Легенды Айзенвальда

«Legends of Eisenwald» (бел.: Легенды Айзенвальда) — аднакарыстальніцкая тактычная ролевая гульня ад беларускай кампаніі «Aterdux Entertainment».

Сродкі на гульню былі сабраныя праз краўдфандзінгавую кампанію на «Kickstarter» (2013), 2 ліпеня 2015 года гульня выйшла на платформе «Steam».

Легенды Айзенвальда
Распрацоўшчык Aterdux Entertainment[d]
Выдавец Aterdux Entertainment[d]
Дата выпуску 2 ліпеня 2015
Жанр камп’ютарная ролевая гульня[d]
Тэхнічныя даныя
Платформа Windows
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская, нямецкая, руская, французская, іспанская, італьянская мова і спрошчаная кітайская[d]
Носьбіты лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Афіцыйны сайт

Гульнявы працэс

Гульнявы працэс падзяляецца на дзве галоўныя часткі: узаемадзеянні на вялізнай карце, выкананне заданняў, гандаль зброяй, даспехамі, зёлкамі і іншымі рэчамі, узбраенне войска, кіраванне замкамі і іншымі ўладаннямі, і ўласна бітвы.

У гульнявым свеце ў рэальным часе, акрамя героя, рухаюцца і дзейнічаюць атрады іншых феадалаў і забойцаў. Асноўнай крыніцай прыбыткаў і сацыяльнага статусу з’яўляецца замак, дзе можна аднавіць здароўе, адпачыць і наняць ваяроў. Таксама кантроль над замкам дазваляе не марнаваць грошы на ўтрыманне войска. Рэкрутаваць салдат можна ў вёсках, замках, гарадах і манастырах, у кожным з якіх можна наняць толькі пэўны іх від, а таксама наняць наймітаў у шынках.

Бітвы складаюцца з супрацьстаяння атрадаў героя (могуць складацца з 11 адзінак) і варожымі атрадамі. У канцы бітвы пераможца атрымлівае пункты досведу. Усе адзінкі атрымліваюць досвед прапарцыйна свайму ўдзелу ў бітве. Пры назапашванні патрэбнай колькасці досведу войскі павялічваюць свае ўменні, калі такія дасяжныя. Паляпшэнне адзінак бясплатнае і можа быць зроблена неадкладна альбо ў пазнейшы час. Акрамя гэтага, вайсковыя адзінкі можна ўзмацняць з дапамогай амулетаў і зёлак.

У пачатку кампаніі гулец можа абраць свой клас (рыцар, баранэса ці містык). Кожны клас мае свае перавагі. Напрыклад, рыцар здольны навучыцца скакаць на кані, баранэса можа карыстацца лукамі і арбалетамі, а маг можа засвоіць групавыя закляцці. У адрозненне ад звычайных войск, героі не змяняюць свой выгляд пры паляпшэннях і могуць засвойваць новыя ўменні.

Дрэвы ўменняў герояў падзяляюцца на тры галіны: баявая, феадальная і камандная. Баявыя ўменні ўнікальныя для кожнага класа, а феадальныя і камандныя аднолькавыя.

Сюжэт

«Legends of Eisenwald» — фэнтэзійная РПГ, дзеянне якой адбываецца ў выдуманым княстве Айзенвальд у сярэднявечнай Германіі часоў Свяшчэннай Рымскай імперыі. Асноўныя падзеі засяроджаны на жыцці малодшага сына барона Лянштайна, які па вяртанні ў родныя мясціны даведваецца, што сямейны замак закрыты для ўваходу. Магчымыя два розныя сцэнарыі: «Маскарад» і «Пракляты замак» — у розных месцах Айзенвальда.

Прыняцце

Аглядальнік часопіса «Игромания» Станіслаў Сцепанчанка даў гульні ацэнку 8 з 10 балаў. Станоўча былі ацэнены баявая сістэма, агульная атмасфера гульні і сюжэтныя хады, прэтэнзіі выклікала тэхнічнае афармленне гульні. Дадатак атрымаў 6,5 балаў.

Заўвагі

  • Steam — 2003. Праверана 27 ліпеня 2023.
  • а б в г д е ё Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
  • Chalk, Andy. Legends of Eisenwald review (англ.). PC Gamer (15 ліпеня 2015). Праверана 2 лістапада 2015.
  • Legends of Eisenwald by Aterdux Entertainment (англ.). Kickstarter. Праверана 2 лістапада 2015.
  • Lahnstein Castle (англ.). Gamepedia.
  • Станислав Степанченко. Рыцарь на распутье. Обзор «Легенд Эйзенвальда» «Игромания», 07.07.2015
  • Олег Зайцев. Явка обеспечена. Обзор Eisenwald: Blood of November. Игромания (11 снежня 2016).
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Легенды Айзенвальда, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Легенды Айзенвальда Гульнявы працэсЛегенды Айзенвальда СюжэтЛегенды Айзенвальда ПрыняццеЛегенды Айзенвальда ЗаўвагіЛегенды Айзенвальда СпасылкіЛегенды АйзенвальдаKickstarterSteamАднакарыстальніцкая гульняБеларуская моваКраўдфандзінг

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кастусь ЖукХакаіндэ ХічылемаНацыянальны музей АманаШэры журавельДакладныя навукіСыраежка рудаяПятрусь БроўкаПартыя свабоды (Нідэрланды)АсветніцтваГеоргій Апалонавіч ГапонГроднаЧасопісПалац Рэспублікі (Мінск)Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінTitanoecaБеларуская краёвая абаронаМарфалогія мовыСяргей Іванавіч ЗаконнікаўГенрых II ПлантагенетВільнюсХто смяецца апошнім (п’еса)Вольфганг Амадэй МоцартУвасабленнеКалядыДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьAP$ENTРыфмаПавукі-бакаходыБаронІван ЧыгрынаўКвэньяПріорбанкСтольВялікая Айчынная вайнаСаюз вызвалення Беларусі (справа)ПадбелПрымыканне (лінгвістыка)МностваСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Беларусь100 найвялікшых беларускіх песеньНідэрландская моваКансоль (архітэктура)Ілюмінаваны рукапісБеларусізацыяПаўстанне 1863—1864 гадоўМікі МаусБеларуская дудаСлуцкі поясЛітаратурныя жанрыГрэцкі арэхБайкаФалафельЛілея кучараваяВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкТулумбаУраган-МГродзенская вобласцьСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)Беларуская Народная РэспублікаNürnbergАляксей ДудараўГеоргій МарчукІдэяВыхад Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюзаАксітацынХарыет БакерУсебеларускі народны сходДзяржаваСлонімСэрца на далоніМаксім БагдановічДавыд Гарадзенскі🡆 More