Крысціян Эрыксен: дацкі футбаліст

Крысціян Данеман Эрыксен (дацк.: Christian Dannemann Eriksen; нар.

14 лютага 1992, Мідэльфарт, Данія) — дацкі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Даніі.

Футбол
Крысціян Эрыксен
Крысціян Эрыксен: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Крысціян Данеман Эрыксен
Нарадзіўся 14 лютага 1992(1992-02-14)[…] (32 гады)
Грамадзянства Крысціян Эрыксен: Клубная кар’ера, Міжнародная кар’ера, Дасягненні Данія
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Англія Манчэстэр Юнайтэд
Нумар 14
Маладзёжныя клубы
1995—2005 Данія Мідэльфарт
2005—2008 Данія Одэнсэ
2008—2010 Нідэрланды Аякс
Клубная кар’ера
2010—2013 Нідэрланды Аякс 113 (25)
2013—2020 Англія Тотэнхэм Хотспур 226 (51)
2020—2021 Італія Інтэрнацыянале 43 (4)
2022 Англія Брэнтфард 11 (1)
2022— Англія Манчэстэр Юнайтэд 13 (1)
Нацыянальная зборная
2007—2009 Данія Данія (да 17) 27 (9)
2009 Данія Данія (да 18) 5 (1)
2009 Данія Данія (да 19) 3 (1)
2011 Данія Данія (да 21) 3 (1)
2010— Данія Данія 119 (39)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Еўропа 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У стартавай гульні чэмпіянату Еўропы 2020 у матчы супраць зборнай Фінляндыі страціў прытомнасць пасля спынення сэрца. На полі яму зрабілі сардэчна-лёгачную рэанімацыю і адвезлі ў шпіталь. Праз шэсць дзён ён быў выпісаны пасля ўсталявання імплантаванага кардыёвертар-дэфібрылятара.

Клубная кар’ера

Сваю футбольную кар’еру Крысціян Эрыксен пачаў у сваім родным горадзе Мідэльфарт, а затым папоўніў моладзевы склад клуба «Одэнсэ». Эрыксен прайшоў футбольную школу «Одэнсэ», а таксама стажыраваўся ў «Чэлсі» і «Барселоне». На думку лонданцаў Крысціян для іх быў фізічна слабы, але іспанцы былі зацікаўлены маладым талентам.

«Аякс»

«Барселону» апярэдзіў амстэрдамскі «Аякс», які 17 кастрычніка 2008 года заключыў з Эрыксенам кантракт на два з паловай гады; падпісанае пагадненне пачынала дзейнічаць з 1 студзеня 2009 года. Паводле некаторых звестак трансфер дацкага іграка абыйшоўся «Аяксу» ў 1 млн еўра.

У кастрычніку 2009 года Крысціян быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Даніі ва ўзросце да 17 гадоў. У студзені 2009 года Эрыксен папоўніў склад юнацкай каманды «Аякса», чыім трэнерам з’яўляўся Робін Пронк. Крысціян хутка прагрэсаваў і быў пераведзены Франкам дэ Бурам у наступную ўзроставую каманду амстэрдамцаў.

У пачатку студзеня 2010 года Марцін Ёль перавёў Эрыксена з юнацкай каманды ў асноўную. Малады датчанін адправіўся на міжсезонны збор з асноўнай камандай у Партугалію і прыняў удзел у некалькіх таварыскіх гульнях. У сярэдзіне студзеня 2010 года Крысціян быў упершыню ўключаны ў заяўку асноўнага складу на маючы адбыцца матч чэмпіянату Нідэрландаў супраць клуба «НАК Брэда». 17 студзеня ў гульні супраць НАКа Эрыксен ва ўзросце 17 гадоў афіцыйна дэбютаваў за каманду, адгуляўшы 85 хвілін, Крысціян быў заменены на Сіма дэ Ёнга, а матч скончыўся ўнічыю 1:1. У пачатку красавіка 2010 года Эрыксен падоўжыў свой кантракт з клубам да 30 чэрвеня 2014 года.

«Тотэнхэм Хотспур»

30 жніўня 2013 года было абвешчана, што Крысціян стаў іграком клуба «Тотэнхэм Хотспур». Лічыцца, што ўгода абыйшлася англійскаму клуба ў 11 млн фунтаў стэрлінгаў, пасля таго як Эрыксен прайшоў медыцынскае абследаванне ў клубе.

На працягу сямі сезонаў Эрыксен быў адным з лідараў лонданскай каманды, у сезонах 2013/14 і 2016/17 прызнаваўся найлепшым іграком клуба.

«Інтэрнацыянале»

28 студзеня 2020 года міланскі «Інтэрнацыянале» абвясціў аб пераходзе Эрыксена, кантракт быў падпісаны да лета 2024 года.

29 кастрычніка 2021 года было абвешчана, што Эрыксен больш не зможа гуляць у Серыі A з-за сардэчнага дэфібрылятара, імплантаванага пасля спынення сэрца падчас чэмпіянату Еўропы (такія апараты забаронены ў чэмпіянаце Італіі). У гэты час футбаліст праводзіў аднаўляльныя індывідуальныя трэніроўкі з «Одэнсэ», рыхтуючыся да вяртання ў вялікі футбол. 17 снежня 2021 года «Інтэр» паведаміў, што кантракт з Эрыксенам па ўзаемнай згодзе быў разарваны.

«Брэнтфард»

31 студзеня 2022 года падпісаў шасцімесячны кантракт з «Брэнтфардам», за які правёў 11 матчаў у Прэм’ер-лізе і забіў адзін гол.

«Манчэстэр Юнайтэд»

15 ліпеня 2022 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Манчэстэр Юнайтэд», падпісаўшы трохгадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера

Крысціян атрымаў сваё першае запрашэнне ў склад нацыянальнай зборнай Даніі ў лютым 2010 года, дэбютаваўшы ў таварыскім матчы супраць зборнай Аўстрыі ў сакавіку.

Дасягненні

«Аякс»:

  • Чэмпіён Нідэрландаў (3): 2011, 2012, 2013
  • Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2010
  • Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013

«Інтэрнацыянале»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Зноскі

  • Christian Eriksen // FBref.com
  • https://www.premierleague.com/players/4845/Christian-Eriksen/overview
  • Drømmen om Barca lever. fyens.dk
  • FC Barcelona kigger på OB-talent. bt.dk
  • Ajax sign Christian D. Eriksen. ajax.nl
  • Lumb og Eriksen nyeste Arla Landsholdstalenter. dbu.dk
  • Eriksen traint met A-selectie. ajax.nl
  • NAC Breda — Ajax 1:1 Архівавана 25 ліпеня 2010.. vi.nl
  • en Eriksen akkoord over contractverlenging(недаступная спасылка)
  • Eriksen Arrives. Tottenham Hotspur.
  • Кристиан Эриксен подписал контракт с "Манчестер Юнайтед". football.by.
  • «Eriksen: Helt specielt med debut — TV 2 Sporten». Sporten-dyn.tv2.dk.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Крысціян Эрыксен, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Крысціян Эрыксен Клубная кар’ераКрысціян Эрыксен Міжнародная кар’ераКрысціян Эрыксен ДасягненніКрысціян Эрыксен14 лютага1992ДаніяДацкая моваЗборная Даніі па футболеФК Манчэстэр Юнайтэд

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кальварыйскія могілкіАлесь ТаболічЯўгенія ЯнішчыцБеларусыТры чарапахі (песня)МінскОдноклассникиБраніслаў Адамавіч ТарашкевічВіктар МарціновічХатыньГуканне вясныВікіWayback MachineЗмітрок БядуляМікола МятліцкіДудуткіВялікдзеньВіцебскВітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-БіруляСяброўстваПрыродаЮлія Анатолеўна АрцюхГерб АстраўцаВялікае Княства ЛітоўскаеСент-Стывен (Нью-Брансуік)Справа «0 праміле»Секс без пранікненняПолацкЮрась Свірка25 красавікаАрлоўская вобласцьМузыка БеларусіСтарабеларуская моваУННВЧорны замак Альшанскі26 красавікаГабелен векуБерасцянкаАленаФаціма Зайнулінаўна ГабітаваЗмагары (палітычнае клішэ)Новы Двор (Шчучынскі раён)Навум Якаўлевіч ГальпяровічКунілінгусПлешчыцы (Пінскі раён)Сельская гаспадарка БеларусіАртур ВольскіСалідарныя з БеларуссюВожык (часопіс)АчэрэтынэБеларуская ВікіпедыяЗямляСімвалы БеларусіКірыла ТураўскіЛявон Цімафеевіч БаразнаКалі кветкі не маўчацьМарат Сяргеевіч МаркаўАнатоль Вярцінскі28 красавікаСанкт-Пецярбургская біржаЯндэксКарфагенСправа журналістаў БелсатаДом урада (Мінск)Дзікае паляванне караля Стаха (фільм)Раман Аляксандравіч СкірмунтЗалаты КупідонКарлес ПучдэмонСалавёвэ (Ясынувацкі раён)ШаленстваФрунзенскі раён (Мінск)Адольф Гітлер УунонаАндрэй МакаёнакБеларускі лацінскі алфавітMacOS🡆 More