2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі

Лясныя пажары ў Турцыі ў 2021 годзе — маштабныя лясныя пажары, якія адбыліся на тэрыторыі поўдня Турцыі з ліпеня па жнівень 2021 года.

Узгаранні пачаліся 28 ліпеня і былі сканцэнтраваны ў 30 правінцыях. Па даных на 1 жніўня, мелася 864 пацярпелых ад пажару, агульная колькасць ахвяр пажараў да 2 жніўня складала 10 чалавек. У тушэнні задзейнічалі каля 30 верталётаў і больш за 1800 ратавальнікаў.

Храналогія

Пажары пачаліся 28 ліпеня ў маланаселеным раёне ў 75 км на ўсход ад Анталлі. Да 29 ліпеня пажар дабраўся да пасёлка Караоз на поўнач ад горада. Да гэтага часу ахвярамі пажараў сталі 3 чалавекі, тысячы людзей былі эвакуяваны. Агонь распаўсюдзіўся на сем рэгіёнаў краіны. Пазней лясныя пажары ахапілі паўднёвую частку турэцкага Міжземнамор’я. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган абляцеў мясцовасць на самалёце, каб асабіста ўбачыць маштабы разбурэнняў і ацаніць намаганні па тушэнні пажараў.

31 ліпеня Эрдаган абвясціў пацярпелыя ад лясных пажараў рэгіёны краіны ў правінцыях Адана, Анталья, Мугла, Мерсін і Асманьі зонай бедства.

Да 31 ліпеня былі ўзяты пад кантроль 88 лясных пажараў. Працягвалася тушэнне дзесяці пажараў у правінцыях Адана, Анталья, Мугла, Мерсін, Асманаў. Да 1 жніўня былі ўзятыя пад кантроль 107 лясных пажараў. Працягваліся пяць пажараў у правінцыях Анталья (раёны Манаўгат, Гюндогмуш) і Мугла (Мармарыс, Кейджэгіз, Міляс). Агульная колькасць ахвяр пажараў узрасла 8 чалавек, мелася 864 пацярпелых.

Прычына

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган падчас выступу ў крызісным цэнтры ў Анталлі заявіў, што ўладамі разглядаецца версія падпалу. Да гэтага паліцыя затрымала падазраваных у падпалах лясоў у горадзе Манаўгат. Паводле звестак праваахоўных органаў, адзін з меркаваных вінаватых быў заўважаны мясцовымі жыхарамі падчас распальвання агню. Эрдаган таксама адзначыў, што да расследавання была прыцягнута разведка.

Лясныя пажары ў Турцыі — штогадовая з’ява, а 2021-ы асабліва спрыяльны для з’яўлення новых ачагоў узгарання. Так, май гэтага года стаў самым гарачым маем у Турцыі за апошнія 50 гадоў. Акрамя таго, адзначалася засуха.

Між тым улады, разам з карыстальнікамі сацыяльных сетак, выказалі заклапочанасць аб тым, што пажары, верагодна, справа рук тэрарыстаў. Падазравалася забароненая ў Турцыі арганізацыя Рабочая партыя Курдыстана (РПК) і афіляваная з ёй арганізацыя «Ініцыятыва дзяцей агню». Абедзве арганізацыі маюць на сваім рахунку падпалы на тэрыторыі Турцыі. У 2019 годзе прыхільнікі РПК ужо бралі адказнасць за 27 падпалаў у перыяд з 11 ліпеня да 24 жніўня ў заходніх, паўночна-заходніх і паўднёвых правінцыях Турцыі. Таксама яны абвясцілі аб «вогненнай помсты» ўладам. Адзін з высокапастаўленых членаў РПК Шэмдзін Сакык папярэдзіў, пра тое, што арганізацыя можа звярнуцца да падпалаў. Кіраўнік партыў Мурат Карайылан «павітаў» пажары. «Ініцыятыва дзяцей агню» 1 жніўня ўзяла адказнасць за падпалы. У заяве арганізацыі сказана, што на падпалы яны пайшлі «паколькі турэцкі рэжым не разумее ніякай іншай мовы, пара яго паставіць на калені агнём».

У сеціве з’явілася відэа з беспілотніка, на якім невядомыя падыходзяць да дрэў, вырабляюць нейкія маніпуляцыі, пасля гэтага пачынаецца пажар.

Замежная дапамога

  • 2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі  30 ліпеня прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў даручыў накіраваць у бліжэйшы час у Турцыю 500 чалавек асабістага складу МНС, верталёты, а таксама іншую неабходную тэхніку і матэрыялы. У гэты ж дзень 100 супрацоўнікаў Дзяржаўнай службы пажарнай аховы МНС Азербайджана адбылі спецыяльным рэйсам Азербайджанскай авіякампаніі AZAL у горад Даламан для ўдзелу ў тушэнні лясных пажараў.
  • 2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі  У зону бедства накіраваны два верталёты Мі-8 МНС РБ. Да 2 жніўня яны здзейснілі 24 палёты, налёт склаў больш за 38 гадзін. За гэты час было выканана 346 сліваў вады, дастаўлена 18 турэцкіх ратавальнікаў да месцаў ліквідацыя пажараў.
  • 2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі  Расія адправіла ў Турцыю адзін самалёт для дапамогі ў тушэнні лясных пажараў, што было прадыктавана клопатам аб расійскіх турыстах, якія знаходзіліся на адпачынку на турэцкіх курортах.
  • 2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі  30 ліпеня Украіна накіравала для тушэння ачагоў лясных пажараў у Турцыі на дапамогу два самалёты авіяцыі Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях.
  • 2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі  Іран таксама падаў дапамогу ў тушэнні пажараў.
  • 2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі  2 жніўня Еўрасаюз паведаміў, што накіруе ў Турцыю два спецсамалёты для тушэння лясных пажараў. Адзін самалёт перабазаваны з Іспаніі, другі — з Харватыі.

Зноскі

Tags:

2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі Храналогія2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі Прычына2021 Лясныя Пажары Ў Турцыі Замежная дапамога2021 Лясныя Пажары Ў ТурцыіТурцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЭўкарыётыВялікдзень (народная традыцыя)Лідзія Сямёнаўна ЧаркасаваУладзімір Пятровіч ЖданаўЮпітэр (планета)Абвал моста Лісіньша (2024)Кларксвіл (Тэнесі)Дэзоксірыбануклеінавая кіслатаВітаўтНазоўнікПаліна Віктараўна ЖарабцоваБілінгвізмСалонікіПрафесійны саюзНастаўніцкая газетаМіхась ЛынькоўЮрась СвіркаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаФранцыск СкарынаM8L8THКлемент ЭтліФранцішак БагушэвічСавояЗборная Калумбіі па футболеТайга.neРуская моваPornhub40-я стралковая дывізіяАляксандр I (імператар расійскі)Эдвін Паўэл ХаблЯўген ПапакульТадэвуш ТышкевічУітні Х’юстанЛідс2001Міхаіл ШэйтэльманАлесь РазанаўУінстан ЧэрчыльАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукМіхась ЧаротВасіль ЗуёнакАкноСадружнасць Развіцця краін Паўднёвай АфрыкіБеларуская дзіцячая літаратураFlipping BangersРадучы (вёска)Падляшскія мучанікіБэці ЛавэтМаксім ГарэцкіАдамПеніс чалавекаСпіс памерлых у 2024 годзеРомбКасцёл Святога Духа (Мінск)Згуртаванне беларусаў КанадыБаскетбол2023Gemeinsame NormdateiБуякіВануатуВасіль ВіткаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Міхась ТурыянскіГістарычны горад СукатаіОрдэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»Літаратурныя жанрыМагілёўская вобласцьФабіа КанавараПадобнасць (геаметрыя)ГерманіяАнатоль Арцёмавіч БрытунФК СевільяXIX стагоддзеДаніэль КанеманЗборная Іарданіі па футболе🡆 More