Марыс Метэрлінк

Мары́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк (фр.: Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck; 29 жніўня 1862, Гент — 6 мая (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) 1949, Ніца) — бельгійскі паэт, драматург і філосаф.

Пісаў па-французску. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1911. Прэмія прысуджана «ў прызнанне шматбаковай літаратурнай дзейнасці і асабліва за драматычныя творы, адзначаныя багаццем ўяўлення і паэтычнай фантазіяй, якія адкрываюць, часам пад маскай чароўнага вымыслу, глыбокае натхненне, у той час як форма містэрый прыцягвае чытачоў сваёй пачуццёвасцю і абуджае іх уяўленне».

Марыс Метэрлінк
Maurice Maeterlinck
Марыс Метэрлінк
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Марыс Палідор Мары Бернар Метэрлінк
(фр.: Maurice Polydore Marie Bernard Maeterlinck)
Дата нараджэння 29 жніўня 1862(1862-08-29)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1949(1949-05-06)[…] (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Renée Dahon[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, драматург, філосаф
Гады творчасці 1888—1949
Кірунак сімвалізм
Жанр philosophical fable[d]
Мова твораў французская
Дэбют Аранжарэі (1888)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па літаратуры (1911)
Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага Легіёна Grand Officer of the Military Order of Saint James of the Sword
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).

Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.

Творчасць

Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п'еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п'еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).

На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера К. Дэбюсі (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).

Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».

Пераклады

  • Метэрлінк М. Сіняя птушка / Перакл. М. Папковай // Сіняя птушка: Казкі / Укл. Л. Цітовай. Мн., 1997.

Зноскі

  • Encyclopædia Britannica
  • а б в Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  • Encyclopædia Britannica Праверана 13 кастрычніка 2018.
  • Find a Grave — 1996.
  • а б http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 26 кастрычніка 2015.
  • Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марыс Метэрлінк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Марыс Метэрлінк Біяграфічныя звесткіМарыс Метэрлінк ТворчасцьМарыс Метэрлінк ПеракладыМарыс Метэрлінк ЛітаратураМарыс Метэрлінк СпасылкіМарыс Метэрлінк18621911194929 жніўня6 маяБельгіяГентДраматургНатхненнеНобелеўская прэмія па літаратурыНіцаПаэзіяФранцузская моваФілосафы

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Нобелеўскія лаўрэаты з БеларусіЛашанцыСакавікЛесАнастасія Леанідаўна ХаванскаяАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАнілінгусВульваЭякуляцыя на чалавекаКніга рэкордаў ГінэсаПрыказкаАдам МіцкевічМаксім ТанкАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўШаманізмЛяхавіцкі стройРасійска-ўкраінская вайнаПошукавая аптымізацыяЗабруджваннеУладзімір ПянткевічБітва пад Оршай (1514)КостшынЖук-аленьМастацкі стыльСлуцкі поясАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)БутанСпіс беларускіх імёнУрад Беларускай Народнай РэспублікіНіл ГілевічБеларуская ВікіпедыяРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Васіль Савіч ГарбацэвічЕўрапейскі СаюзПапа РымскіБеларуская народная дэманалогіяЯдвігін Ш.Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінАльгерд АбуховічАхметаўГарады БеларусіФёдар Іванавіч ПрывалаўLortel ArchivesСуркіЗлучнікЖамойцьБеларуская энцыклапедыяПолацкае княстваБаграшкёльЛітаратурныя жанрыВасінаСажалкаТунісАрменіяБанк ДабрабытЗозімуЛітаратурная моваКаласы пад сярпом тваімЕўропаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхВасіль ВіткаАлесь БачылаЛех ВаленсаМарыя ПшаздзецкаяЭдзі АгняцветМарыяна РахойРаНадвор’еБеларускі дзяржаўны тэатр лялекХто смяецца апошнім (п’еса)Змітрок БядуляВялікая ложа Беларусі🡆 More