Народны Фронт Вызвалення Палесціны — Галоўнае Камандаванне

Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне або Асноўнае камандаванне (араб.

Была заснавана ў кастрычніку 1968 года былым капітанам сірыйскай арміі Ахмедам Джыбрылем з-за рознагалоссяў з «марксістамі» ў кіраўніцтве НФВП. Джыбрыль з’яўляецца генеральным сакратаром НФВП-ГК і ў цяперашні час.

Народны фронт вызвалення Палесціны — Галоўнае камандаванне
араб. الجبهة الشعبية لتحرير فلسطين- القيادة العامة‎‎
Выява лагатыпа
З'яўляецца часткай ААП (да 1974 года)
Ідэалогія Палесцінскі нацыяналізм, Антысіянізм, Арабскі нацыяналізм
Лідары Ахмед Джыбрыль
Штаб-кватэра Дамаск, Сірыя
Сфарміравана 1968
Адлучылася ад Народны фронт вызвалення Палесціны
Саюзнікі Народны Фронт Вызвалення Палесціны — Галоўнае Камандаванне Сірыя
Народны Фронт Вызвалення Палесціны — Галоўнае Камандаванне Іран
Праціўнікі Народны Фронт Вызвалення Палесціны — Галоўнае Камандаванне Ізраіль
Удзел у канфліктах Чорны верасень у Іарданіі, Ізраільска-палесцінскі канфлікт, Другая ліванская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сайт PFLP-GC

У арганізацыі налічваецца некалькі сотняў баевікоў. Яна мае штаб-кватэру ў Дамаску, ячэйкі — у Ліване і Еўропе; карыстаецца падтрымкай Сірыі і Ірана. У арганізацыі маецца ўласнае баявое крыло пад назвай «брыгады Джыхаду Джыбрыля».

НФВП-ГК прызнана тэрарыстычнай арганізацыяй у Канадзе, Еўрапейскім саюзе і ЗША.

Пры стварэнні арганізацыі Джыбрыль абвясціў, што неабходна больш актыўна займацца ўзброенай барацьбой і менш увагі надаваць палітыцы. НФВП-ГК знаходзілася ў апазіцыі Народнаму фронту вызвалення Палестыны Наіфа Хаватмэ і ФАТХ Ясіра Арафата, хоць да 1974года з’яўлялася членам ААП. Джыбрыль называе сваю арганізацыю «піянерамі» ў правядзенні тэрактаў-самагубстваў супраць Iзраiля, першым з якіх ён лічыць напад на Кір’ят-Шмона ў 1974 годзе. Гэтыя акцыі адрозніваліся ад тэрактаў-самагубстваў 90-х і 2000-х гадоў з выкарыстаннем паясоў шахідаў, бо баевікі былі ўзброены агнястрэльнай і халоднай зброяй і забівалі ізраільцян да таго часу, пакуль іх саміх не знішчалі. Пры гэтым баявік ведаў, што ў яго няма шляху адступлення.

НФВП-ГК вельмі адмоўна паставілася да ізраільска-палесцінскіх пагадненняў у Осла.

Тэрарысты выкарыстоўвалі разнастайныя тэхнічныя сродкі: паветраныя шары, мотадэльтапланы і т. п.

Сярод найбольш гучных тэрактаў НФВП-ГК — выбух швейцарскага самалёта ў 1970 годзе, падчас якога загінуў 41 чалавек, бойня ў школьным аўтобусе з Авівім (12 забітых, у тым ліку 9 дзяцей), забойства 19 ізраільскіх грамадзян у Кір’ят-Шмона ў 1974 годзе.

У маi 1985 года баевікі НФВП-ГК захапілі трох ізраільскіх салдат у Ліване, высунуўшы патрабаванні іх абмену на палесцiнскіх зняволеных, прадставіўшы спіс больш чым у тысячу чалавек. Патрабаванні былі выкананы: у ліку вызваленых палесцінскіх зняволеных былі такія вядомыя людзі як Джыбрыль Раджуб (у наступным ён стаў кіраўніком службы бяспекі ПНА) і духоўны лідар руху ХАМАС шэйх Ахмед Ясін. У 1987 годзе двое дыверсантаў НФВП-ГК праніклі на тэрыторыю Ізраіля (блізу Кір’ят-Шмона) на дэльтаплане і забілі шасцярых ізраільскіх салдат.

З канца 80-х гадоў групоўка не здзяйсняла буйных узброеных акцый супраць Ізраіля і ў значнай ступені была неактыўнай.

У цяперашні час арганізацыя ўдзельнічае ў грамадзянскай вайне ў Сірыі на баку ўрада Башара Асада. 26 жніўня 2013 года групоўка заявіла аб гатоўнасці нанесці «зваротны ўдар» ў выпадку знешняй агрэсіі супраць Сірыі.

Зноскі

Tags:

1968Арабская моваМарксізмНародны фронт вызвалення ПалесціныПалесцінаУзброеныя сілы Сірыі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сэм УортынгтанНаваполацкБеларускія ручнікіФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыВозера радасці (фільм)Чорны буселЗайменнікКамедулыЗвон НагасакіКароль ВырвічКамсамольская вуліца (Віцебск)Вагінальны сексУсходняя ЕўропаМіхаіл Андрэевіч СавіцкіMacOSСінільная кіслатаУкраінаНатуралізмКамянецкая вежаПімен ПанчанкаГонарІнтымная лірыкаІзраільIP-адрасДзеепрыметнікКітайМытваПершага маяАлесь Мікалаевіч КарлюкевічІнданезійская моваСлонімЖальетНезабудкаЯўгенія ЯнішчыцФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіIRCЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)Вуліца Якуба Коласа (Мінск)Праспект Пераможцаў (Мінск)ЭнцыклапедыяШавельСветлагорскПаўстанне 1863—1864 гадоўДавід ГільбертКаштоўнасцьГерманіяКастусь КаліноўскіБум-Бам-ЛітКаталін НовакРасійская імперыяАдольф ГітлерДзяржаваАпладненнеВіктар Анатолевіч ШніпСаюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік4 маяFIRSTПоўдзеньЯнка ЖурбаПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Эдуар Анры АўрыльТочка BYВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)ПсалтырБерасцянкаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПрыгажосцьПомнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)Уварванне Расіі ва Украіну (2022)МэтаЧарнобыльБеларуская дзіцячая літаратураСпадарПітэр ХігсНовая зямля (паэма)Лабірынты (аповесць)🡆 More