Міністр Абароны Зша

Міністр абароны ЗША (англ.: United States Secretary of Defense) — афіцыйнае найменне міністэрскай пасады ў Кабінеце Прэзідэнта ЗША, адказнай за ўсе пытанні ў сферы кіраўніцтва Узброенымі сіламі ЗША ў мірны і ваенны час.

З’яўляецца главой Міністэрства абароны ЗША. Прызначаецца Прэзідэнтам з ухвалення Сената. Па законе міністрам абароны ЗША не можа быць прызначаны грамадзянін, на працягу сямі гадоў пасля вызвалення ад абавязковай службы ў якасці афіцэра рэгулярных часцей Узброеных сіл ЗША (10-ы збор законаў ЗША, раздзел 113). Міністр абароны па іерархіі з’яўляецца шостым чалавекам у дзяржаве.

Міністр абароны ЗША
United States Secretary of Defense
Пячатка Міністэрства абароны ЗША
Пячатка Міністэрства абароны ЗША
Міністр Абароны Зша
Пасаду займае
Лойд Джэймс Осцін
з 2021
Узначальвае Міністэрства абароны
Кандыдатура прапануецца Прэзідэнтам ЗША
Прызначаецца зацвярджаецца Сенатам ЗША
Пасада з’явілася 19 верасня 1947
Першы на пасадзе Джэймс Форэстал
Па парадку замяшчэння Прэзідэнта ЗША 6
Сайт www.defenselink.mil

Гэта пасада з’явілася ў 1947 годзе, калі ваенна-марскія сілы, армію і нядаўна створаныя ваенна-паветраныя сілы былі аб’яднаны ў нацыянальнае ваеннае ведамства (National Military Establishment). У выніку буйной рэарганізацыі міністры арміі ЗША (сухапутных сіл) (Department of the Army), ВПС (Department of the Air Force) і ВМС (Department of the Navy) перасталі з’яўляцца членамі кабінета міністраў і былі падпарадкаваны міністру абароны. У 1949 годзе нацыянальнае ваеннае ведамства было пераназвана ў міністэрства абароны, гэта назва захавалася да нашага часу.

Унутры ўзброеных сіл ЗША міністра абароны часта завуць скарочана Сек-Дэф (Secretary of Defense — SecDef).

Міністр абароны і Прэзідэнт ЗША разам з’яўляюцца Упаўнаважаным нацыянальным камандаваннем (National Command Authority — NCA), якое можа прывесці ў дзеянне стратэгічную ядзерную зброю. Усё ядзернае ўзбраенне падпарадкоўваецца правілу двух чалавек (two-man rule). Паводле гэтага правіла, яны абодва павінны загадаць прывесці ў дзеянне ядзерныя сілы, каб загад быў выкананы.

Міністр абароны з’яўляецца главой Міністэрства абароны. Непасрэдна яму падпарадкоўваюцца:

  • Намеснік міністра абароны, намеснік міністра абароны па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні (Under Secretary of Defense for Acquisition, Technology, and Logistics),
  • Намеснік міністра абароны (камптроллер/галоўны фінансавы інспектар) (Under Secretary of Defense (Comptroller)),
  • Глава разведвальнага кіравання, намеснік міністра абароны па кадрах і баявой гатовасці (Under Secretary of Defense for Personnel and Readiness)
  • Намеснік міністра абароны па ваенна-палітычных пытаннях (Under Secretary of Defense for Policy). Усіх гэтых намеснікаў павінен сцвярджаць Сенат.

Міністру абароны ЗША падпарадкоўваюцца шэсць глаў Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў (Joint Chiefs of Staff), а таксама ён камандуе дзевяццю аб’яднанымі камандзірамі.

Міністры абароны ЗША

Імя Даты службы Служылі пры прэзідэнце
Джэймс Форэстал 17 верасня 1947 — 28 сакавіка 1949 Гары Трумэн
Луіс Артур Джонсан 28 сакавіка 1949 — 19 верасня 1950 Гары Трумэн
Джордж Маршал 21 верасня 1950 — 12 верасня 1951 Гары Трумэн
Роберт Ловет 17 верасня 1951 — 20 студзеня 1953 Гары Трумэн
Чарлз Уілсан 28 студзеня 1953 — 8 кастрычніка 1957 Дуайт Эйзенхаўэр
Ніл Мак-Элрой 9 кастрычніка 1957 — 1 снежня 1959 Дуайт Эйзенхаўэр
Томас Гейтс 2 снежня 1959 — 20 студзеня 1961 Дуайт Эйзенхаўэр
Роберт Мак-Намара 21 студзеня 1961 — 29 лютага 1968 Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан
Кларк Кліфард 1 сакавіка 1968 — 20 студзеня 1969 Ліндан Джонсан
Мелвін Лэйрд 22 студзеня 1969 — 29 студзеня 1973 Рычард Ніксан
Эліят Рычардсан 30 студзеня 1973 — 24 мая 1973 Рычард Ніксан
Джэймс Шлезінгер 2 ліпеня 1973 — 19 лістапада 1975 Рычард Ніксан, Джэральд Форд
Дональд Рамсфелд 20 лістапада 1975 — 20 студзеня 1977 Джэральд Форд
Гаральд Браўн 21 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981 Джымі Картэр
Каспар Уайнбергер 21 студзеня 1981 — 23 лістапада 1987 Рональд Рэйган
Фрэнк Карлучы 23 лістапада 1987 — 20 студзеня 1989 Рональд Рэйган
Рычард Чэйні 21 сакавіка 1989 — 20 студзеня 1993 Джордж Герберт Уокер Буш
Лес Эспін 21 студзеня 1993 — 3 лютага 1994 Біл Клінтан
Уільям Перы 3 лютага 1994 — 23 студзеня 1997 Біл Клінтан
Уільям Коэн 24 студзеня 1997 — 20 студзеня 2001 Біл Клінтан
Дональд Рамсфелд 20 студзеня 2001 — 18 снежня 2006 Джордж Уокер Буш
Роберт Гейтс 18 снежня 2006 — 30 чэрвеня 2011 Джордж Уокер Буш, Барак Абама
Леон Панета 30 чэрвеня 2011 — 27 лютага 2013 Барак Абама
Чак Хэйгел 27 лютага 2013 — 17 лютага 2015 Барак Абама
Эштан Картэр 17 лютага 2015 — 20 студзеня 2017 Барак Абама
Джэймс Мэціс 17 лютага 2017 — 31 снежня 2018 Дональд Трамп
Лойд Джэймс Осцін 22 студзеня 2021 Джо Байдэн

Спасылкі

Tags:

Англійская моваМіністэрства абароны ЗШАПрэзідэнт ЗШАСенат ЗШАУзброеныя сілы ЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Чабор звычайныВульваАндрэй ПачобутВітаўтСажалкаБітва пад Оршай (1514)Гісторыя беларускай мовыПаўночная вайна (1700—1721)Паўсаній (географ)Цім БёртанФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуУкраінская моваТрэці рэйхАндатраСвятлана Іванаўна КалыванаваБеларуская Народная РэспублікаУладзімір КараткевічМастурбацыяДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваНікала Леанар Садзі КарноЛітбел ССРЗагляне сонца і ў наша аконцаБеларуская энцыклапедыяБараўРуская мова2023Сымон БудныНіжняя сківіцаБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныМаксім ЛужанінЛех ВаленсаЯн ЧачотКупаллеУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічСірмійПрамысловасць БеларусіФеадалізмРэкі і каналы Беларусі27 сакавіка1978БерасцянкаУладзімір Сцяпан21vek.byКастрычніцкая рэвалюцыяПісьмоМагіла льва (паэма)Лекавыя расліныАляксандр Васільевіч КалчакЦаляКнут ВіксельМіждзяржаўны авіяцыйны камітэт1Nintendo Entertainment SystemЯнка КупалаАўтамагістраль АмурЮрась СвіркаРаксалана Андрэеўна ПідласаАзіяцкі маршрут AH4Навуковы стыльOnliner.byНігілізмФінляндыяЭякуляцыя на чалавекаВасіль Савіч ГарбацэвічНасельніцтва Беларусі1706ПраграмістГалоўная старонкаЛітваСвятлана Міхайлаўна ЛясовічДжэймс КукКанфесійная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVIII стагоддзяўАдам Міцкевіч🡆 More