Мікалай Іванавіч Гусеў: савецкі мастак (1899-1965)

Мікалай Іванавіч Гу́сеў, часам імя пісалі як Нікалай (9 (21) снежня 1899, Вязнікаўскі павет, Уладзімірская губерня, Расійская імперыя — 14 лютага 1965) — беларускі жывапісец, графік і педагог.

Аўтар сцяга БССР узору 1951 года, мадыфікацыя якога цяпер ёсць афіцыйным сцягам Беларусі. У кнізе Аляксандра Басава і Івана Куркова аўтар сцяга праз памылку перакладу названы Міхаілам Гусевым.

Мікалай Іванавіч Гусеў
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 (21) снежня 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1965(1965-02-14) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Месца працы
Жанр жывапіс і графіка
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і сялян Вязнікаўскага павета Уладзімірскай губерні, рускі паводле паходжання. У 1906 годзе бацька прадаў маёмасць у вёсцы і працаваў на папяровай фабрыцы ў суседнім Троіцкім-Татараве[ru], у 1908 годзе сям’я зноў пераехала, бацька працаваў рабочым на цыратавай фабрыцы, цесляром, мулярам, касцом. У 1912 годзе Мікалай скончыў сельскую школу, пачаў вучыцца ў Мсцёрскім іканапісным вучылішчы, па сканчэнні ў 1916 годзе, у ліку лепшых вучняў, накіраваны ў іканапіснае вучылішча ў Петраград. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года вучылішча ліквідавалі і Гусеў вымушаны вярнуцца дамоў. У 1918 годзе сям’я паехала ў Барнаул, але дарогай іх высадзілі з парахода ў Пермскай губерні, дзе тым часам ішлі баявыя дзеянні грамадзянскай вайны. Мікалай Гусеў трапіў у Чырвоную Армію, служыў пісарам і працаваў мастаком, пазней дывізію перадыслакавалі ў Віцебск, дзе ён дэмабілізаваўся.

Паступіў адразу на другі курс Віцебскага мастацкага тэхнікума, вучыўся адначасова з Заірам Азгурам, Андрэем Бембелем (1924—1926), адным з выкладчыкаў быў Валянцін Волкаў, з 1925 года браў удзел у выстаўках. Затым вучыўся на аддзяленні жывапісу Ленінградскага вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута (1926—1930), пасля пераехаў Менск, але неўзабаве вярнуўся на вучобу ў Ленінград, ужо на аддзяленне графікі, пераведзенае ў Маскву і рэарганізаванае ў Маскоўскі паліграфічны інстытут, там вучыўся сярод іншых у Уладзіміра Фаворскага (1930—1932). У 1932 годзе вяртаецца ў Менск. Член Саюза савецкіх мастакоў БССР (1932). Працаваў загадчыкам мастацкай часткі Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, потым кансультантам тамсама. Пэўны час выконваў абавязкі загадчыка сектара выяўленчага мастацтва Упраўлення па справах мастацтва пры СНК БССР. У 1936—1941 гадах выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце. У 1939—1941 гадах кіраваў гуртком рысунка і акварэлі пры Саюзе савецкіх архітэктараў у Мінску. Таксама быў членам рэдкалегіі часопіса «Іскры Ільіча».

Пачатак Другой сусветнай вайны заспеў Гусева з іншымі мастакамі ў вёсцы каля Пухавічаў, дзе сем’і адпачывалі, а яны пісалі пейзажы. Некаторыя спрабавалі пайсці на ўсход, але ўсе вярнуліся, і, чыё мінскае жытло было зруйнавана, заставаліся ў вёсцы. Сядзіба Гусева на Бібліятэчнай вуліцы ацалела і ён з сям’ёй вярнуўся ў Мінск. Падчас акупацыі (1941—1944) жыў у Мінску з амаль паралізаванай жонкай Тамарай і дзвюмя малымі дочкамі, супрацоўнічаў з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй. У пачатку вайны пэўны час у доме Мікалая Гусева жыў Валянцін Волкаў, разам яны пачалі зарабляць пісаннем партрэтаў. Работы было шмат, пісаў Гусеў хутка, трапна, пунктуальна і гэта падабалася заказчыкам, за размовамі з імі вывучыў нямецкую мову. У пасляваеннай анкеце Мікалай Гусеў адзначаў слабыя веды нямецкай мовы, паводле Вольгі Бембель, да вайны наогул не ведаў нямецкай, але за некалькі гадоў практыкі дасягнуў не горшага за яе ўзроўню. Паводле Вольгі Бембель, суседкі Гусевых, яны дапамагалі ваеннапалоннаму і знаёмай з гета.

Паводле Валянціна Тараса і Яўгена Ціхановіча, пасля вызвалення Мінска мастакоў Мікалая Гусева і Мікалая Дучыца арыштавалі праз супрацоўніцтва з нямецкай адміністрацыяй, нягледзячы на заступніцтва Заіра Азгура і Івана Ахрэмчыка перад Панцеляймонам Панамарэнкам, Мікалай Гусеў быў асуджаны і 4 гады адбываў пакаранне. Аднак, заступніцтва мусіць дапамагло, прынамсі пра адбыванне пакарання няма пэўных звестак і гэта вымагае дадатковай праверкі. Адразу па вызваленні горада Мікалай Гусеў актыўна выконваў ужо савецкія заказы.

У 1948—1950 гадах вучыўся ў вячэрнім універсітэце марксізму-ленінізму пры Мінскім гаркаме КПБ. З канца 1940-х да 1965 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1954 года — дацэнт, з 1963 года — загадчык кафедры рысунка, акварэлі і скульптуры.

Адна з дачок Гусева — першая жонка мастацтвазнаўца і журналіста Уладзіміра Бойкі.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Працаваў у стылі сацыялістычнага рэалізму, спецыялізаваўся на тэматычных карцінах і партрэтах.

Сярод твораў Мікалая Гусева даваеннага часу тэматычная карціна «У ліцейнай майстэрні» (1929), графічныя партрэты Максіма Горкага (1934), Ізі Харыка (1930-я) і іншых, плакаты.

Падчас акупацыі, у 1942—1944 гадах кіраваў абнаўленнем роспісу Петра-Паўлаўскага сабора. З гэтага перыяду, апроч прыватных заказаў, вядомы партрэты Адольфа Гітлера (1943), Радаслава Астроўскага (1944).

У пасляваенны час аўтар партрэтаў Андрэя Бембеля, Аляксея Глебава, Янкі Купалы (усе канец 1940-х гадоў), Петруся Броўкі, Рыгора Шырмы (абодва 1960 год), Пятра Глебкі, Ніны Глебка і іншых, тэматычных карцін «Будуемся!» (1947), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959) і інш., шаржаў. Аўтар выявы сцяга БССР узору 1951 года.

Упершыню экспанаваў свае творы яшчэ студэнтам тэхнікума ў 1925 годзе на Першай Усебеларускай выстаўцы. Браў удзел ва Усесаюзнай мастацкай выстаўцы (1950) у Маскве. Член Саюза мастакоў СССР.

Творчыя дакументы: акадэмічныя рысункі, эцюды да гравюр і карцін; фотаздымкі твораў; лісты Мікалаю Гусеву ад В. К. Дзежыца, К. М. Касмачова, І. Немагая і інш.; дакументы да біяграфіі Мікалая Гусева: аўтабіяграфія, асабістыя дакументы, дакументы службовай дзейнасці; фотаздымкі, асобныя і групавыя; дакументы жонкі, Т. С. Гусевай, заўховаюцца ў БДАМЛіМ (BY БГАМЛИ ф. 170, 50 адз. зах.).

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Мікалай Іванавіч Гусеў БіяграфіяМікалай Іванавіч Гусеў ТворчасцьМікалай Іванавіч Гусеў ЛітаратураМікалай Іванавіч Гусеў СпасылкіМікалай Іванавіч Гусеў14 лютага1899196521 снежняГрафіка (мастацтва)ЖывапісПедагогікаРасійская імперыяСцяг Беларускай ССРСцяг БеларусіУладзімірская губерня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПутумаёЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкМаніёкНа ростаняхТомас МорСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьФранцішак БагушэвічПанграмаПрыватныя ваенныя кампаніі ў Іракскай вайнеБэці ЛавэтMicrosoft WindowsАнатоль Іванавіч Нічкасаў2023Кандрат КрапіваФіліп Нуарэ1984 (раман)Рымская квадрыеналеЯўген Васільевіч Маўлееў2004НацыяналізмРобін УільямсБрэст2016Гродзенская вобласцьЛавіса ШведскаяМянушкаВялікдзень (народная традыцыя)Хрышчэнне РусіАркадзь КуляшоўЛарэн БэколМіхась ЧаротДудуткіЮпітэр (планета)Ева ВежнавецДругая сусветная вайнаБясхвостыя земнаводныяВасіль ЗуёнакБразіліяРазалінд ФранклінІсакратMelodifestivalenБраўзерАкноСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіБалгарскі алфавітo09ukМінетІрына ПаляшчукКока-КолаРымска-Каталіцкая ЦаркваКасцёл Святога Духа (Мінск)ПарэміялогіяNürnbergУльтраправыяАстатМТБанкМязень (горад)1695Чорны замак АльшанскіГеорг Вільгельм Фрыдрых ГегельРуская мова ва УкраінеВін ДызельБеларускі фальклор557-я інжынерная брыгадаБеларускі лацінскі алфавітAv.byПаўстанне 1863—1864 гадоўВалерый Дзмітрыевіч МаракоўРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаПаўднёва-Дакоцкі дзяржаўны ўніверсітэтСлонімФранцыск СкарынаТрагедыя ў НалібокахПарыжГерб Беларусі🡆 More