Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (1949; в.
Межная Слабада Клецкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Быў міністрам культуры Беларусі (2000—2005). З 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў (са сьнежня 2005 г. старшыня Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў).
Леанід Гуляка | |
Упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў | |
---|---|
29 сьнежня 2005 — 21 сьнежня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Станіслаў Бука |
Наступнік: | Аляксандар Румак |
Міністар культуры Рэспублікі Беларусь | |
21 сьнежня 2000 — 22 сьнежня 2005 | |
Прэзыдэнт: | А. Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, С. Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Сасноўскі |
Наступнік: | Уладзімер Мацьвяйчук |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 1 лістапада 1949 (74 гады) вёска Межная Слабада, Клецкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Адукацыя: | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1971), Менская вышэйшая партыйная школа (1990), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1997) |
Узнагароды: | Ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені (РПЦ) |
У 1973—1977 гадох працаваў старшым інспэктарам, памочнікам міністра культуры Беларусі. У 1977—1992 гг. — у Апараце Савету міністраў. У 1992—1994 гг. — намесьнік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савету міністраў Рэспублікі Беларусь: загаднік сакратарыяту намесьніка прэм’ер-міністра, начальнік управы адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік управы сацыяльна-культурнай палітыкі.
27 лістапада 2020 году падпісаў папярэджаньне Беларускай праваслаўнай царкве (БПЦ), у якім зьвярнуў увагу на абавязак выконваць 16-ы артыкул Канстытуцыі Беларусі, паводле якога «забараняецца дзейнасьць рэлігійных арганізацыяў, іх органаў і прадстаўнікоў, накіраваная супраць сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе канстытуцыйнага ладу». Пагатоў, упаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў спаслаўся на 8-ы артыкул Закону Беларусі «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», які забараняў правядзеньне ў храмах «мерапрыемстваў палітычнага характару, а таксама выступы і заклікі, якія абражаюць прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, службовых асобаў і асобных грамадзянаў». У папярэджаньні Леанід Гуляка напісаў, што можа зьвярнуцца ў суд з заявай аб пазбаўленьні рэлігійнага аб'яднаньня яго праўнага стану і права на існаваньне, калі БПЦ паўторыць «парушэньне» цягам году.
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Леанід Гуляка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.