Джэральд Форд

Джэральд Рудальф Форд (англ.: Gerald Rudolph Ford, Jr., 14 ліпеня 1913 — 26 снежня 2006) — 38-ы прэзідэнт ЗША (1974—1977).

Джэральд Форд
англ.: Gerald Ford
Джэральд Форд
38-ы Прэзідэнт ЗША
9 жніўня 1974 — 20 студзеня 1977
Папярэднік Рычард Мілхаўс Ніксан
Пераемнік Джэймс Эрл Картэр
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1949 — 6 снежня 1973
Папярэднік Bartel J. Jonkman[d]
Пераемнік Richard Vander Veen[d]
40-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
6 снежня 1973 — 9 жніўня 1974
Папярэднік Спіра Агню
Пераемнік Нельсан Олдрыч Ракфелер
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1949 — 3 студзеня 1951
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1951 — 3 студзеня 1953
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1953 — 3 студзеня 1955
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1955 — 3 студзеня 1957
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1957 — 3 студзеня 1959
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1959 — 3 студзеня 1961
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1961 — 3 студзеня 1963
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1963 — 3 студзеня 1965
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1965 — 3 студзеня 1967
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1967 — 3 студзеня 1969
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1969 — 3 студзеня 1971
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1971 — 3 студзеня 1973
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1973 — 6 снежня 1973
Нараджэнне 14 ліпеня 1913(1913-07-14)[…]
Смерць 26 снежня 2006(2006-12-26)[…] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Leslie Lynch King Jr.
Бацька Леслі Лінч Кінг Старэйшы[d]
Маці Дораці Кінг[d]
Жонка Беці Форд
Дзеці Майкл Джэральд Форд[d], Джон Гарднер Форд[d], Стывен Форд[d] і Сьюзен Форд[d]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, адвакат, грыдзірон-футбаліст, аўтабіёграф, American football player, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера gun control[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША
Званне lieutenant commander[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў Амаха, штат Небраска, под імем Леслі Лінч Кінг-малодшы ў сям’і бінзэсмена Леслі Лінч Кінга-старэйшага і студэнткі Дораці Аер Гарднер. Праз два тыдні пасля яго нараджэння яго маці, з-за алкагалізму і дамашняга гвалту мужа, збегла з сынам да сваіх бацькоў у горад Гранд-Рапідс, Мічыган, дзе будучы палітык і вырас. У 1917 Гарднер выйшла замуж за Джэральда Форда, які неафіцыйна ўсынавіў Леслі і вырасціў яго як свайго сына пад сваім імем (Форд-малодшы афіцыйна змяніў яго ў 1935).

Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт (1935) і Ельскі ўніверсітэт (1941). Падчас навучання ў Мічыгане граў у камандзе па амерыканскаму футболу і атрымаў запрашэнні перайсці ў прафесіянальную лігу ад Грын-Бей Пэкерс і Дэтройт Лаянз, але адмовіўся, бо жадаў працягнуць адукацыю ў юрыдычнай сферы. Пасля завяршэння Ельскай юрыдычнай школы вярнуўся ў Гранд-Рапідс, дзе пачаў юрыдычную практыку. У 1942—1946 гг. служыў у ВМФ (удзельнік Другой сусветнай вайны на Ціхім акіяне).

У 1948 нечакана перамог дзеючага прадстаўніка ад 5-й акругі Мічыгана на рэспубліканскіх партыйных выбарах і быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў, дзе пазнаёміўся з Рычардам Ніксанам, з якім яны пасля сталі сябрамі. У 1949—1973 гг. член Палаты Прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі, у 1963 абраны старшынёй Рэспубліканскай канферэнцыі ў Палаце Прадстаўнікоў, а з 1965 года лідар фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У 1963—1964 гг. быў членам камісіі Уорэна, якая расследавала забойства Джона Кенэдзі.

У час палітычнага крызісу («Уотэргейт») пасля адстаўкі віцэ-прэзідэнта Спіра Агню з-за абвінавачванняў у карупцыі быў прызначаны на яго пасаду (зацверджаны на пасадзе Кангрэсам 6 снежня 1973), а пасля адстаўкі Рычарда Ніксана 9 жніўня 1974 г. стаў прэзідэнтам ЗША — адзіным чалавекам, які атрымаў гэту пасаду без удзелу ў выбарах. Адным з першых рашэнняў новага прэзідэнта стала памілаванне яго папярэдніка за любыя правапарушэнні, якой той мог зрабіць, — памілаванне выклікала значнае падзенне рэпутацыі Форда, але з цягам часу стала лічыцца верным рашэннем, якое дапамагло краіне хутчэй аправіцца ад Уотэргейта. Новым віцэ-прэзідэнтам быў прызначаны лідар ліберальнага крыла рэспубліканцаў, былы губернатар штата Нью-Ёрк Нелсан Рокфелер.

Працягнуў курс папярэдняй адміністрацыі, у т.л. на разрадку міжнароднай напружанасці, правёў Уладзівастокскі саміт з лідарам СССР Леанідам Брэжневым для распрацоўкі новага пагаднення аб скарачэнні ядзерных арсеналаў у 1974. Вясной 1975 скончыў В’етнамскую вайну, загадаў правесці эвакуацыю амерыканскіх грамадзян і прыняць паўднёвав’етнамскіх бежанцаў. У мае 1975 накіраваў корпус марской пяхоты на вызваленне захопленага чырвонымі кхмерамі ў Кампучыі судна Маягуэс, а ў жніўні прыняў удзел у падпісанні Заключнага акта НБСЕ ў Хельсінкі. Адмовіўся выдаткаваць фінансавыя сродкі на выратаванне Нью-Ёрка ад банкруцтва — дапамога была перадана толькі пасля значнага скарачэння расходаў горада.

На выбарах 1976 г. сутыкнуўся з моцным суперніцтвам у партыйных выбарах з боку кансерватараў на чале з Рональдам Рэйганам, якога перамог з невялікай перавагай, а потым прайграў прэзідэнцкія выбары губернатару Джорджыі дэмакрату Джымі Картэру. Памёр 26 снежня 2006 ў сваім доме ў Ранча-Міраж у Каліфорніі, пахаваны ў Прэзідэнцкім музеі Джэральда Форда ў Гранд-Рапідс.

Зноскі

  • Gerald Rudolph Ford // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  • http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2006/12/26/AR2006122601257.html
  • а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • https://www.fordlibrarymuseum.gov/museum/growingupgrandqr.pdfGerald R. Ford Presidential Library. Праверана 10 сакавіка 2020.
  • https://nesa.org/for-eagle-scouts/famous-eagle-alumni/National Eagle Scout Association. Праверана 10 сакавіка 2020.
  • а б в http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=F000260
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Джэральд Форд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    14 ліпеня1913200626 снежняАнглійская моваЗШАПрэзідэнт ЗША

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхГлобус БеларусіЛюдміла РублеўскаяКансорцыум Сусветнага павуцінняПріорбанкУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПраспект Ракасоўскага (Мінск)Траецкае прадмесцеМТБанкУладзімір КараткевічБарана26 красавікаШаленстваНіна Іосіфаўна МацяшЛеанід Дранько-МайсюкБеларусь 2Кастрычніцкая рэвалюцыяВісарыён Сцяпанавіч ГарбукБеларуская дыяспараУладзімір НякляеўВіктар КарамазаўАрлоўская вобласцьЯн ВермерKufar.byЛявон Цімафеевіч БаразнаБярэзінскае зледзяненнеКнігаўкаЯнкава (Пухавіцкі раён)АльгердВасіль Ісакавіч ТалашГерб БеларусіМіжнародны стандартны кніжны нумарГродзенская вобласцьУладзімір ДубоўкаОршаКанчатакЭль-НіньёБрэсцкая вобласцьЛічэбнікПласт ГаліцынаМаксім БагдановічНе бойся!Уварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Беларускі народны фронт «Адраджэньне»Радыевугляроднае датаваннеСтаражытны РымКрыж Ефрасінні ПолацкайУніверсітэт Святога ТомасаНарысВ’етнамbyovqБарыс Іванавіч СачанкаВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Генадзь ТумашВярбаПалеская вобласцьPremiere (часопіс)Дзікае паляваннеМікола МятліцкіМаскоўская вобласцьHippomane mancinella28 красавікаАндрэй МакаёнакЛацінская моваПарнаграфіяАлександрынскі тэатрСцяг БеларусіГасцінец (значэнні)Сымон Вікенцьевіч БарысStreit Group SpartanМагіла льва (паэма)Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьРагнеда РагвалодаўнаГенадзь Валер’евіч ШутаўКупалле🡆 More