Крэпасць

Крэ́пасць (старабел.

крѣпость; гл. тэрмін) — умацаваны пункт або горад, які мае сталы гарнізон, узбраенне і забяспечаны ўсім неабходным для вядзення ваенных дзеянняў ва ўмовах працяглай аблогі. Адрозніваюцца сухапутныя і марскія.

Крэпасць
Шыльёнскі замак, Швейцарыя
Крэпасць
Петрапаўлаўская крэпасць, Расія
Крэпасць
Замак Хімэдзі, Японія
Крэпасць

Гісторыя

Крэпасці, як іх разглядае ваенная справа, з’явіліся ў старажытнасці, хаця архітэктоніка і лічыць крэпасцямі толькі збудаванні новага часу. Правобразам іх былі ўмацаванні (драўляныя, земляныя, каменныя і інш. агароджы, равы) вакол паселішчаў і гарадоў. У далейшым крапасныя ўмацаванні сталі арганічнай часткай горада, і ўключалі сцены, валы, вежы, брамныя ўмацаванні, равы і інш. У XVI—XVII стагоддзях, з развіццём артылерыі, абарончы перыметр крэпасцяў пачынае пашырацца вонкі і дапаўняецца бастыёнамі. Са з’яўленнем масавых армій канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў крэпасці дадаткова абараняюцца яшчэ больш высунутымі вонкі лініямі фартоў. З канца XIX стагоддзя ў будове крэпасцяў ужываюць бетон і бранявыя канструкцыі.

На 1914 у Еўропе налічвалася больш за 150 крэпасцяў, вялікіх і малых (паводле тагачаснай класіфікацыі). Вялікая крэпасць магла мець гарнізон да 40—50 тысяч чалавек, у ваенны час — да 100 тыс. ч. (Навагеоргіеўск, Перамышль, Антверпен), і ўзбройвалася да 800 гармат рознага калібру з баезапасам да 800—1000 стрэлаў на гармату. Пасля Першай сусветнай вайны крэпасці сталі лічыцца састарэлымі, і замяняцца ўмацаванымі лініямі і ўмацаванымі раёнамі.

Тэрмін

Слова «крѣпость» як агульнае азначэнне ўмацавання, абарончага комплексу, з’явілася ў старабеларускіх дакументах не пазней за сярэдзіну XVI стагоддзя і ўжывалася яшчэ ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. У маскоўскіх (расійскіх) тэкстах гэтае слова замяняе ранейшыя «город» і «острог» з XVIII стагоддзя.

Як сінонім тэрміну «крэпасць» для палявых і доўгачасовых фартыфікацыйных умацаванняў у XVII—XVIII стагоддзях у Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ўжываецца тэрмін «фартэцыя».

Зноскі

Літаратура

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.). С.374
  • Mesqui, Jean (1997). Chateaux-forts et fortifications en France. Paris: Flammarion. ISBN 2-08-012271-1.
  • Monreal Y Tejada, Luis (1999). Medieval Castles of Spain (English ed.). Konemann. ISBN 3-8290-2221-2.
  • Morris, Marc (2004). Castle: A History of the Buildings that Shaped Medieval Britain. London: Channel Four Books. ISBN 0-7522-1536-1.
  • Pounds, N. J. G. (1994). The Medieval Castle in England and Wales: A Social and Political History. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 0-521-45828-5.

Tags:

Крэпасць ГісторыяКрэпасць ТэрмінКрэпасць ЛітаратураКрэпасцьАблогаГарнізонГорад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БаранаПартызанскі праспект (Мінск)Старажытны РымЧарнаярскі раёнМайЧас UnixViva BraslavАвантуры Пранціша ВырвічаЮрась ШамецькаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічФінгерынгБеларусьПатрыятызмВасіль ЦяпінскіЧайка (значэнні)Алесь КажадубВацлаў ЛастоўскіПолацкі езуіцкі калегіумІгар Уладзіміравіч ГолубеўАнальны сексВілейкаГлебаСправа «Армія з народам»Кіеўская Русь25 красавікаВейшнорыяЗмітрок БядуляРасліныНацыянальная бібліятэка ФранцыіКіслародМоваСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУМаці Божая Адзігітрыя Іерусалімская (Пінск)Яўхім Фёдаравіч КарскіПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Мікола МаляўкаЮрый Уладзіміравіч ТалубееўКатоўскае (возера)Магіла льва (паэма)Я размалюю для цябе небаПласт ГаліцынаПеснярыАдольф Гітлер УунонаАляксандр БаршчэўскіБелавежская пушчаЛюбоўФерментыГрыбыМіхал АнемпадыстаўНасельніцтва БеларусіУніверсітэт імя Дж. КрэндалаАнтон Гадзімавіч МатолькаСвабодныя матэрыялыЮлія Анатолеўна АрцюхГлеб Іванавіч УспенскіМар’ян ДуксаНавіяльЯнка БрыльЯкуб КоласМонктанАркаТворны склонПаўлінкаРасціслаў ЗавістовічІван Чыгрынаў2012Зыбіцкая вуліцаУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіВасіль Ісакавіч ТалашЛявон Цімафеевіч БаразнаКалі кветкі не маўчаць🡆 More