Міхаіл VI Стратыётык (? — 1059) — візантыйскі імператар, які кіраваў у 1056—1057 гг.
Міхаіл VI Стратыётык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Μιχαήλ ΣΤ' ο Στρατιωτικός | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Феадора | ||||||
Пераемнік | Ісак I Камнін | ||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць | 1059 | ||||||
Род | Македонская дынастыя | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пры Канстанціне Манамаху Міхаіл займаў пасаду лагафета стратыёцкай казны. На прастол яго высунула група сталічных чыноўнікаў на чале з Львом Параспандылам. Паміраючая імператрыца Феадора зацвердзіла іх выбар. Міхаіл стаў імператарам Візантыі ўжо вельмі старым (Дашкаў: «Міхаіл Стратыётык»).
Прыняўшы ўладу 31 жніўня 1056 года, Міхаіл стаў шчодра раздаваць чыны і ўзнагароды. Пра гэта стала вядома воінам, і самыя адборныя з іх у велікодныя дні 1057 года прыбылі ў сталіцу Канстанцінопаль, у надзеі дамагчыся такой жа, а то і большай ласкі.
Аднак імператар Міхаіл абыйшоўся з імі зусім не так, як яны чакалі: перш за ўсё ён вылаяў іх усіх, а затым вывеў на сярэдзіну іх правадыра Ісака Камніна, і наступнага за ім, Кеўкамена, і аблаяў яго за тое, што той ледзь было не страціў Антыёхію. Таварышы, якія чакалі ласкі, а атрымалі абразы, спрабавалі ўступіцца за іх, але Міхаіл прымусіў іх замоўкнуць і ўсім адмовіў у сваёй ласцы.
Гэта сцэна наогул надзвычай узбурыла душы военачальнікаў і выклікала ў іх мяцежныя намеры. Неўзабаве яны арганізавалі змову, а карону ўгаварылі аддаць Камніну, які выбіваўся сярод іх не толькі родам, але і царскай знешнасцю.
Прайшло зусім мала чакай, і змоўшчыкі на чале велізарнай войска, сцягнутага з усходніх фем імперыі, падступілі да сталіцы. Міхаіл сабраў супраць іх армію ў заходніх фемах. У жніўні недалёка ад Нікеі імператарскія войскі пацярпелі ад мяцежнікаў цяжкае паражэнне.
Міхаіл быў вымушаны ўступіць з Ісакам у перамовы: прапанаваў яму ўсынаўленне і тытул кесара. Той спачатку пагадзіўся, аднак усеагульнае абурэнне Міхаілам перакінулася ў саму сталіцу. Частка сінклітыкаў разам з патрыярхам абвясцілі Ісака імператарам, а Міхаіла абвінавацілі ў разнастайных грахах. Калі мітрапаліты прыйшлі да Міхаіла і сталі ўгаворваць таго адрачыся, ён, пасля некаторых ваганняў, скінуў пурпурныя туфлі, прыняў схіму і пасяліўся ў прыватным доме.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл VI Стратыётык, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.