Надзея Андрэеўна Ермакова

Надзея Андрэеўна Ермакова, дзявоч.

Лупекіна (19 красавіка 1953, в. Разальмова, Хоцімскі раён Магілёўская вобласць, БССР) — беларуская эканамістка, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (2011—2014). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.

Надзея Ермакова
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі
27 ліпеня 2011 — 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Пётр Пракаповіч
Пераемнік Павел Калаур
Старшыня Беларусбанка
 — 27 ліпеня 2011
Старшыня праўлення Белгазпрамбанка
18 студзеня 2021 — 16 ліпеня 2021
Нараджэнне 19 красавіка 1953(1953-04-19) (71 год)
Член у
Адукацыя
Дзейнасць банкір
Месца працы
Узнагароды

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Бацька, Андрэй Іосіфавіч, працаваў электразваршчыкам, быў членам КПСС; маці, Людміла Аляксееўна, была рознарабочай у калгасе. У пачатковую школу хадзіла ў родным Разальмове, пасля скончыла Яснапалянскую васьмігодку ў суседняй вёсцы.

Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).

Працавала крэдытным інспектарам, старшым крэдытным інспектарам, намесніцай загадчыка Хоцімскага аддзялення Дзяржбанка, намесніцай загадчыка Кіраўскім аддзяленнем Дзяржбанка, загадчыцай Шклоўскага аддзялення Дзяржбанка, намеснцай старшыні райвыканкаму і старшынёй планавай камісіі Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай фінансавым аддзелам Шклоўскага райвыканкама, загадчыцай філіяла камерцыйнага банка «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзяленнем Белаграпрамбанку ў Шклове.

З 1996 года ў ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», намесніца старшыні праўлення, старшыня праўлення.

Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» (з 1999 г.).

Была абрана членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў.

З 27 ліпеня 2011 па 27 снежня 2014 — старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. У 2011 годзе, калі Надзея Ермакова ўзначаліла Нацбанк, інфляцыя ў Беларусі дасягнула 108,7 %, а стаўка рэфінансавання вырасла да канца года з 10 % да 45 %. 21 кастрычніка была праведзена чарговая дэвальвацыя беларускага рубля. У 2014 годзе, пры Надзеі Ермаковай на пасадзе старшыні Нацбанка, адбылася яшчэ адна дэвальвацыя.

Член Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».

18 студзеня 2021 года прызначана старшынёй праўлення Белгазпрамбанка. 16 ліпеня 2021 года пакінула пасаду старшыні праўлення Белгазпрамбанка.

Крытыка

У чэрвені 2020 года ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанка», кіраўніком часовай адміністрацыі якога з’яўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазітарныя ячэйкі без прысутнасці саміх кліентаў, пры гэтым з іх прапала змесціва. Некалькі чалавек напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыццё дэпазітарных ячэек без іх прысутнасці і знікненне каштоўнасцяў.

Узнагароды

Сям’я

Двойчы разведзеная, мае дзвюх дачок (Наталлю і Юлю).

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Надзея Андрэеўна Ермакова Біяграфічныя звесткіНадзея Андрэеўна Ермакова КрытыкаНадзея Андрэеўна Ермакова УзнагародыНадзея Андрэеўна Ермакова Сям’яНадзея Андрэеўна Ермакова СпасылкіНадзея Андрэеўна Ермакова19 красавіка1953БССРЗаслужаны эканаміст Рэспублікі БеларусьМагілёўская вобласцьНацыянальны банк Рэспублікі БеларусьРазальмоваХоцімскі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Васіль Савіч ГарбацэвічБерасцейская уніяНурагаАльтэрнатыўны рокМар’ян ДуксаСпіс самых высокіх людзейКнут ВіксельНовая зямля (паэма)Раман Аляксандравіч СкірмунтБарань (Барысаўскі раён)БілінгвізмГруня Яфімаўна СухараваБеларускі фальклорBetfairКапэльбрукеДзідаБеларуская тэрміналогіяМахачкалаАндатраВосіп Вікенцьевіч ТурчыновічПратэсты ў Беларусі (2020—2021)ВільнюсПары-МатчВінцэнт Дунін-МарцінкевічСадавінаМінскРамаданРадаўніцаЗнак бядыГомаэратызмВярбаКастусь КаліноўскіНавуковы стыль1 красавікаПротазаалогіяБеларускі саюз жанчынРада БНРАсіповічыРымская рэспублікаПольская моваСвятлана Міхайлаўна ЛясовічВялікая Айчынная вайнаВалянцін Паўлавіч ТаўлайРымАўтамагістраль АмурРумыніяГарады-героіЖаўнаКанадаЗлучнік21vek.byСпіс беларускіх імёнХаўер (цыклон)В’етнамЗямля пад белымі крыламіБеларускае нацыянальнае адраджэннеЗлучаныя Штаты АмерыкіМастурбацыяРужаныБелгазпрамбанкТворны склонСпіс самых старых сабак у свецеЎЧорны замак АльшанскіХанс Крысціян АндэрсенГерб ЛідыМаксім ЛужанінШасцідзясятнікіСамараКалінінградАнілінгусГарбачэва (Вілейскі раён)Першая сусветная вайнаАнастасія Леанідаўна Хаванская🡆 More