Народны Фронт

Народны фронт — палітычны рух.

Народныя франты пачалі паўставаць у 1930-я гады, выступалі супраць фашызма і вайны, у абарону эканамічных інтарэсаў працоўных. У Францыі ў 19361938, Іспаніі ў 19361939, Чылі ў 19381941 дзеялі кіраўніцтвы Народных франтоў. У гады Другой сусветнай вайны ў некаторых дзяржавах былі створаныя нацыянальныя антыфашысцкія народныя франты.

У савецкіх рэспубліках

У СССР прыкладна між 1989 і 1992 тэрмін «Народны фронт» атрымаў зусім іншае значэнне. Афіцыйна дзейнасць Народных франтоў была накіраваная на падтрымку перабудовы, але пазней яны пачалі ставіць пытанне пра выхад саюзных рэспублік са складу СССР. У балтыйскіх дзяржавах Народныя франты неўзабаве сталі асноўнай палітычнай сілай і кіраўнікамі дысідэнцкага руху[крыніца?], яны вымагалі большай аўтаноміі сваім дзяржавам, а пасля і незалежнасці. Яны таксама сталі асноўнай альтэрнатывай Камуністычнай партыі ў Малдове, Украіне, Арменіі ды Азербайджане. Народны фронт быў таксама заснаваны ў Грузіі.

Рэспубліка Назва нацыянальнага руху Дата заснавання
Азербайджанская ССР Народны фронт Азербайджана ліпень 1988
Армянская ССР Карабахскі камітэт люты 1988
Беларуская ССР Беларускі народны фронт «Адраджэнне» чэрвень 1989
Грузінская ССР Камітэт нацыянальнага выратавання кастрычнік 1989
Казахская ССР Рух «Невада — Сяміпалацінск» люты 1989
Кыргызская ССР Адкрытасць (Ашар) ліпень 1989
Латвійская ССР Народны фронт Латвіі ліпень 1988
Літоўская ССР Саюдзіс чэрвень 1988
Малдаўская ССР Народны фронт Малдовы травень 1989
Расійская СФСР Дэмакратычная Расія 1990
Узбекская ССР Еднасць (Бірлік) лістапад 1988
Украінская ССР Народны Рух Украіны лістапад 1988
Таджыкская ССР Адкрытасць (Ашкара) чэрвень 1989
Туркменская ССР Еднасць (Агзыбірлік) студзень 1990
Эстонская ССР Рахварыннэ ліпень 1988

Народныя франты ў несацыялістычных дзяржавах

  • Народны фронт (Францыя)
  • Народны фронт (Сенегал)
  • Народны фронт (Іспанія)
  • Народны фронт (Маўрытанія)
  • Народны фронт (Чылі)
  • Народны саюз (Чылі)
  • Народны фронт Індыі
  • Народны фронт (Філіпіны)
  • Народны фронт за вызваленне Амана
  • Народны фронт за вызваленне Бахрэйна
  • Народны фронт за вызваленне Палесціны
  • Народны Дэмакратычны фронт (Італія, 1948)

Гл. таксама

Tags:

1930-я1936193819391941ІспаніяВайнаДругая сусветная вайнаФашызмФранцыяЧылі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

.neПалесцінаГродзенская вобласцьСцяпан Антонавіч ВяршковічБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўАртэмідаМукаЧэмпіянат свету па футболе 2022Гістарычны горад СукатаіФК Рубін КазаньДзеепрыслоўеЧэхіяАрланда БлумКузьма ЧорныБэці ЛавэтЛодзьФіліп НуарэТэхасЛеў XIIIЭма УотсанБеларуская Народная РэспублікаЮгаславіяАнальны сексПерламутраўка балотнаяАбвал моста Лісіньша (2024)Беларуская дзіцячая літаратура20022004БуякіЭнцыклапедыяТрасянкаНьюкасл-эпон-ТайнЛішайнікіВозераНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііКалясянкаВялікая Айчынная вайнаНарвасадатаБеларусыЖазеф ФешАральны сексСповедзьВыклічнікНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыПестаФранцыск СкарынаУльтраправыяЦягнікСёмы сынАлесь АдамовічДрычын (Пухавіцкі раён)Смарт-кантрактЕўропійКамп’ютарная мышСан-Паола-фуоры-ле-МураuknytSkypeМінскШарашоваРымская квадрыеналеЁдРабіндранат ТагорХто смяецца апошнім (п’еса)Карыбут АльгердавічВікіслоўнікГанімед (спадарожнік)Янка КупалаТадэвуш КасцюшкаЛінцБеларуская энцыклапедыяСавецкі партызанскі рух у Беларусі (1941—1944)Бен Барнс120-я зенітна-ракетная брыгада557-я інжынерная брыгада🡆 More