Медаль «Ветэран Працы»: медаль СССР

Меда́ль «Ветэра́н пра́цы» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.

Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветеран труда»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Медаль «Ветеран труда»
Краіна Медаль «Ветэран Працы»: Статут медаля, Апісанне медаля, Ілюстрацыі СССР
Тып медаль
Дата заснавання 18 студзеня 1974
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць каля 39 197 100
Характарыстыкі
Матэрыял Тампак
Памеры дыяметр — 34 мм
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Малодшая Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1974 года. Аўтар праекта медаля — мастак С. А. Паманскі.

Статут медаля

Медалём «Ветэран працы» ўзнагароджваліся працоўныя за шматгадовую добрасумленную працу ў народнай гаспадарцы, у галіне навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя, у дзяржаўных установах і грамадскіх арганізацыях, а таксама рабочыя, калгаснікі і служачыя ў знак прызнання іх працоўных заслуг па дасягненні працоўнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі за выслугу гадоў або па старасці. Таксама ім узнагароджвалі тых, хто быў непаўналетнім і працаваў на заводах у часы Вялікай Айчыннай Вайны.

Медаль носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём «Ветэран працы» было ўзнагароджана прыблізна 39 197 100 чалавек.

Апісанне медаля

Медаль «Ветэран працы» вырабляецца з тампака, пасярэбраны, мае форму правільнага круга дыяметрам 34 мм.

На адным боку медаля на фоне разбежных прамянёў размешчаны выпуклы надпіс «СССР», рэльефны малюнак лаўровай галіны, сярпа і молата. У ніжняй частцы медаля па акружнасці на контурном малюнку стужкі размешчаны надпіс «ВЕТЕРАН ТРУДА». Аверс медаля аксідзіраваны.

На адваротным боку медаля на матавым светлым фоне ў чатыры радкі размешчаны рэльефны надпіс «ЗА ДОЛГОЛЕТНИЙ ДОБРОСОВЕСТНЫЙ ТРУД».

Края медаля абрамлены кантам.

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з адной падоўжнай паласой цёмна-шэрага колеру шириной 7 мм, адной паласой светла-шэрага шырынёй 8 мм і трыма вузкімі чаргуючыміся падоўжнымі палоскамі белага і чырвонага колераў. Края стужкі акантаваны вузкімі белымі палоскамі.

Ілюстрацыі

Гл. таксама

Літаратура

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 202—203. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 57—58.

Спасылкі

Tags:

Медаль «Ветэран Працы» Статут медаляМедаль «Ветэран Працы» Апісанне медаляМедаль «Ветэран Працы» ІлюстрацыіМедаль «Ветэран Працы» Гл. таксамаМедаль «Ветэран Працы» ЛітаратураМедаль «Ветэран Працы» СпасылкіМедаль «Ветэран Працы»

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

GoogleПа што ідзеш, воўча?Вялікдзень (народная традыцыя)Андрэй Мітрафанавіч КіжаватаўПапараць-кветкаВасіль ЦяпінскіСтары замак (Гродна)Ян Павел IMediaWikiАлаіза ПашкевічКандрат КрапіваЧалавекАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаНаша Ніва (1906)Каталін НовакФК СандэрлендКрэўскі замакДзяржаваПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Саюз палякаў на БеларусіПаца-ВацаБлокчэйнАпладненнеБрэсцкі мірПлошча Незалежнасці (Мінск)Зыгмунт ВольскіБарыс Ісакавіч НасоўскіКастрычніцкая рэвалюцыяІнфінітыўТворны склонЭпітэтРыжскі мірны дагавор (1921)Чайка (значэнні)Навум Якаўлевіч ГальпяровічКаскадныя табліцы стыляўКітайЛітаратура і мастацтва (газета)ТальвегHTMLБеларусь перадусім!Лісты з-пад шыбеніцыНазоўнікГанаровы грамадзянін горада БаранавічыМіхась СтральцоўАляксандр Віктаравіч БагдановічГерб СлуцкаПалац Рэспублікі (Мінск)Дзеяслоў (часопіс)Уладзімір Мінавіч МазгоХорскХведар Хведаравіч ГурыновічНёман (часопіс)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхЛідскі замакКузьма ЧорныВіцебскЗавулак РускіКрыптавалютаУсяслаў БрачыславічАпавяданнеГамеланКамень МіцкевічаРасійская імперыяПлошчы МінскаФанетычная транскрыпцыя беларускай мовыМіхась ПазнякоўМіжнародны стандартны кніжны нумарМайкл Кларк ДунканРИА НовостиIP-адрасТрасцянец1851ГВК ГомельСтудзёнкі (Нясвіжскі раён)Беларуская мова🡆 More