Мікулін

Мікулін (рас.

Микулино) — вёска ў Расеі, на беразе возера Галабаю. Уваходзіць у склад Перавалоцкага сельскага пасяленьня Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 127 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад Рудні, за 6 км ад беларуска-расейскай граніцы; за 5 км ад аўтамабільнай дарогі Рудня — Парэчча.

Мікулін
лац. Mikulin
рас. Микулино
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Раён: Руднянскі
Сельскае пасяленьне: Перавалоцкае
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48141
Паштовы індэкс: 216763
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 55°2′2″ пн. ш. 31°6′40″ у. д. / 55.03389° пн. ш. 31.11111° у. д. / 55.03389; 31.11111 31°6′40″ у. д. / 55.03389° пн. ш. 31.11111° у. д. / 55.03389; 31.11111
Мікулін на мапе Расеі
Мікулін
Мікулін
Мікулін
Мікулін Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мікулін або Мікуліна Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся былы касьцёл Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны ў выніку маскоўскай перабудовы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Мікулін 
Мікулінскі кляштар бэрнардынаў, зь піктаграфічнай мапы XVIII ст.

Упершыню Мікулін ўпамінаецца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) як «літоўскі» замак. Ён уваходзіў у Віцебскі павет Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У XVI ст. Мікулін быў цэнтрам воласьці ў валоданьні князёў Лукомскіх.

Пазьней Мікулін значыцца як мястэчка, уладаньне князёў Агінскіх. У 1720 годзе Мар’ян Агінскі фундаваў тут касьцёл Сьвятога Антонія, пры які пачаў дзеяць кляштар бэрнардынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Мікулін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 27 траўня 1866 году расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у Мікуліне было 73 двары, дзеялі царква і 3 юдэйскія малітоўныя школы, працавала народная вучэльня (з 1875 году).

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікулін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Мікулін не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1527 чал., у тым ліку 1171 юдэй
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 1043 чал.; 1998 год — 159 чал.; 1999 год — 155 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 127 чал.

Інфраструктура

У Мікуліне працуюць пачатковая школа і амбуляторыя.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

У ваколіцах Мікуліна 2 гарадзішчы, селішча, курганная група.

Страчаная спадчына

  • Кляштар бэрнардынаў (1720)

Асобы

  • Канстанцін Касмачоў (1911—1992) — беларускі мастак

Крыніцы

Літаратура

  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
  • Иванов Ю. Г., Агинская Е. Н., Иванова О. Ю., Халхатов Р. А. Страницы истории Смоленщины. — Смоленск, 2007.
  • Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікулін ГісторыяМікулін НасельніцтваМікулін Турыстычная інфармацыяМікулін АсобыМікулін КрыніцыМікулін ЛітаратураМікулін Вонкавыя спасылкіМікулінБеларуска-расейская граніцаПарэчча (горад)Расейская моваРасеяРудня (горад)Руднянскі раён (Смаленская вобласьць)Смаленская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Віетнамская моваРасейская акупацыя БеларусіПрыбытакВасіль СёмухаМаксім ЛужанінГорадняКаскадныя табліцы стыляўАргазмПалітычны вязеньВасіль ЗуёнакПшаніцаПрышчэпкаЮрась СьвіркаЯскільВіківідыПолымя (часопіс)Беларуская вайсковая камісіяАнальны сэксПачуцьцёМалінаТравеньМэтэароідНовая зямляАтлетыку Мінэйру Бэлу-Арызонці20 красавікаІнтэрнэтУ краіне райскай птушкіАляксандар Тарасевіч9 красавікаІдыліяГіяцынт АльхімовічЭтыкаЧыгункаЗлучаныя Штаты АмэрыкіГайДабраномАндрэй ДынькоКарынцкая затокаЛічэбнікГісторыя беларускай мовыУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь1891Багдан БянюкПастава 69БуцейкаМакс ШчурУправа КДБ па вайсковай контравыведцыНовая эканамічная палітыкаСтрахаваньнеЖыды ў БеларусіФрыдрых ШылерБеларускім партызанам (верш)Ігар БабкоўПярнуСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамГорадКрыж Эўфрасіньні ПолацкайБеларус на варцеСпадчына (верш)Павал МіськоISSNЯкуб КоласРамантызмСалігорскВетразьПарнаграфія ў ЧэхііХартыя’97Алег СалтукHTMLТым Бэрнэрз-ЛіІрына Ханунік-РамбальскаяВалошка🡆 More