Насельніцтва Германіі

З насельніцтвам у 83 млн чалавек Германія з’яўляецца самай многанаселенай сярод краін, што цалкам знаходзяцца ў Еўропе і першай краінай ЕС.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў для Германіі характэрны адмоўны натуральны прырост і старэнне насельніцтва. Германія з'яўляецца еўрапейскім лідарам па прыёме імігрантаў, што ў рэшце рэшт вылілася ў міграцыйны крызіс. Іміграцыя ператварыла Германію з монанацыянальнай краіны ў шматнацыянальную. Германія — краіна гарадоў, прычым ніводзін горад не вылучаецца завялікімі памерамі. Найбуйнейшая ўрбанізваная зона ляжыць у сярэднім цячэнні Рэйна з адгалінаваннем на ягоны прыток Рур і вядома як Рэйн-Рурскі мегалаполіс з ядрамі ў Дортмундзе і Эсэне.

Насельніцтва Германіі
Дынаміка колькасці насельніцтва нямецкіх земляў, 1800 - 2000

Дэмаграфія

Насельніцтва Германіі 
Полава-ўзроставая піраміда, 2016

Па колькасці насельніцтва (каля 83 млн чал.) Германія займае першае месца ў Еўропе (без Расіі). Паводле перапісу 2011 года, насельніцтва Германіі на 31 снежня 2011 года складала 80.327.900 жыхароў. 15,7 % насельніцтва былі маладзей за 18 гадоў, 42,3 % паміж 18 і 49 гадамі, 20,8 % паміж 50 і 64 гадамі. 21,2 % былі старэйшымі за 65 гадоў. Вялікая працягласць жыцця (80,9 гадоў у 2018) з'яўляецца адной з прычын старэння насельніцтва. Сярэдні ўзрост у 2018 годзе складаў 47,4 гадоў.

Узровень нараджальнасці ў 2018 годзе быў вельмі нізкім у параўнанні з іншымі краінамі свету (8,6 на 1000), у сярэднім на кожную жанчыну прыходзілася 1,46 дзіцяці. Асабліва нізкая нараджальнасць адзначаецца на ўсходніх землях, на тэрыторыі былой ГДР. Смяротнасць у 2018 годзе складала прыблізна 11,8 на 1000 жыхароў.. Такія адмоўныя дэмаграфічныя паказчыкі назіраюцца з канца ХХ стагоддзя, таму для Германіі характэрна ўстойлівая дэпапуляцыя, праўда, значна кампенсаваная іміграцыяй.

Іміграцыя

Насельніцтва Германіі 
Мігранты ў Германіі, кастрычнік 2015

Палітыку прыцягнення працоўных мігрантаў ФРГ распачала яшчэ ў 1960-х, тады ж слоўнікавы склад многіх моў свету папоўніўся нямецкім "гастарбайтар". У 2010-х іміграцыя настолькі ўзрасла, што агульная колькасць насельніцтва павялічылася на 2 мільёны чалавек. Традыцыйна вялікія сем'і ў мігранцім асяроддзі павысілі агульную нараджальнасць. Паводле даследванняў 2015 года, 36 % дзяцей да 5 гадоў у Германіі прыйшлося на сем'і імігрантаў.

У 2016 каля 10 млн жыхароў Германіі (12 %) не мелі годзе нямецкага грамадзянства, што складае большую палову ад агульных 22,5 % імігрантаў ці дзяцей імігрантаў (гэтыя людзі, незалежна ад іх сённяшняга грамадзянства, ці прынамсі адзін з іх бацькоў, прыехалі ў Германію пасля 1955 года). У 2016 Германія знаходзіцца на другім месцы ў свеце пасля ЗША па колькасці імігрантаў.

Этнічны склад

Насельніцтва Германіі 
Мужчына ў баварскім народным строі

Этнічны склад насельніцтва Германіі даўно не аднастайны: хоць больш за 80 % жыхароў краіны — гэта немцы, іх доля працягвае скарачацца. У апошнія гады за кошт імігрантаў расце ўдзельная вага іншых этнічных груп. Найбольш іншаземцаў (11,7 %) у 2016 годзе завітала з іншых еўрапейскіх краёў (пераважна з Польшчы, Расіі і былой Югаславіі); 4,9 % складалі выхадцы з Заходняй Азіі — гэта пераважна туркі (каля 3 млн чалавек, найбольшая этнічная меншасць увогуле) і арабы. У 2011-2015 колькасць афрыканскіх мігрантаў вырасла на 46 %, але іх доля пасюль не перавышае 1 %. Пры выбары месца жыхарства імігранты аддаюць перавагу больш заможным землям былой ФРГ. Гарадамі з найбольшай доляй іншаземцаў у 2010 годзе былі: Афенбах-на-Майне (25,8 %), Мангейм (23,6 %) і Мюнхен (23,5 %)..

Да традыцыйных нацыянальных меншасцяў, чые продкі спрадвеку пражывалі на тэрыторыі краіны, у Германіі адносяць: датчан (лікам каля 50 000, зямля Шлезвіг-Гольштэйн); лужычан (60 000, зямля Саксонія, у горадзе Котбус лужыцкая мова з'яўляецца афіцыйнай); фрызаў (землі Ніжняя Саксонія і Шлезвіг-Гольштэйн); цыган (паўсюль).

Насельніцтва Германіі 
Сям'я фрызаў за кавай, 1897
Афіцыйная колькасць мігрантаў (2016)
Нумар Дзяржава Колькасць
1. Насельніцтва Германіі  Турцыя 1.492.580
2. Насельніцтва Германіі  Польшча 783.085
3. Насельніцтва Германіі  Сірыя 637.845
4. Насельніцтва Германіі  Італія 611.450
5. Насельніцтва Германіі  Румынія 533.660
6. Насельніцтва Германіі  Грэцыя 348.475
7. Насельніцтва Германіі  Харватыя 332.605
8. Насельніцтва Германіі  Балгарыя 263.320
9. Насельніцтва Германіі  Афганістан 253.485
10. Насельніцтва Германіі  Расія 245.380

У сваю чаргу каля 5 млн немцаў жывуць за мяжой.

Мовы

Нямецкая мова ў Германіі мае статус дзяржаўнай, гэта самая распаўсюджаная мова, а таксама — сродак міжнацыянальных зносін. Яна роднасная з суседнімі галандскай і фрызскай мовамі, у меншай ступені — з паўночнаеўрапейскімі, якія таксама адносяцца да германскай моўнай групы. Нямецкая мова з'яўляецца матчынай для найбольшай колькасці жыхароў ЕС (каля 100 млн чалавек). Папулярызацыю мовы па ўсім свеце праводзіць Інстытут імя Гётэ. Мовы нацыянальных меншасцяў — фрызская, верхнялужыцкая, цыганская і інш. — абаронены Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў.

Канфесійны склад

Насельніцтва Германіі 
Кёльнская Катэдра

Рэлігійная гісторыя Германіі поўная супярэчнасцей і трагізму. Падчас Другой Сусветнай вайны было амаль цалкам знішчана іудзейскае насельніцтва. У пасляваенныя дзесяцігоддзі ў Заходняй Германіі канфесійная структура ўскладнялася за кошт іміграцыі, ГДРаўскія землі паскорана секулярызаваліся. За чвэрць стагоддзя пасля аб'яднання Германіі ўзрасла колькацсь мусульман і пратэстантаў евангельскай веры. Станам на 2017 год, каля 57 % насельніцтва належыць да адной з хрысціянскіх канфесій: 28,2 % з'яўляюцца каталікамі (галоўным чынам на поўдні і захадзе краіны), 26 % — пратэстантамі (перад усім лютэране, што пераважаюць на поўначы), каля 2 % — праваслаўнымі (мігранты з усходняй і паўднёвай Еўропы). Ужо каля 5,5 % жыхароў Германіі вызнае іслам. Значная частка насельніцтва краіны (па некаторых звестках, каля 50 %) да ліку веруючых сябе не адносіць.

Размяшчэнне і рассяленне насельніцтва

Насельніцтва Германіі 
Эсэн — адно з ядраў Рэйн-Рура

Германія — адна з найбольш густанаселеных краін Еўропы. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае 230 чал./кв.км. Больш за 80 % насельніцтва Германіі жыве ў гарадах, трэцяя частка з іх — у буйных гарадах, пры гэтым ніводзін горад не вылучаецца гіпертрафаванасцю. Берлін (3,7 млн чал), Гамбург (1,8 млн), Мюнхен (1,4 млн) з’яўляюцца ядрамі найбуйнейшых агламерацый. Усяго нямецкая статыстыка выдзяляе 11 агламерацый (Metropolregion), 33 гарады выдзяляюцца як рэгіяполісы (Regiopole). У мегалаполісе Рэйн-Рур пражываюць каля 12 млн чал. Мегалаполіс працягваецца ланцужком уздоўж Рэйна і яго прытокаў і, складаючыся з падобных памерамі гарадоў-ядраў (Кёльн, Эсэн, Бохум, Дортмунд, Дзюсельдорф), па сутнасці з'яўляецца канурбацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Насельніцтва Германіі ДэмаграфіяНасельніцтва Германіі Этнічны складНасельніцтва Германіі МовыНасельніцтва Германіі Канфесійны складНасельніцтва Германіі Размяшчэнне і рассяленне насельніцтваНасельніцтва Германіі СпасылкіНасельніцтва ГерманііІміграцыяГерманіяДортмундЕўрапейскі СаюзЭсэн

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларуская моваВісарыён Сцяпанавіч ГарбукСпіс вуліц ГроднаКастусь ЖукМіндэльскае зледзяненнеІгар Хведаравіч СідарукМікола МаляўкаПарыж (Беларусь)Раскіданае гняздо (п’еса)Іван ПташнікаўНаша Ніва (1906)MuhriaЗянон Станіслававіч ПазнякХто смяецца апошнім (п’еса)ПріорбанкГарадзенская ратушаЗалаты КупідонПалессеМагілёўMacOSSandvineЗлучнікБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПаўлінкаСяброўстваКаталіцтва ў БеларусіYouTubeАперацыя «Баграціён»ПольшчаБярозка (часопіс)Герб Беларускай Народнай РэспублікіЧасціны мовыВітаўтМіндоўгСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўОрдэн Дружбы народаў (СССР)Дзяржаўная прэмія БССРАнтон Гадзімавіч МатолькаІнданезіяАпострафАлаіза ПашкевічНавабахмуціўка (Навабахмуціўскі сельсавет)Барбара РадзівілПрэдыкатывыГерб Новага Двара (Шчучынскі раён)АўстраліяПеракладЯўгенія ЯнішчыцКузьма ЧорныСхема БЧБВіцебская вобласцьСправа менеджараў БелгазпрамбанкаАндрэй Аляксандравіч УцюрынКапялюшНароднікіРышард КапусцінскіКнігаўкаМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеЕва ВежнавецВаўкалакНазоўнікЭнцыклапедыяБуякі30 красавікаПубліцыстычны стыльБеларуская граматыка (1934)Інструкцыя па транслітарацыіПаўстанне 1794 годаХрыстос прызямліўся ў ГародніЛітаратурныя жанрыЧайка (значэнні)🡆 More