Леанід Паўлавіч Гуляка

Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (нар.

1 лістапада 1949, в. Межная Слабада, Клецкі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2000—2005).

Леанід Гуляка
Сцяг Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
21 снежня 2000 — 22 снежня 2005
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын,
Генадзь Навіцкі,
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Аляксандр Сасноўскі
Пераемнік Уладзімір Матвяйчук
Старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей
29 снежня 2005 — 27 кастрычніка 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Станіслаў Бука
Пераемнік пасада скасаваная
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
27 кастрычніка 2006 — 21 снежня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Нараджэнне 1 лістапада 1949(1949-11-01) (74 гады)
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай ордэн святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
юбілейны медаль «1000-годдзе скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра»
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

У 1973—1977 гадах працаваў старшым інспектарам, памочнікам Міністра культуры БССР.

У 1977—1992 гг. — у Апараце Кабінета міністраў БССР і Рэспублікі Беларусь.

У 1992—1994 гг. — намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь: загадчык сакратарыята намесніка прэм’ер-міністра, начальнік упраўлення адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі. З 21 снежня 2000 года па 22 снежня 2005 года — Міністр культуры Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2005 года — старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі, з 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

22 студзеня 2015 года раскрытыкаваў ксяндзоў-замежнікаў за тое, што яны займаюцца палітыкай:

Леанід Паўлавіч Гуляка  Некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца палітыкай. Ім не падабаецца наша краіна, нашы законы, кіраўніцтва. У такіх выпадках мы не ўзгадняем падаўжэнне іх знаходжання ў нашай краіне. Мы не супраць запрашэння замежных святароў. Ні на праваслаўных, ні на каталіцкіх, ні на іншых храмах не павінны вісець замкі. Калі яны запатрабаваны і патрэбныя святары, мы заўсёды гэта падтрымліваем. Але мы заўсёды падкрэсліваем, што яны павінны займацца тымі пытаннямі, для якіх іх запрасілі ў краіну, дзеля якіх яны ехалі і падпісвалі пагадненні з рэлігійнымі аб'яднаннямі. Леанід Паўлавіч Гуляка 

Калі пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, главе каталікоў Беларусі, мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, які асуджаў гэтыя дзеянні ўладаў, 31 жніўня 2020 года было адмоўлена ва ўездзе ў краіну, хоць ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, апарат Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцей адмовіўся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што сам упаўнаважаны Леанід Гуляка на бальнічным. Паводле словаў Генеральнага вікарыя біскупа Юрыя Касабуцкага, які узяў кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пры адсутнасці архібіскупа, 31 жніўня адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. На яго былі запрошаныя прадстаўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў, акрамя каталіцкага Касцёла. Касабуцкі таксама адзначыў, што пасля пасяджэння з каталіцкімі іерархамі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, беларускіх католікаў там «літаральна палівалі брудам».

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Леанід Паўлавіч Гуляка БіяграфіяЛеанід Паўлавіч Гуляка УзнагародыЛеанід Паўлавіч Гуляка СпасылкіЛеанід Паўлавіч Гуляка1 лістапада1949Клецкі раёнМежная СлабадаМіністр культуры Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АпавяданнеРускі драматычны тэатр (Чэбаксары)IP-адрасAv.byМікола МятліцкіАлесь ТуровічСказБеларуская літаратураРэкі і каналы БеларусіДом урада (Мінск)Эдуар Анры АўрыльКобрынАпладненнеПраспект Пераможцаў (Мінск)Навум Якаўлевіч ГальпяровічШаўкоўніцаГродна-93-ГрДУГенадзь БураўкінДамініканская РэспублікаЭдынбургТлумачальны слоўнік беларускай мовыБеларускі лацінскі алфавітКунілінгусСымон Аляксандравіч Рак-МіхайлоўскіKufar.byКлаўдзіа МантэвердзіІгар Хведаравіч СідарукБрэсцкая крэпасцьПалац Рэспублікі (Мінск)ПалесцінцыТаль (механізм)Сям’я1918Завулак РускіМанумент Перамогі (Мінск)Гасцінец (дарога)Іван Міхайлавіч ШаўрэйРоза ЛюксембургСветлагорскАнатоль ВярцінскіБелсатВасіль ЗуёнакНаша Ніва (1991)НасякомыяІдэяСпіс памерлых у 2024 годзеАўстраліяПалесцінаРэнэ ДэкартЗуі (Віцебскі раён)Джэйсан ДэнаерMP3КапіталізмПарфенонЯкуб КоласЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьСлонімПарыжЛірыкаАльберт ЭйнштэйнБелавежская пушчаІгар Пятровіч ТурФранцішка Уршуля РадзівілБарыс Ісакавіч НасоўскіМінскКарная аперацыя «Дырлевангер»Віктар Анатолевіч ШніпМастурбацыяСпіс беларускіх імёнПлошча Францішка Багушэвіча (Мінск)Холмская зямляReform.byПыласосКрыптавалюта🡆 More