Міхаіл Міхеевіч Пірагоў (25 студзеня 1933, Арцёмаўск, Краснаярскі край — 18 кастрычніка 2023) — беларускі архітэктар.
Заслужаны архітэктар Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (2010).
Міхаіл Міхеевіч Пірагоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 2023 (90 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся 25 студзеня 1933 года ў Арцёмаўску.
Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. У 1957—1975 гадах працаваў у Новасібірску. З ліпеня 1957 года па верасень 1962 года — старшы архітэктар, кіраўнік групы, кіраўнік сектара Новасібірскага праектнага інстытута «Аблпраект». З верасня 1962 года па сакавік 1964 года — галоўны архітэктар майстэрні «Новасібпраект». З сакавіка 1964 года кіраўнік майстэрні, з па красавіка 1972 года па май 1975 — галоўны архітэктар інстытута «СібЗНДІЭП ».
У 1975 годзе запрошаны ў Мінск. Працаваў у «Белдзяржпраекце» галоўным архітэктарам (май 1975 — май 1978), кіраўніком майстэрні (май 1978 — кастрычнік 1988), галоўным архітэктарам праектаў (кастрычнік 1988 — студзень 2001). З лютага 2001 года дырэктар «Творчай майстэрні М. М. Пірагова».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1960 года, Саюза архітэктараў БССР з 1975 года.
Памёр 18 кастрычніка 2023 года.
Асноўныя работы ў Расіі: у Новасібірску — комплекс дзіцячага санаторыя пад Новасібірскам (1962); манумент Славы (1967; у сааўтарстве з мастаком А. Чарнаброўцавым і архітэктарам Б. Захаравым); праект забудовы грамадскага цэнтра Ленінскага раёна г. Новасібірска (1969); Палац культуры і творчасці імя В. П. Чкалава з залай на 1000 месцаў (1970, высоўваўся на сушуканне Дзяржаўнай прэміі РСФСР у 1971 года), комплекс рачнога вакзала з гасцініцай «Об» на 600 месцаў (1973, у сааўтарстве з А. Валовікам ), гасцініца «Сібір» (сааўтараў У. Зонаў, У. Дабрэнка, пры ўдзеле Б. Свірскага), Дом Саветаў Кіраўскага раёна (1972—1973; у сааўтарстве з А. Хахловым), Комплекс абласной Адміністрацыі (былы абкам КПСС, 1975—1980; сааўтары Б. Захараў, У. Зонаў); праект забудовы грамадскага цэнтра 1-й чаргі г. Ніжнявартаўска Цюменскай вобласці (1974, сааўтары Б. Свірскі, А. Чупрын, У. Зонаў, Жыгалава і інш.); гасцініца на 400 месцаў у г. Ніжнявартаўску (1974, сааўтары Б. Свірскі, У. Зонаў і інш.);
Асноўныя работы ў Беларусі: у Бабруйску — тэатр драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча (1979, сааўтары В. Крамарэнка, Б. Папоў, высоўваўся на сушуканне Дзяржаўнай прэміі БССР за 1980 год); праект забудовы навукова-вытворчай базы Акадэміі навук БССР (1977, 1978, сааўтар Б. Папоў); у Мінску — комплекс яхт-клуба на Заслаўскім вадасховішчы (1979; у сааўтарстве з А. Зензіным, С. Федчанкам), станцыі Мінскага метрапалітэна «Акадэмія навук» і «Плошча Я. Коласа» (1984; у сааўтарстве з А. Зензіным; прэмія Савета Міністраў СССР 1987), прафілакторый «Лясное» на 100 месцаў у Валожынскім раёне (1986, сааўтары У. Шчарбіна, А. Прохараў; Архітэктурная прэмія прафсаюзаў БССР 1989), рэстаўрацыя і рэканструкцыя опернага тэатра ў г. Мінску (1992—1993, сааўтары Л. Зданевіч, М. Пірагоў), Палац Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы (кіраўнік аўт. калектыву; 2000; Дзяржаўная прэмія Беларусі 2004), комплекс пасольства Украіны (2003; у сааўтарстве з Л. Зданевічам).
Займаецца рысункам і акварэльным жывапісам. Яго працы неаднаразова экспанаваліся ў СА СССР, Саюзе архітэктараў Беларусі, у Палацы мастацтваў у Мінску, у сталічным кінатэатры «Масква», у будынку «Белдзяржпраекта», змяшчаліся ў органах архітэктурнага друку («Архітэктура СССР» — 1963; «Архітэктура і будаўніцтва БССР»).
На рахунку М. Пірагова — удзел у 18 гарадскіх, усесаюзных, рэспубліканскіх і паміж народных конкурсах, на 11 з іх ганараваны рознымі прэміямі: «Адкрыты конкурс на помнік У. І. Леніну ў г. Новасібірску» (1958, арх. А. Валавік, скульптар А. Аўчыннікаў; 3-я прэмія); «Адкрыты конкурс на забудову грамадскага цэнтра Акадэмгарадка СА АН СССР» (1959, сааўтары арх. Б. Захараў, У. Іваноў, 2-я прэмія); «Усесаюзны конкурс на помнік-манумент у памяць гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці» (1959, сааўтары Б. Захараў, А. Валавік; 2-я прэмія (1-я не прысуджалася)); «Адкрыты конкурс на праект комплексу рачнога вакзала з гасцініцай на 600 месцаў у г. Новасібірску» (1963, сааўтары А. Валавік; 1-я прэмія); «Міжнародны конкурс на помнік Перамогі на Плая-Хірон. Куба» (1963, сааўтары Я. Амосаў, А. Валавік); «Закрыты конкурс на забудову цэнтра г. Хабараўска» (1967; кіраўнік аўтарскага калектыва); «Заказны конкурс забудовы раёна па Паркавай магістралі (цяпер праспект Пераможцаў)» (1977—1978, заахвочвальная прэмія); «Заказны конкурс на архітэктурныя рашэнні станцый 2-й лініі мінскага метрапалітэна» (1985-86, сааўтары А. Зензін, мастак С. Булатаў; заахвочвальная прэмія); «Гарадскі конкурс на музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь» (1992, сааўтар Л. Зданевіч, 1-я прэмія); гарадскі конкурс на праект манумента «Змагарам за Савецкую ўладу ў г Мінску» — 2 варыянты (1987, 3-я і заахвочвальная прэміі), паўторны конкурс на эскіз-ідэю помніка «Змагарам за Савецкую ўладу ў г. Мінску» (1988, 3-я прэмія).
Узнагароджаны юбілейным медалём «За доблесную працу. Да 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970) , ордэнам «Знак Пашаны» (1984), дыпломам I ступені Саюза Архітэктараў СССР на Усесаюзным аглядзе-конкурсе на найлепшы праект года (1984), медалём «За працоўныя заслугі» (2002), «Ветэран працы».
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхаіл Міхеевіч Пірагоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.