Кім Чэн Ын (кар.
김정은; 8 студзеня 1982, 1983 або 1984, Пхеньян, КНДР) — паўночнакарэйскі палітычны дзеяч. Трэці сын Кім Чэн Іра.
Кім Чэн Ын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
кар.: 김정은 | |||||||
| |||||||
Папярэднік | Кім Чэн Ір (як Вялікі кіраўнік КНДР) | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Кім Чэн Ір(як Старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны) | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Кім Чэн Ір | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Пасада заснавана; Кім Чэн Ір як Генеральны сакратар ЦК ТПК | ||||||
Пераемнік | Пасада скасаваная; (ён сам як Старшыня ППК) | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Пасада заснавана; (ён сам як Старшыня ППК) | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Пасада заснавана; (ён сам як Першы сакратар ЦК ППК) | ||||||
Пераемнік | Пасада скасаваная; (ён сам як Генеральны сакратар ЦК ППК) | ||||||
Нараджэнне | 8 студзеня 1984 (40 гадоў) | ||||||
Род | Кімы[d] | ||||||
Бацька | Кім Чэн Ір | ||||||
Маці | Ко Ён Хі[d] | ||||||
Жонка | Лі Соль Чжу | ||||||
Дзеці | Кім Джу Э[d] і Kim Jong-ju[d] | ||||||
Нацыянальнасць | карэец | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | з 2010 года | ||||||
Прыналежнасць | КНДР | ||||||
Род войскаў | Карэйская народная армія | ||||||
Званне | Маршал Рэспублікі | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 8 студзеня 1982—1984 гг (дакладная дата не вядомая) у сям’і лідара КНДР Кім Чэн Іра і яго трэцяй жонкі, былой актрысы Да Эн Хі, малодшы сын. Варта адзначыць, што дадзеная інфармацыя не пацверджана ні адной з паўночнакарэйскіх крыніц, такім чынам, давяраць ёй можна з вядомай доляй сумневу.
Як сцвярджае разведка Паўднёвай Карэі, Кім Чэн Ын скончыў міжнародную акадэмію ў Берне, Швейцарыя (англ.: The International School of Berne, камуна Муры-Берн). З 2002 года ў індывідуальным парадку вучыўся ў ваенным Універсітэце імя Кім Ір Сена ў КНДР.
Вышэйшы кіраўнік КНДР з 29 снежня 2011 года. У чэрвені 2016 года, калі шляхам унясення паправак у Канстытуцыю быў створаны Дзяржаўны савет КНДР як вышэйшы кіруючы органа краіны, Кім Чэн Ына выбралі яго кіраўніком. 11 красавіка 2019 года Кім Чэн Ын перавыбраны на пасаду старшыні Дзяржаўнага савета КНДР. Перавыбіранне паўночнакарэйскага лідара адбылося на першай сесіі ВНС 14-га склікання ў Пхеньяне.
Стаў першым лідарам КНДР, які наведаў Рэспубліку Карэя з 1953 года. Яго сустрэча з Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам адбылася ў пагранічным пункце Пханмунджом 27 красавіка 2018 года. Падчас саміту быў выказаны намер падпісаць мірную дамову па выніках вайны 1953 года і пазбавіць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.
Жонка — Лі Соль Чжу (кар.: 리설주)
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Кім Чэн Ын, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.