Мікалай Гусеў

Мікала́й Іва́навіч Гу́сеў (рас.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гусеў.

Николай Иванович Гусев; 21 сьнежня 1899, Вязьнікі, Уладзімерская губэрня, Расейская імпэрыя — 14 лютага 1965) — савецкі маляр і графік. Аўтар выявы сьцяга БССР, мадыфікаваную вэрсію якога ў 1995 годзе рэжым Лукашэнкі ўсталяваў у якасьці афіцыйнага сьцяга Беларусі.

Мікалай Гусеў
Мікалай Гусеў
Дата нараджэньня 9 (21) сьнежня 1899
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 лютага 1965(1965-02-14) (65 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр, графік
Месца працы
Жанры малярства і графіка[d]

Жыцьцяпіс

Расеец з паходжаньня. Навучаўся ў Мсьцёрскай іканапіснай вучэльні (1910—1016), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924—1926), Ленінградзкім вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце (1926—1930), Маскоўскім паліграфічным інстытуце (1930—1932).

Канчаткова пераехаў у Беларусь у 1932 годзе. З 1936 году выкладаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце. Быў у рэдакцыйнай калегіі часопісу „Іскры Ільіча“.

У часе нямецкай акупацыі (1941—1944) жыў у Менску з амаль паралізаванай жонкай Тамарай і дзьвюма малымі дочкамі, супрацоўнічаў зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй. У пачатку вайны разам з Валянцінам Волкавым пачаў зарабляць напісаньнем партрэтаў афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны. Паводле Вольгі Бембель, дапамагаў ваеннапалоннаму.

Паводле Валянціна Тараса і Яўгена Ціхановіча, па вайне 4 гады адсядзеў у вязьніцы за супрацу зь нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй. Прытым, паводле архіўных матэрыялаў зь Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва, у другой палове 1940-х гадоў працягваў ствараць новыя карціны, а ў 1948—1950 гадох навучаўся на вячэрнім унівэрсітэце марксізму-ленінізму пры менскім гаркаме КПБ. З канца 1940-х зноў выкладаў у Беларускім палітэхнічным інстытуце (з 1954 году — дацэнт).

Творчасьць

Мікалай Гусеў 
Сьцяг Беларускай ССР узору 1951 году
Мікалай Гусеў  Мікалай Гусеў 
Работы Гусева: плякат «Няхай жыве Сталінская Канстытуцыя перамогшага сацыялізму і сапраўднага дэмакратызму» (1940 г., налева) і партрэт Гітлера для дэманстрацыі на трыбуне ў Менску (1943 г., направа)

Сярод работ даваеннага часу тэматычная карціна «У ліцейнай майстэрні» (1929), графічныя партрэты Максіма Горкага (1934), Ізі Харыка (1930-я) і інш., савецкія прапагандысцкія плякаты.

У час вайны, апроч прыватных заказаў (партрэты афіцэраў Нацысцкай Нямеччыны), стварыў партрэт Радаслава Астроўскага (1944), а таксама вялікі партрэт Гітлера (1943), які вывешвалі на сьвяты ў мескім парку Менску.

У паваенны пэрыяд аўтар тэматычных карцін «Будуемся!» (1947), «Янка Купала і Ян Райніс» (1959); партрэтаў Андрэя Бембеля, Аляксея Глебава (канец 1940-х гадоў), Янкі Купалы (1949), Петруся Броўкі, Рыгоры Шырмы (1960), Пятра Глебкі, Ніны Глебкі і інш.

У 1951 годзе стварыў выяву новага сьцяга БССР з выкарыстаньнем арнамэнту «Ўзыходзячае сонца», вышытага ў 1917 году (год кастрычніцкага перавароту) сялянкай Матронай Маркевіч зь вёскі, якая на момант стварэньня сьцяга ўваходзіла ў склад Ульянаўскага (назва ў гонар Леніна) сельсавету.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мікалай Гусеў ЖыцьцяпісМікалай Гусеў ТворчасьцьМікалай Гусеў КрыніцыМікалай Гусеў Вонкавыя спасылкіМікалай ГусеўМалярРасейская моваРасейская імпэрыяРэжым ЛукашэнкіСьцяг БССРЧырвона-зялёны сьцяг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Nokia 3110 ClassicЗборная Аргентыны па футболеАркадзь СмолічПаўночная МакедоніяКамчацкі крайАнгельская моваСлуцкае княстваЧорны сьпіс ЭўразьвязуВёскаВойшынКамала ГарысЛетуваЭўрапейскі ЗьвязРыгаДжымі ЎэйлзКірыліцаАнтон Сокал-Кутылоўскі640Аркадзь МарціновічПрастытуцыя ў БеларусіТрэцяя Ўстаўная граматаГрамадзкае аб’яднаньнеПольшчаКалдуныСтаніслаў ВалодзькаБеларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культурыДоўгая дарога дадому.neКаталізБанкаўскі рахунакУладзімер ДубоўкаСьцяг АнгельшчыныПіт ПаўлаўМяйлуныПолк імя Кастуся КаліноўскагаГайла (імя)Язэп ВаронкаFacebookПастава 69Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняўПарнаграфія ў БеларусіАдвакатРАУСДрама (аповесьць)ГавязнаГалоснасьцьАляксандар РыбакАлесь СавіцкіЧавускі раёнГарбатаЛоскСэксПартугаліяКанапаТрогірІндустрыяльная рэвалюцыяБусел белыЁсіф СталінКлаўдзі Дуж-ДушэўскіЛесотаЛіянэль МэсіЧасьціцаЛеанід СініцынПятрусь БроўкаАргульФёдар ДастаеўскіІсьляндыяСьцяг БеларусіНавухаданосар IIКубінскі крызісАльгерд БахарэвічМаркёр🡆 More