Кір Малодшы

Кір Малодшы — малодшы сын персідскага цара Дарыя II і яго зводнай сястры Парысатыды.

Ён нарадзіўся не раней за 423 г. да н.э. і карыстаўся асаблівай любоўю маці, якая спадзявалася высунуць яго ў спадчыннікі прастола ў абыход старэйшага сына Арсака (Аршака) (пасля Артаксеркс II).

Кір Малодшы
Кір Малодшы
Нараджэнне V стагоддзе да н.э.
Смерць 401 да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Дарый II[d]
Маці Парысаціда[d]
Жонка Аспасія з Факеі[d]
Дзейнасць афіцэр

Калі Дарый вырашыў працягнуць барацьбу з Афінамі шляхам падтрымкі лакедэманян у Пелапанескай вайне, Парысатыдзе ўдалося (у 407 г.) пераканаць яго прызначыць юнага Кіра сатрапам Лідыі, Фрыгіі і Кападокіі, а таксама галоўнакамандуючым усіх войскаў у Анатоліі. У саюзе са спартанскім адміралам Лісандрам Кір перамог Афінскую імперыю і набыў папулярнасць у па-антыафінску настроеных полісах Элады.

Пасля смерці Дарыя ў Персію пад імем Артаксеркса II панаваў старэйшы брат Кіра, Аршак. Карыйскі сатрап Тысаферн, быўшы цесцем новага цара, тут жа стаў пераконваць яго ў змове Кіра, аднак дзякуючы заступніцтву маці таму ўдалося выехаць з Вавілона ў сваю сатрапію, дзе ён прыняўся з дапамогай грэчаскіх саюзнікаў рыхтаваць звяржэнне брата.

Пад маркай падрыхтоўкі паходу ў Пісідыю і спрэчкі з Тысафернам за гарады Іоніі Кір сабраў пад сваімі сцягамі да 20 000 ратнікаў, большасць з якіх складалі грэчаскія найміты. Увесну 401 г. да н.э. яны рушылі на паўднёвы ўсход. Дасягнуўшы берагоў Еўфрата, Кір абвясціў пра свой намер дамагацца звяржэння брата і без супраціўлення ўвайшоў у межы Месапатаміі.

Грэчаскія найміты Кіра атрымалі перамогу над спешна сабраным Артаксерксам пры падтрымцы Тысаферна войскам у бітве пры Кунаксе, але Кір загінуў і з яго смерцю перамога абярнулася паражэннем. Тысаферну хітрасцю ўдалося схапіць і забіць грэчаскіх правадыроў, уключаючы спартанца Клеарха. Грэкі, якія выжылі ў бітве, пад кіраўніцтвам Ксенафонта не без прыгод дабраліся да чарнаморскага ўзбярэжжа; падзеі гэтыя апісаны Ксенафонтам у знакамітым сачыненні «Анабасіс Кіра».

Грэчаскія і персідскія падыходы пры ацэнцы асобы Кіра разыходзяцца. Для персаў ён — сікафант, які з-за асабістага славалюбства прывёў чужакоў у сэрца роднай краіны. Для Ксенафонта ён — увасабленне ўсіх элінскіх дабрадзейнасцей, першы варварскі кіраўнік з грэчаскім выхаваннем, прадцеча элінізму.

Зноскі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кір Малодшы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КічэрПалессеАнатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаПолацкі езуіцкі калегіумСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскЛітбел ССРЯнка КупалаБерасцянкаКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіДжон Рональд Руэл ТолкінІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіВера Аляксандраўна Палякова-МакейКандрат КрапіваАнтычнасцьІнфарматыкаТулаJavaScriptЖаўнаАляксей Мікалаевіч СокалБеларускае выдавецкае таварыстваЯкуб КоласВалерый Станіслававіч МянжынскіАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўЛюксембургАльбуцьІндыяЭдуард Анатолевіч ЛобаўЦім СкарэнкаЛітваПолацкКароткая гісторыя БеларусіБеларуская народная дэманалогіяSony Music EntertainmentБаравое (Глыбоцкі раён)Мінай Піліпавіч ШмыроўПортВільнюсБрэстІнтэрнэтВікіРамаданМузычны альбомМіхась ЧаротАнатоль ВярцінскіАнілінгусЕгіпетAv.byВадзім КабанчукРаман Аляксандравіч СкірмунтНавум Якаўлевіч ГальпяровічВікіпедыяПратэсты ў Беларусі (2020—2021)КостшынІнданезіяФК Майнц 05Асіміляцыя (мовазнаўства)Людовік XIМоваЭтанолБабінавічы (Лёзненскі раён)Onliner.byКастрычнікКлайпедаБеларускае нацыянальнае адраджэннеРымАрменіяНобелеўскія лаўрэаты з БеларусіВіцебскВенаЭквадорМарыяна РахойГеоргій МарчукРасійска-ўкраінская вайнаБразілія🡆 More