Патрыярх Канстанцінопальскі Мяфодзій I

Мяфодзій I (грэч.

Кананізаваны ў ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 14 чэрвеня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве — 14 чэрвеня.

Патрыярх Мяфодзій I
Μεθόδιος Α΄
Патрыярх Мяфодзій I
84-ы Канстанцінопальскі патрыярх
4 сакавіка 843 — 14 чэрвеня 847
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Іаан VII
Пераемнік Ігнацій
Дзейнасць святар, багаслоў
Нараджэнне 788
Смерць 14 чэрвеня 847
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся на Сіцыліі ў багатай сям'і, у раннім узросце паступіў у манастыр на востраве Хіяс. Пра раннія гады жыцця Мяфодзія даных не захавалася. Вядомасць ён набыў пры імператары-іканаборцы Льве Армяніне, калі заняў пасаду апакрысіярыя пры патрыярху Нікіфары. Мяфодзій быў накіраваны ім у Рым з пасланнем да Папы. Затрымаўшыся ў Рыме, Мяфодзій быў пасвечаны ў прэсвітара і вярнуўся ў Канстанцінопаль ужо пры патрыярху-іканаборцы Феадоце і імператары Міхаіле II. За падтрымку іконашанавання Мяфодзій быў пасаджаны ў турму ў Акрыце. Ён атрымаў часовую свабоду пры імператары Феафіле, які спачатку прыблізіў яго да двара, але пасля паражэння ў вайне супраць арабаў, якое ён лічыў віной «ідалапаклоннікаў» (гэта значыць іконапаклоннікаў) саслаў яго на востраў Антыгон.

Пасля смерці Феафіла пры рэгенцтве імператрыцы Феадоры Мяфодзій 4 сакавіка 843 года быў абраны Канстанцінопальскім патрыярхам замест выгнанага іканаборскага патрыярха Іаана Граматыка. Удзельнічаў у правядзенні «Урачыстасці Праваслаўя» — напісаў па гэтым выпадку чынапаследаванне, якое выкарыстоўваецца ў Праваслаўнай царкве па цяперашні час.

Сканаў 14 чэрвеня 847 года. Захаваліся напісаныя ім тры чыны шлюбавянчання, некалькі пастырскіх павучанняў і царкоўных спеваў.

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мяфодзій I (Патрыярх Канстанцінопальскі), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

14 чэрвеня4 сакавіка788800843847Грэчаская моваКаталіцтваЛік святасціНайсвяцейшы Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны ПатрыярхПраваслаўеСвяціцельЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Лявон ВольскіГіпатаніяЁдРасліныДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыШаленстваАксаміткі прамастойныяАда ЛаўлейсПаэтНарвалДжон Рональд Руэл ТолкінВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі БеларусьАртэмідаРуская моваГомельНапалеон I БанапартПімен ПанчанкаАдольф Гітлер УунонаІнструкцыя па транслітарацыіРымска-Каталіцкая ЦаркваХарукі МуракаміМаксім Філімонавіч УсЛарэн БэколПаліваКуклічы (Свіслацкі раён)АўстраліяКанфлікт у Судане (з 2023)Карл XIV ЮханBingXКаласы пад сярпом тваімЧарадзейныя казкіПагоня (гімн)Беларуская градаАнатоль Іванавіч НічкасаўCreative CommonsБеларускае нацыянальнае адраджэннеРэйчэл КарсанДругая сусветная вайнаПубліцыстычны стыльБародкі1695HTMLСповедзьМялецій СматрыцкіЭдвард Адамавіч ВайніловічЗборная Іарданіі па футболеНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііКарл II СцюартЯўген ПапакульMrBeastЖалезаСупрацьстаянне ў Ігл-ПасТроіцкая царква (Слонім)2011Чырвоным па БелымКаростаЗлучнікПеніс чалавекаБлакітны колерФранцішак БагушэвічAv.byАдам.muСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічДзікае паляванне караля СтахаУкраінаУладзімір СцяпанРаскіданае гняздо (п’еса)uknytУстановы адукацыі Баранавіцкага раёна🡆 More