Міфалогія Марс: бог

Марс (лац.: Mārs < стар.-лац.

Māvors, стары вакатыў Mārmār; таксама лац.: Mārspiter ці асобна Mārs pater «Марс-бацька»; на мове сабінаў Mamers). У рымскай рэлігіі Марс — адзін з найстаражытных богаў Італіі і Рыма, уваходзіў у трыяду богаў, якія першапачаткова ўзначальвалі рымскі пантэон (Юпітэр, Марс і Квірын).

Марс
Міфалогія Марс: бог
Міфалогія старажытнарымская рэлігія
Сфера ўплыву вайна і сельская гаспадарка
Пол мужчынскі пол
Бацька Юпітэр
Маці Юнона
Жонка Nerio[d]
Дзеці Рэм[d], Ромул, Picus[d], Formido[d] і Амур
У іншых культурах Арэс, Budenicus[d], Mars[d], Camulus[d], Q3853003?, Mamerte[d] і Mamers[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова лічыўся родапачынальнікам і захавальнікам Рыма. У Старажытнай Італіі Марс быў богам урадлівасці; лічылася, што ён можа або наслаць гібель ураджая ці здыхату жывёлы, або адхіліць іх. У яго гонар першы месяц рымскага года, у які здзяйсняўся абрад выгнання зімы, быў названы Martius (сакавік). Пазней Марс быў атаясамлены з грэчаскім Арэсам і стаў богам вайны. Храм Марса ўжо як бога вайны быў збудаваны на Марсавым поле па-за гарадскімі сценамі, паколькі ўзброенае войска не павінна было ўваходзіць на тэрыторыю горада.

Міфалогія Марс: бог
Ваўчыца, якая выкормлівае малаком дваіх немаўлят — Ромула і Рэма — сыноў Марса

Ад Марса вясталка Рэя Сільвія нарадзіла блізнят Ромула і Рэма. Як бацька Ромула, Марс быў родапачынальнікам і захавальнікам Рыма.

Сімвалам Марса была дзіда, якая захоўвалася ў жытле рымскага цара — рэгіі. Там жа знаходзіліся дванаццаць шчытоў, адзін з якіх, паводле падання, зваліўся з неба ў часы цара Нумы Пампілія, а таму лічыўся закладам непераможнасці рымлян. Астатнія адзінаццаць шчытоў былі выраблены па загадзе цара як дакладныя копіі таго, што зваліўся з неба, каб ворагі не маглі распазнаць і выкрасці сапраўдны. Адпраўляючыся на вайну, вайскавод рухаў дзіду і шчыты, прасіўшы дапамогі ў Марса; самаадвольны рух лічыўся прадвесцем страшных бед.

Жонкай Марса была малазначная багіня Нерыа (Нерыенэ), якую атаясамлялі з Венерай і Мінервай. Распавядаюць, што аднойчы Марс закахаўся ў Мінерву і звярнуўся да састарэлай багіні Ганне Перэны з просьбай выступіць у ролі свацці. Праз некаторы час Ганна Перэна паведаміла яму, што Мінерва згодна стаць яго жонкай. Калі ж Марс адправіўся за нявестай і падняў вэлюм прадстаўленай яму багіні, то зразумеў, што перад ім не Мінерва, а старая Ганна Перэна. Астатнія багі доўга пацяшаліся над гэтым жартам.

Свяшчэннымі жывёламі Марса лічыліся воўк, дзяцел, конь, бык.

Па імі бога названа чацвёртая па аддаленасці ад Сонца планета Сонечнай сістэмы Марс.

Гл. таксама

  • Сімвал Марса
  • Морыган
  • Марэна, міфалогія
  • Салярны культ
  • Арэс

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Марс (міфалогія), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

ІталіяКвірынЛацінская моваРымСабіныСтаражытнарымская рэлігіяЮпітэр (міфалогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Раёўка (Маладзечанскі раён)Клаўдзія Герасімаўна ВасінаЭтанолКаралеўства Італія (1861—1946)Завеі, снежаньІзяславічы ПолацкіяАлесь БачылаЯн ПятроўскіФёдар Іванавіч ПрывалаўКарл X БурбонВейшнорыяВячаслаў Яўгенавіч ЯўсееўБутанГПапа РымскіІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіДзядзькаваннеУладзімір СцяпанПулкава (аэрапорт)ЎЭштан КутчэрДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваІарданіяNirvanaДзікае паляванне караля Стаха (опера)Барысаглебская царква (Гродна)КітайДжэрсі41Гарэцкія чытанніВіцебскПрызнанне Галадамору генацыдамБанк ДабрабытБілінгвізмГомаэратызмСмальяны2023Старыя ДарогіПятрусь БроўкаРадаўніцаВырайБрагінПаўднёвая Карэя69Аўтамагістраль УралБеларускае выдавецкае таварыстваОта НебельБітва пад Оршай (1514)СёмухаГербы гарадоў БеларусіЕўропаПортЭмілія ПлятэрГульня тронаў (раман)Беларускі алфавітІзраільСуркіНапады на пасольства Лівіі ў МінскуМікола ГусоўскіПалавыя губыСвіслацкая гімназіяКарлес ПучдэмонВалянцін Паўлавіч ТаўлайПрыметнікКузьма ЧорныХто смяецца апошнім (п’еса)Марыя АнтуанетаСпортВенера (планета)ЛюксембургСажалкаULISСтыль (мова)ВенаЦім СкарэнкаУкраінская Народная Рэспубліка🡆 More