Руднянскі Раён Мікуліна: вёска ў Смаленскай вобласці Расіі

Мікуліна (руск.: Микулино), або Мікулін — вёска ў Расіі, на возеры Галабай.

Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасялення Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 127 чал. (2007). Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад граніцы з Беларуссю.

Вёска
Мікуліна
руск.: Микулино
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Сельскае паселішча
Перавалоцкае
Каардынаты
Вышыня цэнтра
201 м
Часавы пояс
Тэлефонны код
48141
Паштовыя індэксы
216763
Аўтамабільны код
67
Код АКАТП
Мікуліна на карце Расіі ±
Мікуліна (Руднянскі раён) (Расія)
Мікуліна (Руднянскі раён)
Мікуліна (Руднянскі раён) (Смаленская вобласць)
Мікуліна (Руднянскі раён)

Геалогія

У 1923 г. А. Касцюковіч-Тызенгаўзен адкрыў, а ў 1932 г. вывучыў пахаваны міжледавіковы тарфянік. Ад назвы сяла атрымала назву мікулінскае міжледаівкоўе. Над міжледавіковымі ляжаць адклады апошняга зледзянення.

Гісторыя

У канцы XV стагоддзя горад Віцебскага павета Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр Мікулінскай воласці, якую трымаў ад гаспадара князь Іван Асавіцкі, у 1514 годзе разам са Смаленскам заняты маскоўскімі войскамі, у 1526 годзе вернуты Вялікім княствам Літоўскім і нададзены сыну князя Івана — князю Міхаілу Асавіцкаму. Пасля смерці князя Міхаіла ў 1550 годзе Мікуліна перайшло яго жонцы княгіні Аграфене Андрэеўне з Лукомскіх «да жывата», а па яе смерці вялікаму князю. Пазней мястэчка, уладанне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касцёл Святога Антонія з кляштаром бернардзінцаў.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Пасля здушэння паўстання 1863—1864 гадоў, 27 мая 1866 года расійскія ўлады перадалі касцёл праваслаўнай царкве. На мяжы XIX—XX ст. у мястэчку 73 двары, царква і 3 яўрэйскія малітоўныя школы, народнае вучылішча (з 1875).

Паводле пастановы I з’езда КП(б) Беларусі ад 1 студзеня 1919 года Мікулін у складзе Беларускай ССР, аднак 16 студзеня перададзены разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Паселішча пераведзена ў статус вёскі.

Насельніцтва

  • 1897 год — 1527 чал., у тым ліку 1171 іўдзей
  • 1998 год — 159 чал.;
  • 1999 год — 155 чал.
  • 2007 год — 127 чал.

Інфраструктура

Пачатковая школа і амбулаторыя.

Славутасці

У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганны могільнік.

  • Касцёл Святога Антонія (XVIII ст.; цяпер царква Святой Тройцы)

Страчаная спадчына

Руднянскі Раён Мікуліна: Геалогія, Гісторыя, Насельніцтва 
Мікулінскі кляштар бернардзінцаў, з піктаграфічнай карты XVIII ст.
  • Кляштар бернардзінцаў (1720)

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Руднянскі Раён Мікуліна ГеалогіяРуднянскі Раён Мікуліна ГісторыяРуднянскі Раён Мікуліна НасельніцтваРуднянскі Раён Мікуліна ІнфраструктураРуднянскі Раён Мікуліна СлавутасціРуднянскі Раён Мікуліна Вядомыя асобыРуднянскі Раён Мікуліна ЛітаратураРуднянскі Раён Мікуліна СпасылкіРуднянскі Раён Мікуліна2007Беларуска-расійская граніцаБеларусьРасіяРудня (горад)Руднянскі раён (Смаленская вобласць)Руская моваСмаленская вобласць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТрасцянецБеларуская Народная РэспублікаМінай Піліпавіч ШмыроўСарган IIАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаМарк Шагал29 сакавікаФранцыск СкарынаІарданіяШэрлак ХолмсРасійскае ўварванне ў КрымРаксалана Андрэеўна ПідласаSega SaturnМоваБананРасійска-ўкраінская вайнаБарнсULISРаман Аляксандравіч СкірмунтВільнюсБеларуская літаратура28 сакавікаБеларускі нацыянальны касцюмВялікая ложа БеларусіNintendo Entertainment SystemБарысаглебская царква (Гродна)Жук-аленьПарэчкіБалгарыяМарыяна РахойДзень беларускага пісьменстваСпіс самых высокіх людзейСамоЯн ПазнякБахмутАнтычнасцьМінскДзятлаваДзеепрыметнікЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаАперацыя «Арго»ЗлучнікШасцідзясятнікіХрыстос прызямліўся ў ГародніМаксім ТанкКлаўдзія Герасімаўна ВасінаМаксім БагдановічДжон Рональд Руэл ТолкінБеларускі фальклор1984НародКастусь КаліноўскіРэкі і каналы БеларусіГвязда БыдгашчВацлаў ЛастоўскіCounter-Strike 2Папараць-кветкаАльбуцьДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваOnliner.byЯпоніяВенаAv.byЕва ВежнавецМіхась ЧаротДаведнікГСтыль (мова)ЗюзяДзеепрыслоўеФэндом🡆 More