Крычка Рачная

Крычка рачная (Sterna hirundo) — від птушак з сямейства крачкавых.

Крычка рачная
Крычка Рачная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterna hirundo Linnaeus, 1758

Арэал
выява

     Толькі гняздуе      Круглы год      Маршруты міграцыі      Раёны міграцыі

     Выпадковыя залёты
Ахоўны статус
Крычка Рачная
Сістэматыка
на Віківідах
Крычка Рачная
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176888
NCBI  108405
FW  372745

Апісанне

Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 72-98 см. Стройная, бела-папялістая з чорным верхам галавы і глыбокай выразкай на хвасце, хвост роўны са складзенымі крыламі; ногі ўвесь час чырвоныя. Увесну і летам канец аранжавай дзюбы чорны. У няшлюбным уборы дзюба чырвоная толькі каля асновы, астатняя яе частка чорная; лоб белы, на спіне чорныя плямы. Голас вельмі разнастайны.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа, Малая Азія, Месапатамія, Азія (акрамя поўначы і поўдня), цэнтральная і ўсходняя часткі Паўночнай Амерыкі, лакальна сустракаецца ўздоўж узбярэжжа Атлантыкі да поўначы Венесуэлы і ў Паўночнай і Заходняй Афрыцы.

Насяляе вадаёмы з расліннасцю, якая слаба зраслася на паверхні, або нізкай надводнай расліннасцю, якая расце купінамі, або месцамі на скошаным трыснягу, пляжы і пясчаныя астравы сярод рэк і азёр, марскія ўзбярэжжы. У паслягнездавы перыяд — усе тыпы вадаёмаў. У Арменіі даходзіць да 2000 м в.у.м., а найбольш высокае гнездаванне адзначана на вышыні 4400-4800 м.

Пералётная птушка. На поўдні арэала папуляцыі аселыя. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Адрозніваецца 4 падвіды.

Асаблівасці біялогіі

Гняздзіцца звычайна ў калоніях, часам з іншымі крычкамі, чайкамі або зуйкамі, часам адзіночна. Ладзіць гняздо каля вады на пясчанай, галечнай або скалістай аснове, у ямцы, часам паблізу густой расліннасці або ў ёй (на травяністых месцах), на плаваючых раслінных сплавінах (не вельмі шчыльных); у гэтых выпадках — кучка з раслін, у высцілцы — сухія расліны, пёры, розныя рэшткі.

Яйкі 2-3 (часам 1-4) крыху падоўжаныя з завостраным вузейшым канцом, афарбоўка зменлівая, светла-жоўтыя, крэмавыя, гліністыя або аліўкава-гліністыя з зеленаватым або блакітнаватым адценнем; глыбокія плямы — шэра-бурыя або светла-шэрыя, паверхневыя — карычневыя з чырванаватым адценнем або чорна-карычневыя. Памеры: 41,5 х 30,5 мм.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Tags:

Крычка Рачная АпісаннеКрычка Рачная ПашырэннеКрычка Рачная Асаблівасці біялогііКрычка Рачная ЛітаратураКрычка РачнаяБіялагічны відКрачкавыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЁКірыла ТураўскіМірскі замакВікіБелая сітаўкаКіеўСтары СветАдам ГлобусАстэроідCourage (фільм)Ларыса ГеніюшКалі кветкі не маўчацьІнтэрнэтТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмМаркем (рака)Ніл ГілевічЯн СяньцзіньЗямля пад белымі крыламіКаўкаЛетапісец вялікіх князёў літоўскіхПлошча Якуба КоласаНаша Ніва (1906)ПінскУладзімір Мінавіч Мазго21vek.byСемятычыНеарамантызмЭлектралітКупалінка (песня)ЛірыкаГарантала (правінцыя)Мухамор чырвоныКурыцаРэкі і каналы БеларусіЗмітрок Змітравіч МарозаўІаган РэгіямантанСюй ХауцзэБеларуская Народная РэспублікаХайкуПрастрэл шыракалістыВозера радасці (фільм)Пётр Міронавіч МашэраўМы, беларусыМедаль Францыска СкарыныКазімір IV ЯгелончыкYouTubeБярозка (часопіс)Васіль БыкаўЗімовыя Алімпійскія гульні 1988ПокуцьГамерVII Усебеларускі народны сходСкланеннеДжо БайдэнНараўлянскі раёнЛі ЛіньсыЯзэп Юр’евіч ЛёсікІгнат Габрыэлевіч БулгакПятро ВасючэнкаЗакаханасцьПалаткаВялікая хартыя вольнасцейБеларускі лацінскі алфавітПінская шляхта (п’еса)Руская літаратураКапіталізмТочка BYГанна Сяргееўна КурнікаваГрупавы сексСяргей БульбаКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Чавусы)Студзёнкі (Нясвіжскі раён)Беларускі арабскі алфавітСілабічнае вершаскладанне🡆 More