Мілаш Земан

Мі́лаш Зе́ман (чэшск.: Miloš Zeman, ˈmɪloʃ ˈzɛman (i); нар.

28 верасня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэшскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзідэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэшскага парламента (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партый Чэхіі.

Мілаш Земан
чэшск.: Miloš Zeman
Мілаш Земан
Прэзідэнт Чэхіі
8 сакавіка 2013 — 8 сакавіка 2023
Кіраўнік урада Петр Нечас
Папярэднік Вацлаў Клаус
Пераемнік Петр Павел
Прэм’ер-міністр Чэхіі
17 ліпеня 1998 — 12 ліпеня 2002
Прэзідэнт Вацлаў Гавел
Папярэднік Іозеф Тошаўскі
Пераемнік Уладзімір Шпідла
Старшыня Палаты прадстаўнікоў
27 чэрвеня 1996 — 17 ліпеня 1998
Папярэднік Мілан Угдэ
Пераемнік Вацлаў Клаус
Старшыня Сацыял-дэмакратычнай партыі
28 лютага 1993 — 7 красавіка 2001
Папярэднік Іржы Горак
Пераемнік Уладзімір Шпідла
Нараджэнне 28 верасня 1944(1944-09-28) (79 гадоў)
Жонка Ivana Zemanová[d]
Дзеці Kateřina Zemanová[d] і David Zeman[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя Камуністычная партыя (1968—1970)
Сацыял-дэмакратычная партыя (1992—2009)
Партыя грамадзянскіх правоў (2009-цяпер)
Адукацыя Вышэйшая эканамічная школа, Прага
Дзейнасць палітык, эканаміст
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт zemanmilos.cz (чэшск.)
kancelarmilosezemana.cz (чэшск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 28 верасня 1944 года ў горадзе Колін (Пратэктарат Багеміі і Маравіі) у сям’і паштовага чыноўніка і настаўніцы. Мілашавы бацькі развяліся, калі таму было два гады. Выхаваннем займалася маці, настаўніца па спецыяльнасці. Пасля скончыў школу ў родным горадзе і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969.

Падчас Пражскай вясны 1968 годзе Земан стаў членам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 годзе быў выключаны з яе за нязгоду з пактам пра ўварванне ў Чэхаславакію. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартыўнай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, з якой быў звольнены ў 1989 годзе за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаванне і аднаўленне).

Улетку 1989 года яго крытычны каментар на Чэхаславацкім тэлебачанні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным з лідараў Грамадзянскага форуму.

У красавіку 2001 года Мілаш Земан пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзідэнта, аднак саступіў Вацлаву Клаусу з-за раз’яднанасці сваё партыі. Пасля гэтага Земан стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 года з-за канфлікту з лідарам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Параўбекам пакінуў партыю.

У 2013 годзе ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзідэнта Чэшскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карала Шварцэнберга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013 года.

Зноскі

  • The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  • iDNES.cz — 2018. Праверана 13 лістапада 2020.
  • а б Miloš Zeman(недаступная спасылка). novinky.cz. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2013. Праверана 27 студзеня 2013.
  • Wirnitzer, Jan. Neuděloval bych ani milosti, ani amnestie, napsal čtenářům Zeman (чэшск.). Mladá fronta DNES. iDNES (3 студзеня 2013). Праверана 27 January 2013.
  • "Jistý prognostik" si dovolil kritizovat komunistické hospodářství (чэшск.). Чэшскае тэлебачанне (3 жніўня 2010). Праверана 27 January 2013.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мілаш Земан, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    194428 верасняCs-Milos Zeman.oggКолінПарламент ЧэхііПратэктарат Багеміі і МаравііПрэм’ер-міністр ЧэхііЧэхіяЧэшская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ПарнаграфіяМіхась ПазнякоўКубракавэ2024Ігар Хведаравіч СідарукЛабокЗмітрок БядуляГісторыя Беларусіh8kpjБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМіхась ВасілёкПарадокс ФерміЛірыкаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічСпіс птушак БеларусіЛюдзі на балоце (фільм)Ордэн Дружбы народаў (СССР)Назоўны склонРэч ПаспалітаяКамянецкая вежаВіктар КазькоПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Інцыдэнт Асама-СансаПольшча2020Дом урада (Мінск)СпадарІгарыўка (Канатопскі раён)Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Санкт-Пецярбургская біржаМікіта Сяргеевіч ХрушчоўУладзімір НякляеўУліковы запіс MicrosoftЛісты з-пад шыбеніцыПінская шляхта (п’еса)Ігар Міхайлавіч ПракаповічНарматыўны кантрольКанавалавэ (Канатопскі раён)Насельніцтва БеларусіПеракладСтаражытнабеларуская літаратураВіртуальная машынаПрыгоннае праваКанадаШаленстваАлесь ТаболічСпіс беларускіх імёнІнстытут беларускай культурыVPNДзікае паляваннеСтары ЗапаветАндаракЮрый Анатольевіч РыдкінВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляСправа журналістаў БелсатаПятрусь БроўкаІван ПташнікаўДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьМайАдам ГлобусГлобус БеларусіТры чарапахі (песня)SandvineСучаснасцьСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіКарлес ПучдэмонУладзімір СцяпанЯпонская моваБеларусам замежжаРагвалодБярэзінскае зледзяненнеБеларуская Народная РэспублікаІрына Уладзіміраўна ДрыгаНовы замак (Гродна)Справа «Армія з народам»Чайка (значэнні)🡆 More