «Апалон» ЗША выявіла на Месяцы базы і гарады НЛА, і потым пачалі ўтойваць гэта, спадзяючыяся на манапольнае валоданне інфармацыяй.
У апошнія гады існавання СССР, у эпоху галоснасці, як неапазнаныя НЛА, грамадскасці былі прадэманстраваны ў відэаздымкі з борта арбітальных станцый «Салют» і «Мір» вялізных шароў у атмасферы Зямлі, а таксама ў фотаздымкі з борта міжпланетнай станцыі «Фобас-2» ценяў на Марсе, падобных да інверсійнага следу ўзлятаючай ракеты.
Пасля з’яўлення блізкага да праграмы SETI інтэрнэт-рэсурса агляду Сусвету WikiSky, пошукі НЛА і іншых праяўленняў пазаземнага розуму ў космасе сталі мажлівымі не толькі астраномам і ўдзельнікам праграмы SETI, але і шырокаму грамадству. У канцы 2010 г. у СМІ і сярод сусветнага грамадства ўзнікла шырокае абмеркаванне знаходкі ў WikiSky падазроных артэфактаў, якія сталі называць магчымымі ляцячымі да зямлі іншапланетымі караблямі. Даступныя для пастаяннага ўсеагульнага назірання, гэтыя аб’екты маюць двухкорпусную, цыліндрычную, круглую і стрыжнявую форму.
Вядома, што сярод даследчыкаў НЛА былі таксама і навукоўцы, нават з навуковымі ступенямі: напрыклад, Ален Хайнэк і Дональд Мензэл былі прафесарамі астраноміі (Хайнэк з універсітэта Агайа, Мензэл — з Гарвардскага ўніверсітэта). У Савецкім Саюзе праблемай НЛА на вельмі сур’ёзным узроўні займаўся матэматык і астраном, дацэнт МАІ Фелікс Зігель.
Але большасць навукоўцаў усё ж не прызнае верагоднасць існавання лятаючых аб’ектаў невядомай пакуль прыроды — НЛА. А. Хайнэк у кнізе «НЛА: спроба навуковага падыходу» прыводзіць выпадак: «Аднойчы летнім вечарам 1968 года ў Вікторыі (Брытанская Калумбія) адбываўся прыём з нагоды астранамічнага сімпозіума. У вялікім рэстаране сабралася шмат астраномаў з розных краін. Нечакана ў зал увайшоў чалавек, які паведаміў, што ў небе з’явіліся неапазнаныя лятаючыя аб’екты. З боку сталоў пачуўся лёгкі смех, які неўзабаве змоўк, і людзі вярнуліся да сваіх размоў. Ніводны з вучоных не выйшаў на вуліцу, каб сваімі вачамі ўбачыць загадкавы феномен прыроды!».
Хайнэк працягвае:
Існуюць два тыпы навукоўцаў, якія адмаўляюць існаванне НЛА. Да першага тыпа належаць насмешнікі, якія нават не спрабуюць разабрацца з нейкім пэўным выпадкам назірання феномена. Да другога тыпа належаць навукоўцы, схільныя пасля праверкі прызнаваць рэальнасць НЛА, але толькі ў якасці псіхічнай з’явы.
Меркаванне другой групы навукоўцаў яшчэ заслугоўвае ўвагу, паколькі яны маюць матэрыялы для абмеркавання. Погляды першай групы, наадварот, не стымулююць дыскусій, бо, згодна з іх меркаваннем, калі няма феномена, то і няма самой тэмы для спрэчкі!
Сярод магчымых прычын, з-за якіх навука не займаецца даследаваннем неапазнаных лятаючых аб’ектаў, магчыма назваць:
Існуюць наступныя гіпотэзы аб паходжанні НЛА:
Асобным выпадкам назірання НЛА атрымліваецца даць больш ці менш праўдападобнае тлумачэнне. У такіх выпадках гавораць аб назіранні апазнанага лятаючага аб’екта. Вядомыя выпадкі, калі чуткі вакол НЛА былі вынікам дэзынфармацыі ці звычайнага жарту.
Пры ўсім скептыцызме, з якім большасць навукоўцаў і абывацелі адносяцца да НЛА, у арміі ЗША і арміі Савецкага Саюза з’явіліся адмысловыя правілы дзеянняў падчас знаходжання ААЗ (анамальных атмасферных з’яў — менавіта так называюцца НЛА ў ваенных дакументах). У 1978 годзе ў СССР пачала ажыццяўляцца дзяржаўная праграма вывучэння феномена НЛА. У выніку выканання праграмы за 13 гадоў было атрымана каля трох тысяч паведамленняў аб назіраннях незвычайных з’яў, з якіх большую частку назіраных з’яў тлумачылі палёты высотных балонаў і пускі ракет. Адным з самых важных вынікаў даследавання з’яўлялася тое, што не было атрымана
- ніводнага паведамлення аб пасадцы «НЛА»
- ніводнага паведамлення аб кантактах з «пілотамі НЛА»
- ніводнага паведамлення аб выкраданнях людзей «НЛА».
Нашумелы ў сувязі з масавым назіраннем у СССР так званы Петразаводскі феномен (Петразаводскі цуд) 1977 года афіцыйнымі арганізацыямі спачатку быў патлумачаны як нявывучаная прыродная анамальная з’ява, а потым — дзейнасцю ваеннага і асабліва засакрэчанага ў той час касмадрома Плясецк, але, прывязка да гэтай з’явы названага запуску ракеты мае шэраг несутыковак.
Масавае з’яўленне НЛА ў 1978 г. над Вашынгтонам, стала каталізатарам рэзкага павышэння грамадскай цікаўнасці да такіх з’яў, аж да пэўнага абмеркавання пытання з прэзідэнтам Картэрам і пастаноўкі пытання ў ААН, але ў датычнасці да гэтай з’явы ніякіх афіцыйных ці навуковых пазіцый, акрамя канстатацыі нявысветленнай атмасфернай з’явы, выказана не было.
Неўзабаве пасля сканчэння інаўгурацыі 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў небе над Вашынгтонам быў заўважаны НЛА. Яго зафіксавала камера амерыканскага тэлеканала. Згодна з каментарыямі відавочцаў, аб’ект не быў падобны да птушкі, бо візуальа ён быў плоскі і без крылаў. Але, верагодна гэта быў верталёт.
Згодна з меркаваннем даследчыкаў, людзі, якія сцвяржаюць, што бачылі НЛА, маглі прыняць за лятаючую талерку сістэму спрайтаў.
Згодна з меркаваннем брытанскай ваеннай разведкі, ўсе «лятаючыя талеркі» пападаюць пад адно з чатырох магчымых тлумачэнняў, а менавіта:
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Неапазнаны лятаючы аб’ект, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.