Мінскі Павет

Мі́нскі паве́т (руск.: Минский уезд), з 1919 г.

Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай губерні (1795—1921) і БССР (1921—1924).

Мінскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1795
Дата скасавання 17 ліпеня 1924
Насельніцтва
  • 277 200 чал. (1897)
Плошча
  • 5 200 км²
Мінскі павет на карце

Адміністрацыйны цэнтр — Мінск (Менск).

Гісторыя

Па далучэнні да Расійскай імперыі ў 1793 годзе аднайменны павет ВКЛ быў скасаваны, у 1795 годзе адноўлены ў меншых памерах і ўключаны ў Мінскае намесніцтва. З 12 снежня 1796 года ў Мінскай губерні, да Мінскага павета далучаныя часткі скасаваных Вілейскага і Нясвіжскага паветаў. Тэрыторыі павета складала каля 4,5 тыс. кв. вёрст (каля 5 тыс. км²), статус мястэчкаў захавалі Астрошыцкі Гарадок (Гарадок-Тышкевіцкі), Бяларуч, Дубровы, Заслаўе, Івянец, Камень, Койданаў, Мікалаеўшчына, Пяршай, Ракаў, Рубяжэвічы, Саламярэцкі Гарадок (Гарадок-Хмарынскі), Самахвалавічы, Свержань, Слабодка, Стоўбцы.

У сярэдзіне XIX стагоддзя ў павеце было 808 сёл і вёсак, 246 засценкаў і іншых дробных паселішчаў. Насельніцтва ў 1816 годзе было каля 92 тыс. чал. (у тым ліку 15 тыс. шляхты), у 1857 годзе — каля 121 тыс. чал. (з іх 23,5 тыс. у Мінску), у тым ліку каля 57 тыс. праваслаўных, 54 тыс. католікаў, 15 тыс. яўрэяў. Была 41 царква, 19 касцёлаў, 2 евангельскія царквы, 23 сінагогі, 1 мячэць, больш за 300 панскіх маёнткаў.

У 1861 годзе тэрыторыя Мінскага павета падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—1866 гадах іх было 19: Астрошыцка-Гарадоцкая, Бяларуцкая, Вялікасельская, Заслаўская, Засульская, Івянецкая, Койданаўская, Крывіцкая (у 1869 годзе перайменавана ў Дуброўскую, скасаваная ў 1872 годзе), Пяршайская, Ракаўская, Рудзіцкая (пазней скасаваная), Самахвалавіцкая, Свержанская (часова ўключаная ў Стаўбцоўскую ў 1876 годзе), Сеніцкая, Сёмкаўская (Сёмкава-Гарадоцкая), Слабодская, Старасельская, Стаўбцоўская. У 1878 годзе замест Вялікасельскай і Слабодскай утвораная Рубяжэвіцкая, у 1898 годзе з Самахвалавіцкай вылучана Крупіцкая воласць (пазней перайменаваная ў Станькаўскую), пасля аднаўлення Свержанскай у Мінскім павеце стала 16 валасцей.

У 1920 годзе Свержанская воласць перададзеная Нясвіжскаму павету. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года заходняя частка павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай валасцей) адышлі да Польшчы. Замест іх у Менскі павет уключаны Магілянская воласць Нясвіжскага павета, Радашковіцкая і Хацечынцкая воласць Вілейскага павета. У 1923 годзе Рубяжэвіцкая воласць перайменаваная ў Вялікасельскую.

Менскі павет скасаваны 17 ліпеня 1924 года, асноўная яго частка ўключаная ў Менскую акругу, частка Магілянскай воласці — у Слуцкую акругу.

Ураднікі павета

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Мінскі Павет ГісторыяМінскі Павет Ураднікі паветаМінскі Павет ЛітаратураМінскі Павет СпасылкіМінскі ПаветБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМінская губерняРуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Эйфелева вежаIntelЗянон Станіслававіч ПазнякНазоўны склонПераклад Бібліі Беларускага экзархата РПЦДзве душыПраспект Машэрава (Мінск)Два плюс дваЯн Павел IВіктар КазькоВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Янка КупалаВольга Славаміраўна БондараваДабрыняВялікае Княства ЛітоўскаеМар’ян ДуксаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Марыя Магдалена РадзівілУладзімір Іванавіч КарызнаФолюш (Гродна)Google searchРаскіданае гняздо (п’еса)Змітрок Змітравіч МарозаўЛеанід Дранько-МайсюкСлонімГісторыя МінскаТрасцянецПакістанСпіс птушак БеларусіПаца-ВацаПраспект Жукава (Мінск)Рэч ПаспалітаяФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіВольга Міхайлаўна ІпатаваФаксПершы крыжовы паходКока-КолаГісторыя ОршыМіхась СтральцоўВіцебскЯвар (значэнні)Масавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяСлуцкБеларускі арабскі алфавітЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаБеларуская моваМарыя АнтуанетаІерусалімГонарSabatonМарат Сяргеевіч МаркаўВасіль ЗуёнакЛітаратура і мастацтва (газета)Атлант БаранавічыКаласы пад сярпом тваімКошыкРадаўніцаТрагедыя ў НалібокахРагвалодЭнрыка КарузаПалавы актКіеўская РусьПолацкЕпіскапЭто Минск, деткаАдольф ГітлерВітаўтCreative CommonsАндрыс ВілксПаспалітае рушэннеПалац Рэспублікі (Мінск)Іван ШамякінСінтаксіс мовыАлесь БачылаДзяржаваЧалавек пасярэдзіне🡆 More